Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]
Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]». Краткое содержание книги:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 192
Перейти на страницу:

Усяслаў урэшце здагадаўся, як быць з кашай. Выняў з вачніцы манокль і пачаў чэрпаць ім кашу.

І тут рады не стрымаліся: пакаціўся па лавах вышэй і ніжэй, захапляючы ўсё новыя сектары, неадольны, магутны, гамерычны рогат.

Калі Рунін зразумеў, што смяюцца зусім не з ягоных жартаў, было позна: смех апанаваў усіх да апошняга. Ён паспешна кінуў на пераноссе пенснэ і ўбачыў усё.

Ад рогату, ад магутных, як прыбой, перакатаў ходырна трэсліся рады.

Рунін пачаў падымацца па прыступках. І тады Алесь стаў, каб закрыць Грыму спіной. Адсунуў яго плечуком.

Чацвёрка памагатых разам з суседзямі схапіла Грыму стаў і пацягнула далей ад прахода. Ён супраціўляўся і крычаў, але рогат заглушыў яго крыкі… Хлопцы зацягнулі Усяслава далёка за спіны.

– Вы? – спытаў Рунін. – Вы, князь?

Некаторыя ўжо не маглі смяяцца і толькі пазяхалі, як рыба на пяску.

– Я з самага пачатку бачыў гэта, – сказай бледны Рунін. – Чаму вы зрабілі…

– Патрыёт стайні! – крыкнуў з-за спін Грым і здушана замыкаў.

– Хто яшчэ там? – спытаў Рунін.

– Хіба вам мала мяне аднаго? – спытаў Алесь.

– Я хачу ведаць, хто яшчэ?

– Як бачыце, усе.

Рогат рабіўся нясцерпны.

– Прычыны?

– Нежаданне бачыць вас тут. Нежаданне, каб нас вучыў розуму, – а праўдзівей – розуму- маразму, – такі, як вы… даносчык… цемрашал… згубіцель юных і чыстых…

– Без асабістых абраз!

І тады Алесь узняў руку.

– Жарты прэч… Нам абрыдзеў ваш панславіцкі смярдзёж… Абрыдла гэта маска драпежнасці… Нам абрыдлі вы. Вы пэцкаеце самае імя нашай радзімы, наша імя, наш незаплямлены гонар.

– Вы не патрыёты!

– Мы патрыёты больш на вас. Але мы не хочам велічы за кошт іншых народаў. Бо ўсе людзі зямлі – браты. І ўсе яны падобныя адзін на аднаго і на нас. На свеце няма горшых народаў… А калі ёсць, то іх робяць такія, як вы.

– Відаць, я яшчэ не скончыў ачысткі універсітэта.

– І не скончыце, – спакойна сказаў Алесь. – Я пайду адсюль, але пойдзеце і вы разам з вашымі ванітамі. Іначай вам на кожнай лекцыі будуць чыніць абструкцыю.

– Пасмешышча! – крычалі з радоў. – Квасны Платон!

Зноў успыхнуў рогат. Хлопцы з мясцовага зямляцтва зацягнулі па-руску забаронены пасля паўстання “Марш Кошута”. Амаль без слоў, якія ведалі нямногія, але грозна ляцела мелодыя. У адказ ёй плесканулася недзе пад столлю марсельеза.

Амфітэатр віраваў. Кожны цяпер не разумеў, як маглі яны цярпець гэтую брыду і гніль хоць яшчэ адну хвіліну, як маглі забыць аб выключаных, як маглі мірыцца з прынізлівымі разважаннямі гэтай макрыцы.

Аўдыторыя выбухнула крыкамі.

– Ганьба! Мазгі лыкавыя! Вон! Вон!

Свіст, здаецца, ірваў муры і прымушаў дрыжаць шыбы.

Яны стаялі на пероне і, як заўсёды ў апошнія хвіліны, не ведалі, аб чым гаварыць.

– І ўсё ж гэта блазнаванне, – сказаў Кастусь. – Мужыкі з голаду ядуць траву, а ты дзеля няпэўнай асалоды звесці рахункі з гэтай старой малпай вылецеў.

– Хай яны мне з двума дыпломамі солі на хвост насыплюць, – сказаў Алесь. – Што ж, па-твойму, дазволіць яму атручваць мазгі і даносіць далей? А так яго прыбралі. Ды і з хлопцаў цяпер ніхто такому трызненню не паверыць.

– Добра, што Грыму не выдалі. Вось гэта была легкаважнасць, памятаючы нашу размову.

– Папусціцца Руніну было нельга. Стрывалі б гэта – сцярпелі б і большае.

Кастусь па чарзе пакусваў губы. Спачатку верхнюю – ніжнімі зубамі, потым ніжнюю – верхнімі. І раптам зарагатаў.

– Дурні вы… Дурні вы, але малайцы… Кашу – маноклем.

Другі ўдар звона разрэзаў халоднае паветра.

– І сапраўды, нічога не адбылося, – гаварыў далей Кастусь. – Выперлі гэтую сволач, пасмяяліся. Дыпломы – у цябе… Я гэта, уласна, таму, што сумна мне будзе. Але нічога… Можа, гэта і на лепшае. Патрэбна работа на месцах. Многія хлопцы нават кінулі універсітэт, у валасныя пісары ідуць… Працуй і ты, браце. Спадзяёмся.

– Буду, – проста адказаў Алесь.

З вагона вылез змрочны Кірдун.

– Час развітвацца, паніч?

– Як, Халімон, едзеш, значыцца?

