Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 230
Перейти на страницу:

— А што ж кіраўніцтва раёна? Інтэлігенцыя?

— Тут, бачыце, якая сітуацыя: з парткіраўніцтва амаль нікога няма. Інтэлігенцыі таксама. Каго мабілізавалі ў першыя дні, хто ў іншыя месцы падаўся. Настаўнікі, напрыклад. Але, я так думаю, ёсць недзе арганізаванае падполле. Таксама як і партызанскія атрады.

— Гэта павінна быць. Гэта абавязкова! — з жарам падхапіў Малаковіч. — У нас тут у грамадзянскую славуты партызанскі атрад дзейнічаў. Атрад Макоўчыка. Недзе яны і цяпер ёсць. У Сырамятаўскім лесе, мабыць.

— Яны знаюць — дзе, — ціха сказаў Кіслякоў.

— Было б нядрэнна звязацца, — зазначыў Агееў. Але Малаковіч не пагадзіўся.

— Гэта нашто нам? Нам партызаны не трэба. Што, я ў партызанах ваяваць буду? Маё месца ў арміі. Я ж сярэдні камандзір усё-такі.

— На ўсякі выпадак, — сказаў Агееў.

— Не, гэта не для нас. Гэта для вясковых дзядзькоў. Няхай яны ў лес ідуць, шалашы будуюць. Маё дзела на фронце. У полк нам трэба, я так думаю, — гарачыўся Малаковіч.

— Ты добра думаеш, — з уздыхам сказаў Агееў. — Але во заселі мы тут, і яшчэ пасядзець прыйдзецца. Фронт вунь дзе, а я пакуль не хадок, сам разумееш. Яшчэ з тыдзень, напэўна, праваляюся…

— А то і болей, — сказаў Малаковіч і з прыкрасцю ляпнуў сябе па калене. — Ну што ж, можа, за гэты час вайна не скончыцца…

Ён ускочыў з тапчана, захінуў на грудзях куртаты свой пінжачок, надзеты на аблезлую, у палоску, кашулю, — зусім не падобны на сябе нядаўняга, лейтэнанта — высокі, худы і тонкі, вясковага выгляду хлопец з рашучым выразам загарэлага твару.

— Да, забыўся сказаць: заўтра тут сабантуй намячаецца. Усім яўрэям загадана сабрацца каля царквы, кудысь перасяляць будуць.

— Куды перасяляць? — не зразумеў Агееў.

— А чорт іх ведае — куды.

— Загадана ўзяць ежы на трое сутак, каштоўныя рэчы, — дадаў Кіслякоў.

— Значыць, кудысь пагоняць. Можа, у канцлагер ці яшчэ куды. Іх хіба зразумееш, фашыстаў. Ну, дык папраўляйцеся, таварыш начбой. Я буду забягаць, калі што…

Калі іхнія крокі сціхлі на падворку, Агееў адкінуўся плячыма на падушку і доўга ляжаў так, стомлены невясёлай размовай, сваімі думкамі, цьмяным прадчуваннем горшага. Усё было трывожна і незразумела. Праўда, трывог хапала з самага пачатку вайны, ён пачаў ужо прывыкаць да іх, шмат у чым спадзяючыся на сябе, на сваю сілу і кемлівасць. Але да нядаўняга часу ён быў бадай што салдат, не надзелены правам прымаць вялікія рашэнні — рашэнні прымалі другія, яму ж належала іх выконваць. Тут жа ён апынуўся ў становішчы, калі сам стаў начальнікам і падначаленым у адной асобе, сам мусіў прымаць рашэнні і сам выконваць іх, што аказалася трудна і нязвыкла. Асабліва ў такіх вось абставінах, калі нічарта як след невядома і кожны промах можа абярнуцца пагібеллю. Добра яшчэ, калі б пагібеллю цябе аднаго. А то вось кола залежных ад яго людзей рабілася ўсё шырэйшым, быў адзін Малаковіч, цяпер за некалькі дзён да яго далучыліся Бараноўская, доктарка, Кіслякоў. У выпадку, калі ён дзе памыліцца, ім не паздаровіцца таксама.

Лежачы і думаючы так, Агееў усё паглядваў на пакінутыя Малаковічам гасцінцы — загорнуты ў старую газету добры кус сала, некалькі яек, лусту чорнага, мабыць, хатняй выпечкі хлеба. На душы ў яго было вельмі пагана, начны неспакой стаў яшчэ большы. Але ён дацягнуўся рукой да скрынкі і, адламаўшы ад лусты кавалак хлеба, пачаў яго есці. Здаецца, апетыт да яго вяртаўся, і ён падумаў, што, можа, пойдзе цяпер на папраўку. Яшчэ пару дзён, і ён збярэ ў сабе сілы, каб вылезці з гэтага хлява, а там знойдуцца сілы і на большае. Штосьці ўсё ж трэба было рабіць. Ён выразна адчуваў, што бяздзейнічаць у такі час азначала амаль што злачынства. Калі вайна ўвачавідкі рабілася ўсенароднай бядой, ён не меў права сядзець склаўшы рукі. Хоць бы і паранены. У яго для таго не хапала вытрымкі, і ніякія меркаванні маральнага парадку не маглі апраўдаць таго, што ён выбыў з барацьбы. Ён выдатна разумеў нецярпенне Малаковіча, хаця і баяўся, каб той, пагарачыўшыся, не нарабіў глупства і не загубіў яго і сябе. Пагібель магла быць апраўдана толькі ў барацьбе, а да барацьбы ён быў яшчэ не гатовы. Яму трэба было справіцца з ранай.

Увесь гэты дзень мінуў для Агеева ў самотным, трывожным роздуме пра лёс вайны, народа, пра ягоны ўласны няўдалы лёс. Дужа прыгнятала думка, што ён не там, дзе ўсе, дзе фронт і армія, што ён гэтак недарэчна выбыў з барацьбы, якая люта грымела цяпер на прасторах Расіі. Народу было цяжка, цяжка было гарадам і вёскам, але, мабыць, трудней за ўсіх было арміі якая была абавязана і не магла спыніць ворага. З першых жа сутычак з немцамі Агееў зразумеў, што галоўная іх сіла ў агні. Як ні адпрацоўвала наша армія сваю агнявую вывучку, у немцаў яна была лепшая — іх мінамёты засыпалі поле бою асколкамі, кулямёты і аўтаматы палівалі яго свінцом, іх авіяцыя гаспадарыла ў небе з ранку да вечара, бурачы ўсё, што можна было разбурыць. Цяжка было стрымаць гэта агнянае страшыдла, яшчэ трудней адступаць у якім-небудзь парадку. Ягоныя танкі прарывалі, расстрэльвалі, абыходзілі і абганялі — ад іх не было паратунку ні на дарогах, ні ў полі, ні ў горадзе. Як і дзе пашэнціць спыніць іх, калі яны ўжо за Смаленскам?..

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)