Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]
Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]». Краткое содержание книги:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 192
Перейти на страницу:

Грубаваты і ўпэўнены тон зрабіў, здаецца, патрэбнае ўражанне.

– Медык, – сказаў Кастусь.

– А што? І медык. Чытаць толькі вясёлае. Есці біфштэксы. Спыць класціся з курамі… Сур’ёзна, сур’ёзна, Кастусь… І яшчэ: закахацца табе трэба… Ну, гэта, урэшце, як хочаш. Але які месяц я цябе не адпушчу.

Да іх падышоў Віктар, і Алесь змоўк, Алесева сэрца аблівалася крывёй за братоў.

– Слухай, Алесь, – сказаў Віктар. – Кастусь казаў, што ты заместа поўнага вызвалення прапанаваў свайму бацьку нейкія ліберальныя ваніты. Нейкую канкурэнцыю з мужыком, цукроўні, гуты, трасцу… Ты што, ад нас адмяжоўваешся? – вочы ў Віктара былі бліскучыя, відаць, ад лёгкай гарачкі.

– Кінь, – сказаў Алесь. – Трэба мне даць бацьку нешта, за што можна было б змагацца афіцыйным шляхам? Ці ён павінен быў нашу праграму высунуць: зямлю – сялянам, цара з чыноўнікамі ды злоснымі прыгоннікамі – на асіну, мову – у школы, папоў – са школ. Ты гэтага хацеў?

– Ну… як… Н-не тое, вядома…

– А потым, нічога не зрабіўшы, юкнуць, як у палонку? За меншае людзей у Сібір заганялі… Я, Віктар, не думаў так, як прапаноўваў. Але пакуль народ на паўстанне не пайшоў – трэба рабіць хоць што.

– Адкасніся ад яго, – раптам рэзка сказаў брату Кастусь. – Чаго вы ўсе да яго з пытаннем гэтым ідыёцкім. “Како веруеш?” Ён не горшы за цябе патрыёт.

Віктар разгубіўся ад нападу.

– Гэта хто? – рэзка паказаў Кастусь у бок аднаго з гасцей.

– Сляпцоў. Венгерскі герой.

– Ну і дурань, – рэзка сказаў Кастусь. – А той?

– Эверс, дарадца міністэрства замежных спраў.

– Гэты нашто?

– Ён і яшчэ унь той, Чарткоў, шталмайстар, ды яшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў – шырма. Каб не было блакітных “сяброў” з адпаведнага дома.

– Нядрэнна прыдумана. А той?

– Іваноў трыццаты.

– Ты што, жартуеш? – абурыўся Алесь.

– На самай справе. Ад’ютант для асобых даручэнняў пры пецярбургскім ваенным генерал-губернатары.

– Што, таксама маска?

– Ды не. Чамусьці прасякся павагаю да Людвіка. Цягаецца ўсюды разумныя размовы слухаць… А там унь Шчарбіна, паэт. Бачыце, якое аблічча… А той, у акулярах, з бакенбардамі, стары, – былы сябра Пушкіна. А цяпер таварыш, здаецца, міністра народнай асветы. Вяземскі Пётр Андрэевіч. Паэт. Шкада, хлопцы, старасці.

– А той хто, на вераб’я падобны? На вялізнага вераб’я.

– Талстой. Феафіл. Музычны крытык… А той – раганосец Феактыстаў, пёс ланцужны, намеснік Фадзея Булгарына. З маладых, ды ранні. І, скажы ты, не паспее стары падлец здохнуць, як ужо на ягонае месца новага рыхтуюць.

Адзін з гасцей асабліва прыцягнуў увагу Алеся. Не вонкавым выглядам – урэшце, бадай звычайным, – а нейкай падкрэсленай незалежнасцю рухаў.

Колькі яму магло быць год? Пэўна, далёка за пяцьдзесят. Ва ўсякім разе, аб гэтым неабвержна сведчылі вельмі сівыя вусы, склератычны румянец на шчоках і скронях, нос, што калісьці, відаць, быў вастраваты і трошкі задзёрты, а цяпер, з гадамі, абвіс і зрабіўся ўжо нават трохі чырвоны. Дый бровы былі як у старога: кусцістыя, суровыя бровы.

Незнаёмы сустрэўся з Алесем вачыма і, відаць, зразумеў, што той разглядае яго як цікавы і загадкавы экземпляр роду чалавечага. Вусы варухнуліся, але нават калі б гэтага не было, аб усмешцы можна было б здагадацца па вачах.

Вось што маладзіла чалавека: вочы! Залаціста-карыя і, дальбог, пякуча-сінія, як паўдзёнае неба.

У вачах нейкая пакутлівая вечная думка, якая катавала і нават у хвіліну весялосці не давала палёгкі. Цяжкі, знясілены нейкай неадчэпнай думай, змардаваны і грозны твар.

– А таго ты не ведаеш? – спытаў Алесь, збіраючыся ўжо ісці назад у курыльню.

– Ведаю.

– Хто?

– Шаўчэнка.

Алесь міжвольна зрабіў два крокі назад. Раней чым мозг паспеў дадумаць, што гэта непрыстойна. Але ўсё адно было позна: густа-сіняга сурдута нідзе не было відаць.

