Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 238
Перейти на страницу:

I невыпадкова, відадь, колькі б разоў ні перачытваў я Чэхава, у тых пачуцдях, у той цудоўнай музыцы, што абуджаецца ў душы ад ягонага ўспрымайня прыроды, першай струной звініць пачуццё ўпершыню перажытай радасці — сустрэчы з чароўным чэхаўскім светам.

Цяпер — пра «Белалобага».

«Нарэшце шчашок змарыўся i ахрып: бачачы, што яго не баяцца i нават не звяртаюць на яго ўвагі, ён стаў нясмела, то прысядаючы, то падскакваючы, падыходзіць да ваўчанят. Цяпер, пры дзённым святле, легка ўжо было разгледзець яго. Белы лоб у яго быў вялікі, а на лбе бугор, які бывае ў вельмі дурных сабак; вочы былі маленькія, блакітныя, цьмяныя, а выраз усёй морды надзвычай дурны. Ііадышоўшы да ваўчанят, ён выцягнуў наперад шырокія лапы, палажыў на ix морду i пачаў:

— Мня… мня… нга-нга нга!

Ваўчаняты нічога не разумелі, але замахалі хвастамі».

Відаць, таму, што мяне перавезлі з гора да ў вёску пяцігадовым хлопчыкам i пазнаваць прыроду я пачаў з некаторым спазненнем, паасобныя малюнкі яе адбіліся ў памяці з асаблівай сілай.

Рэчы для звыклага вока надзвычай простыя: рамонкі на чыгуначным адхоне, васількі, калоссе, а над усім гэтым белыя кубкі ізалятараў на слупах, што бягуць насустрач нашаму таварняку з рассунутымі дзвярыма… Яшчэ прасцей: чатыры курыцы, выпушчаныя з падпечка на хату. То сястра, то кума, то суседка — хго ні прыходзіў да нас, каб сустрэцца з маёй маці, што вось i вярнулася пасля столькіх гадоў,— кожная што-небудзь прыносіла. Так яны i з'явіліся ў нашай хаце, чатыры курыцы, да якіх я прыг ляд аўся, для зручнасці прылёгшы на падлозе. Стракатая, белая, чорная, жоўтая… I ўсе з чырвонымі грабянцамі! А як яны стукаюць дзюбамі ў падлогу! A калі сонца засвеціць з акна, — якія ж яны ненаглядный ў сонцы!..

Потым былі галубы, аднаго з якіх, сірату, я выкарміў сам. Быў сабака, з якім я дружыў дзесяць год i пахаваў якога ўрачыста ўзрушаны. Былі каровы, якіх мы, праўда, білі попускам кіямі, але i напасвалі, нібы перапрашаючы за тыя здзекі, з асаблівай стараннасцю. Быў конь, з якім так добра было i маўчаць, i пагутарыць за плугам або ў лесе. Значна пазней, калі ён вынес цябе, партызана, з-пад куль, хацелася прытуліцца шчакой да ягонай цвёрдай шчакі, заглянуць у глыбокае, сіняе, ціхае вока…

Гэта ўсё было — кожнае захапленне ў свой час, гэта i сёння жыве, як дома, у найбольш утульным куточку душы.

З асаблівай прыемнасцю прачытаў я днямі простыя, мудрыя i такія вясёлыя словы Астапа Вішні:

«Ездзілі на паляванне. Гэта — не ўпершыню i не апошні раз. Нічога!

I як радасна, што я нічога не забіў!

I як радасна, што я яшчэ паеду (абавязкова!), каб што-небудзь забіць!

I як радасна будзе, што я нічога не заб'ю».

Гэты дзённікавы запіс азначаны датай: 23 студзеня 1952 года.

На паўтара года пазней i я меў шчасце пазнаёміцца з гэтым цудоўным сынам любай Украіны, быць у яго кабінеце, здзіўляцца процьме карцін i малюнкаў, падараваных яму сябрамі, па-блазенску, глыбока ў душы пабойвацца яго сабакі, што лез, мармычучы, да рук, каб палажыць i мне на далоні цяжкую, шакаладнага колеру, галаву. Як супрацоўнік «Маладосці» дзён некалькі перад гэтым я папрасіў Вішню даць нашаму часопісу якую-небудзь гумарэску. A ў прызначаны тэрмін атрымаў з яго рук зусім не сатырычную, а проста сонечную замалёўку. I так здзівіўся гэтаму, i так расчуліўся, калі ён, як спачатку здавалася, сатырычна калючы стары ў парусінавым кіцелі, сівы, ссутулены, па-бацысоўску абняў мяне на развітанне.

Тады яму ішоў ужо сёмы дзесятак. A колькі ж па-дзіцячы пяшчотнага, чыстага было ў яго душы, добра знаёмай з бурамі i болем. Цяпер, калі ўжо i да мяне прыйшлі гады найбольш адказнай сталасці, i я з ціхай радасцю чую яго пасмяротны i несмяротны голас. I думаю, што вельмі добра таму, хто не растраціў пачуццяў, так шчодра адпушчаных нам пры ўступленні ў жыццё. I ў голасе Вішні мне чуецца нешта ад Чэхава, тое, чым падтрымаў ён нас у самым дарагім.

Таму i з'явілася гэта адступленне.

Ну, а да чаго тут сабачка, у якога на лбе — ад знака дурасці, белы бугор? Да чаго тут i тое: «Мня… мня… нга-нга-нга»?

Ды да таго, что ў неабдымным свеце, які я люблю, на які я прагна i нястомна гляджу вось ужо больш за сорак гадоў,— у гым невымоўна прыгожым свеце гэты, так небывала пераказаны шчанячы брэх звініць для мяне напамінкам пра тыя восеньскія вечары, калі я чыстай душою падлетка ўспрыняў яшчэ адно радаснае адкрыццё: у гэтым свеце ёсць цудоўны, родны чалавек, што ўмее так многа бачыць i так весела любіць!..

Неўзабаве пасля гэтага ён прывёў мне сваю непараўнальную Каштанку з яе трывогай, што гаснадар можа знайсці i з'есці схаваную за шафай курыную лапку. Ён паказаў мне свайго Івана Іванавіча, цыркавога гусака, што так i не дажыў да вясны, не пахадзіў па сонейку, па траўцы. Нібы казачны маг-чараўнік, ён ціхенька прывёў мяне ў тую канюшню, дзе возчык Іона дзеліць няўцешную тугу з худой, таксама ўшчэнт падбітай памочніцай…

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)