Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 230
Перейти на страницу:

Калі людскі шум у мястэчку пачаў сціхаць, зніклі паасобныя крыкі і плач, паблізу пачуліся іншыя, звычайныя галасы, і ён зразумеў: гэта забіралі жывёлу. Насупраць цераз вуліцу нешта грузілі ці, быць можа, выносілі з хат барахло, сцягвалі ў адно месца, і ён чуў: «Стой, куды прэш?.. Пашла, пашла… Трымай… Паварочвай ты жывей… Што ў цябе, вочы павылазілі?.. Хведар, а Хведар, забярэш рэшту». Ішла гаспадарчая работа, збор і адпраўка маёмасці, і займаліся ёю, відаць па ўсім, паліцаі ці хто пад іхнім наглядам. Гэтая мітусня па дварах і хатах працягвалася ўсю раніцу, здаецца, не абяцаючы калі-небудзь скончыцца, водгукі яе даносіліся то з аднаго, то з другога боку, то чуліся паблізу, то здалёку.

Толькі, можа, у абед усё стала сціхаць; і нарэшце жахлівая, мёртвая цішыня агарнула мястэчка. Агееў нерухома сядзеў на тапчане і думаў: на колькі яшчэ дзён і гадзін хопіць ягонай вытрымкі, колькі прадоўжыцца яго пакутнае выпрабаванне? Ён адчуваў сябе на лязе нажа, на парахавой бочцы ў час пажару — у гнятлівым прадчуванні бяды не сёння, дык заўтра. А можа, і трэба разлічваць на менавіта такі канец, думаў ён. Але навошта тады сядзець тут, бавіць час і цешыць сябе дурнымі надзеямі? А калі не сядзець, дык што зрабіць у ягоным становішчы? Дачакацца, калі прыйдуць, і пусціць у ход пісталет? Ці самому выйсці з пісталетам на вуліцу і загінуць з музыкай?

Пакуль, аднак, мінаў час, а па яго ніхто не прыходзіў. Не ішла нават цётка Бараноўская, і ён пачаў непакоіцца: ці не здарылася бяда і з ёю? Можа, і яе пагналі разам з яўрэямі?

Бараноўская прыйшла надвячоркам. Абвостраным слыхам Агееў яшчэ здалёку ўчуў яе таропкія крокі ў двары, дзверы застаронка нешырока прыадчыніліся, і яе маленькая цёмная постаць з’явілася на парозе.

— Фу! А я ўжо думала… Так непакоілася!..

Махнуўшы з палёгкай рукамі, яна апусцілася на высокі парог і заплакала, ледзь чутна хліпаючы і выціраючы вочы ражкамі цёмнай, у кропачкі хусцінкі. Агееў маўчаў, ён ужо здагадваўся аб прычыне яе плачу.

— Ой, што яны з людзьмі робяць! Яны ж усіх іх сабралі… Усіх, усіх… Нікога не пакінулі, усё іхняе пагрузілі… Гэта ж і мяне заставілі збожжа іх выграбаць… У каго якое засталося, усё выграблі.

— А куды іх пагналі? — панылым голасам запытаў Агееў.

— А хто ж іх ведае?! Кажуць, на станцыю. Кудысь адпраўляць будуць. А некаторыя кажуць: пастраляюць у Гарэлым балоце.

— І што — ніхто не ўцякаў?

— Як жа ўцячэш? Яны ж з вінтоўкамі на ўсіх вуліцах і гародах. Дваіх маладых застрэлілі за тое, што не падчыніліся, казалі. І Яўсееўну з імі…

— Яўсееўну? — амаль спалохана перапытаў Агееў.

— Яўсееўну таксама. У яе ж маці старэнькая. Так з маці і пагналі.

Агееў пра сябе ціха вылаяўся. З учарашняга дня ён чакаў акушэрку — трэба было зрабіць перавязку, з-пад бінта пачало падцякаць на штаніну, і, горш за ўсё, яму ўвесь час здавалася, што ў ране варушацца, ядуць яго цела белыя чарвякі, адна думка аб якіх вымушала яго скаланацца. Але ён нічога не мог зрабіць, каб памагчы сабе, у яго не было ні ваты, ні бінта, ні лякарства. Будзе клопату, калі зноў не заладзіцца з ранай, падумаў ён. Бараноўскай, аднак, ён не сказаў нічога, той за сённяшні дзень і без яго хапіла трывогі, і ціха сядзеў на тапчане, выцягшы на сеннічку сваю бедалагу-нагу. Трохі супакоіўшыся, гаспадыня выцерла вочы і ўздыхнула.

— Пайду. Бульбачкі ж трэба зварыць на вячэру.

— Ці да вячэры тут, — сказаў ён грубавата.

— Ну як жа! Трэба ж вам скарэй на ногі ўстаць.

— Яно б не шкодзіла.

Бараноўская выйшла з застаронка, а ён пачаў думаць, як выбрацца з гэтае пасткі, у якой яго цяпер пэўна ўжо не чакала нішто добрае. Перш была хоць якая-небудзь надзея на доктара, яго дапамогу і лякарства, а цяпер вось і гэтая спадзяванка прапала. Нешта трэба было рабіць, штосьці прыдумаць. Але што? Ён увесь час напружана думаў, ламаў галаву ў пошуках выйсця, але выйсця не было, параненая нага скавала яго магчымасці і працягвала трымаць у тупіку безвыходнасці. Яму нават пачало здавацца, што ён адгэтуль не выберацца, бо недзе прамінуў адзіны свой шанец, прамарудзіў ці зрабіў не так, як трэба было зрабіць у яго няпростым становішчы, і цяпер заставалася адно — чакаць расплаты.

1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)