…З курыльні большасць народу ўжо разышлася. Сядзелі ля агню толькі хлопцы, з якімі ў першы вечар пазнаёміўся Алесь, ды Малахоўскі, Мілевіч і Зыгмунт. Але затое набралася іншай моладзі. Некаторых Алесь ведаў. Унь тыя таксама землякі, з акадэміі мастацтваў. А той – сябра Урублеўскага па лясным інстытуце, цельпукаваты Яневіч, беларус з-пад Мядзеля. А той таксама свой, Антось Іваноўскі, сябра Віктара па працы і ідэях… Некаторых Алесь бачыў на пасяджэннях “Агула”.

– Што ты мне, чалавеча, звягаеш аб музыцы, – злаваўся Эдмунд Вярыга.

Яго апанент, па ўсім відаць, студэнт-белападшэўнік, сядзеў, незалежна закінуўшы нагу за нагу.

Пыхаты твар, пагардлівыя вусны, залатыя брэлокі на ланцужку гадзінніка.

Цадзіў словы, нібы з судзейскага крэсла, цвёрда ведаючы: добра ўсё, аб чым бы ён ні сказаў. Што ён “левы”, сведчыў хіба што адзін з брэлокаў: залатое сэрца з рубінавай кропляй крыві. “Сэрца Айчыны”.

– Кажу, што аднастайная музыка, сумная. Як мова, – адказаў той.

І тут Алесь зразумеў, што брэлок з “Сэрцам Айчыны” – хлусня.

– А ты ведаеш аб дыяпазоне мужчынскіх галасоў у беларускіх хорах? – спытаў Вярыга. – Напэўна чуў, што так званы “падводка” ёсць толькі ў беларускіх хорах? З усіх славян толькі ў беларусаў ды яшчэ ў данскіх казакаў.

– Гэта яшчэ што?

– Прыемна спрачацца са знаўцам музыкі. Гэта самы найвышэйшы, які толькі магчымы, саліруючы мужчынскі голас. Спявае, а табе здаецца, што на небе б’юць срэбныя званы. Ад іх і да самай нізкай актавы – вось табе і аднастайнасць… Што, сумна?… А вось гэта што?

Эдмунд праспяваў музычны сказ, мяккі голас пяшчотна закалаціўся ў сцены пакоя і сціх.

– Ну, гэта адзін дурань не ведае. Пачатак славутай арыі “Галькі”.

– Гэта, хлопча, песня: “Стала б ты калінай, абняў бы цябе я…” А гэта?

– Арыя Антаніды.

– Гэта “Выйду я на бо… на болані гуляць”. Спяваюць яе на Полаччыне, Віцебшчыне… А гэта?

Гукі загулі бадай што страшна. Голас Эдмунда ўдаваў бас.

– Н-не ведаю… Арганам гучыць. Што, нехта са старых немцаў?

– Ды не, – сказаў Вярыга. – Гэта “пан бог, цвярдыня мая”. Стары харал. Маеш рацыю, аднастайнасць. Манюшка, Глінка і… каго ты яшчэ там выбраў?… Баха?

Людзі пырскалі па кутох.

– Ну што, яшчэ будзеш ці, можа, ужо досыць, зробім перадых? – Вярыга так і сказаў. – Думаю, досыць. Нецікава мне нешта з табою спрачацца.

– Я нядаўна сустрэўся з адным “італьянцам”, – як заўсёды, хаваючы ў шчыліны павек вочы, загаварыў страшны Малахоўскі. – То ён казаў, што на польскія і беларускія словы нельга пісаць музыку. Маўляў толькі паўнагалосныя мовы даюць добры тэкст для песні. Ён кампазітар. Свіння, – успыхнуў раптам Малохоўскі. – Я ніколі яму гэтага не дарую. Жарэ наш хлеб ды нас жа і лае. Прапанаваў яму верш Дуніна, верш Славацкага ды беларускі верш Сыракомлі. “Толькі папрасіце каго-небудзь перакласці. Да гэтых моў музыку пісаць нельга. Адна занадта шыпіць, другая занадта звініць”. Прапанаваў мне падшукаць яму паэта, каб той напісаў яму словы для харала падзякі гасудару імператару…

– А ты што? – спытаў Кастусь.

– Я спачатку хацеў быў… А потым падумаў, што яшчэ да суддзі трапіш… Не стаў звязвацца. Але праз месяў прынёс яму вершы… Гляджу, вылазяць вочы, вылязяць… “Ты што ж гэта прынёс? Мужыцкія вершы?”

– Чые вершы? – спытаў змрочны Валеры.

– Нашага “грамадзяніна князюхны”, – пырснуў Малахоўскі.

Алесь збялеў.

– Ты што… Ты якое меў права? Ды я і вершаў не пішу.

– А хто ў Кастуся аднойчы сшытак забыў і толькі на другую раніцу прыбег?

– Ды не пішу я, хлопцы, – Алесь вачыма маліў сяброў, каб падтрымалі. – Маніць ён.

– Увага! – сказаў Малахоўскі. – Князь Загорскі пры ўсіх кажа, што я – манюка. А я заяўляю, што ён – нізкі эгаіст і сябелюбца. Бо трымаць патрэбныя ўсім вершы ў сшытку і не чытаць іх…

– Змоўкні! – крыкнуў Алесь.

– То што, мне прачытаць ці папросім яго?

Валеры і Каліноўскія запратэставалі былі, але іх галасы заглушыў агульны крык:

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 192
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)