– Еду, – буркнуў Кірдун. – Хто вас цяпер карміць будзе? Мне-то нічога, а ён вось трэцяга ніверсітэту не скончыў. Казаў яму, не звязвайся. З арэх таго дабра – на тры дні паху. А ўсё вы. Вы паніча збіваеце.

– Кінь, – сказаў Кастусь. – Абдымемся, ці што?

Кірдун выцер вочы.

– Ды што мне, самому вас не шкада? Маладыя такія, а без жыцця жывяце… Трэці звон.

– Убачымся, – сказаў Алесь.

– Убачымся. На справе.

Цягнік дыхаў парай на нізкае сонца, і яно, трапляючы ў сівыя клубы, мяняла колер. Рабілася атрутна-зялёнае.

Стары Вежа сустрэў унука, як заўсёды, знешне халаднавата:

– Адвучыўся? Ясна. Як кажуць, з прэндкім поврутэм.

– Выгналі, – сказаў унук. – Ну і сволачы!

Дзед прыкінуўся здзіўленым. Нават галавою пакруціў, шкадуючы наіўнасць і неабазнанасць унука. Пачаў цярпліва тлумачыць:

– Мы – нацыя вялікая, і дробныя сволачы нам у дзяржаве зусім без патрэбы.

Кірдун, які разам з Алесем атрымліваў маральную лазню – “нашто дапусціў”, – раптам пачаў бурчаць. Пасмялеў у Пецярбургу, слухаючы размовы Алесевай кампаніі.

– До ўжо яму вучыцца. І так разумнейшы за ўсіх.

– І за мяне?

– Анягож, – сказаў Кірдун і асекся. – Не так мовіў, прабачце.

– Не, ты кажы. Кажы, калі пачаў.

Кірдун, як большасць простых людзей, не мог трываць натацый і катавання словамі.

– Вучыў многа… Многа пісаў… Шмат чытаў…

– Цік-кава, – сказаў дзед. – І што, хацелася б ведаць, вычытаў? Га, Халімон?

Раней Кірдун, напэўна, пачаў бы прасіцца, каб адпусцілі душу на пакаянне. А тут не вытрымаў:

– Вычытаў пра народы і пра роўнасць людзей.

– Ну-у? Не мож-жа гэтага быць!

– “Кішкай апошняга папа – апошняга цара… задушым”, – раптам успомніў Кірдун. – Я яму, княжа, казаў: “Не варта, паніч, так уголас. Думайце сабе паціху, пакуль да кішак не дайшло”.

– Яшчэ?

– “Айчыну, веру вярні нам, просім”, – спадзеючыся толькі на заступніцтва Алеся, бубніў Халява.

– Бачыце вы. Яшчэ?

Цяпер Кірдун лупіў урывак з Ганкавага Краледворскага рукапісу. Лупіў на скажонай да апошняга чэшскай мове. У дзеда палезлі на лоб вочы.

– Ясна, – сказаў. – Ясна, чаму вы там вучыліся.

Алесь паспрабаваў быў заступіцца.

– Я не з табой гавару, – сказаў дзед. – Ну, Халімон, а мэта… мэта вашага з панічом навучання якая?

– Народ, – сказаў Кірдун. – “Спявайце гімн народу…”, “Гэй, не сумуй, плынь шчасця цячэ. Народ твой ніць залатую тчэ…”, “Звівайце вяроўку, гора-бяда. Для ворагаў пятлі нам не шкада”.

– Ого, – сказаў з іранічнай павагаю дзед. – Ты, Кірдун, чэшскае, чэшскае нешта яшчэ нам такое. Надта ўжо добра ў цябе атрымліваецца. Паліглот!

Кірдун дзёрзка і смела глядзеў у вочы пану Данілу:

– Не глытаў я ніяках палёў. Я чалавек бедны.

– Пачытай, Кірдун, – з раптоўнай злосцю сказаў Алесь. – Па-чэшску. Давай “Прароцтва”.

Кірдун выпрастаўся:

– “Бачу я зарыва, цені сражэнняў, востры клінок скрывавіць твой рот. Спазнаеш ты беды і змрок запусценняў, але не тужы, мой вялікі народ”.

– До, – сказаў Алесь. – Дзеду, вы ніколі не пакрыўдзілі простага чалавека. Але тое, што вы робіце, гэта панства.

І тут Халімон нечакана напаў на Алеся.

– Маўчалі б, паніч. Лаянку не ў торбе насіць… Дый якое тут панства? Каб гэта пан-дзед на мяне аднаго. А ён што, з вамі іначай размаўляе? З губернатарам? Дзеду восем дзесяткаў ды сем гадкоў, вам – дваццаць…

Алесь развёў рукамі.

Вежа схаваў рот у далонь.

– Кінь спяваць, – усё яшчэ іранічна сказаў ён. – Ведаем мы, што гэта такое.

Адступіць ён не мог. Але і Халімон і Алесь разумелі, што гэтае бурчанне ёсць адступленне.

– На-род, – сказаў Вежа. – Восенню ля разарыя заворваў зямлю дзед Тхор. Паварочваў рала, ды і ўваліўся з разоры проста ў ружы. Глебавічна на яго: “Што ж ты робіш, перачніца старая, гэта ж кветкі”. А ён: “Кветкі развялі. Кве-еткі! Г… гэта, а не кветкі”. Усю с… пакалоў!” Вось табе і твой народ. Вось табе і тэма для чарговага дыфірамба: “Ружы і Тхор”.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 192
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)