Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 230
Перейти на страницу:

Ён прачнуўся ноччу ад беспрычыннага пачуцця трывогі, невыразнага адчування небяспекі, ці што. Паляжаўшы крыху, уцяміў, што ягоны неспакой ішоў болей знутры, з глыбіні свядомасці — навокал была ноч і стаяла глухая цішыня, якая была калісьці і ад якой ён адвык з пачатку вайны. Дрыжыкі яго, здаецца, мінулі, ён ляжаў мокры ад поту, але холадна яму не было — было нават душна, кажушок упаў з тапчана долу, і цяпер ён ляжаў не накрыты, у змакрэлай кашулі. Рана, калі ён незнарок варухнуў нагой, азвалася болем, але той боль быў ужо не такі востра-нясцерпны, як учора. У застаронку панавала цемра, ледзьве свяціліся дзве-тры шчыліны пад самым дахам, і ў адной з іх тонкім праменьчыкам мільгала дробная зорачка ў небе.

Агееў прыслухаўся, імкнучыся злавіць хоць які-небудзь рух жыцця за сценамі яго дашчанага сховішча, але, мабыць, ні адзін гук не патрывожыў застаялай цішыні ночы. Ён не адразу сцяміў, якія гукі шукаў у цішы яго ўстрывожаны слых, але тых гукаў, мабыць, даўно ўжо не было чуваць — з таго самага часу, як яны адбіліся ад групы і павярнулі на поўдзень. І тады ён падумаў: што ж гэта такое здарылася ў свеце, як адбылося, што вайна дакацілася ў такую глыбіню краіны? І чаму ён апынуўся ў гэтым застаронку, бездапаможны, бяззбройны, пераапрануты ў нейкую цывільную кашулю? Дзе яго армія? Дзе фронт? Колькі будзе доўжыцца гэтае адступленне і хто ў ім вінаваты? Чырвонаармейцы? Камандзіры? Наша баявая тэхніка? Ці, можа, усё вырашае перавага немцаў, нечаканасць іх магутнага ўдару, іхняе майстэрства і дасканаласць іх тактыкі на полі бою?

За некалькі дзён баёў, у якіх прыняў удзел Агееў, ён паспеў пераканацца, што ў войска хапала рашучасці супраціўляцца ворагу, што байцы і асабліва камандзіры без літасці да сябе, нярэдка звыш усялякай магчымасці, змагаліся з ворагам, часам здорава білі яго на малых участках, хаця і не маглі тым змяніць агульную абстаноўку на фронце, якая з таго самага брутальнага ранку заставалася разгромнай. Не зважаючы на свае страты, на стойкасць і супраціўленне нашых часцей, немцы ламалі абарону, абыходзілі, акружалі на шырокім фронце і няспынна ішлі на ўсход. Дзе яны зараз і дзе фронт, што чакае армію і краіну ў недалёкай будучыні? — во тыя пытанні, ад якіх ва ўчэпістым страху білася сэрца, і, калі над імі задумацца, здаецца, можна было звар’яцець. На ягоных вачах гінулі людзі, рушыліся шматгадовыя асновы дзяржаўнасці і ставілася пад пытанне будучыня ўсёй зямлі — як можна было заставацца спакойным, мірна спаць у гэтым ціхім кутку, куды яго загнала вайна?

Усе апошнія дні пасля разгрому, прабіраючыся да гэтага мястэчка, Агееў пакутаваў ад невядомасці, ад абсалютнай адсутнасці інфармацыі; людзі, што сустракаліся на іх шляху, таксама няшмат ведалі, болей абыходзіліся здагадкамі і чуткамі, якія былі занадта ўжо фантастычныя, — чуткам Агееў стараўся не верыць. Але якім бы ні быў ягоны недавер, адно заставалася несумненным — немцы перайшлі Дняпро. І ён думаў, што калі нават на Дняпры іх не змаглі спыніць, здалі Магілёў, Віцебск, Гомель, дык чаго чакаць далей? Там жа рукой падаць да Масквы.

Яшчэ тыдзень назад, прарываючыся з групай на ўсход, спакутаваны ад хранічнага недасыпу, трываючы боль раны, галодны і насцярожаны ад няспынных сутычак з немцамі, ён неяк не задумваўся аб такіх нечаканых паваротах вайны, імкнуўся толькі прабіцца да фронту, да сваіх, а там, здавалася, усё стане на месцы. Але во да сваіх так і не выйшаў, засеў немаведама дзе, у жахлівай далечы ад фронту, у баку ад вялікіх дарог, выспаўся, пазбавіўся ад асколка ў ране, і трывожныя думкі аб лёсе вайны і клопат за ўласны лёс сталёвымі абцугамі сціснулі сэрца — было неспакойна, трывожна і пакутна. Але што мог ён зрабіць?..

Калі б не гэтае раненне…

Шмат што было загадкава ў яго вымушаным становішчы, але тое, што з такой ранай ён не баец, — гэта ён разумеў пэўна. Самае кепскае было ў тым, што ён зусім не мог бегчы, не мог пры патрэбе спадзявацца на ногі, кульгавага, яго мог лёгка дагнаць кожны паліцай. Значыць, выйсце для яго было ў адным — як мага хутчэй залячыць рану і што б там не стала прарвацца на ўсход, да фронту і сваіх.

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)