Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 187
Перейти на страницу:

«Кумок мой,— бачачы гэты ягоны зніч настрою, тулілася, лашчылася Таня.— Ты ж ужо мужчына, прывыкай не столькі браць на сябе абавязкі, колькі мець ад жанчыны, ад кумы тым больш, тое, што табе трэба. Іншы на тваім месцы...»

«А я не хачу быць іншым!»

«Бо ты яшчэ зусім маладзенькі i, выбачай, крышку ашалеў ад эротыкі. Пазней i ў цябе ўсё ўвойдзе ў сваю каляіну, некалі дзякаваць мне будзеш, што я сама не дазволіла табе пачапіць мяне на тваю шыю...»

Тое, што яны сустракаліся, пачало пакрыху выплываць на паверхню. Аднойчы, ужо ўзімку, на канікулах, калі спешчаны Танінымі ласкамі, а заадно дадзеты, што яна не спяшаецца разводзіцца з Сяргеем, які ўжо вярнуўся дадому з заробкаў i прывёз вялікія грошы, Аляксей клыпаў дадому, яго нагнаў каля іхняй хаты сусед, калгасны вартаўнік.

«Ну, малец! — захіхікаў, стоячы побач у валёнках, у кажусе i дацягваючыся яму ледзь да пляча.— Малады ж яшчэ, халера на цябе, але такі ранні! Гэта ж якую пару ўжо ты нашу акушэрку ціскаеш! Ну i як яна, Ляля?»

Аляксей паспрабаваў паадмаўляцца, ды дарма. Але калі нячысты на руку вартаўнік пачаў нахабна спаганяць за гэтую тайну пляшку, прыстрашваючы, што раскажа пра ўсё яго бацькам, дык пайшоў у наступ i ён: «Калі, дзядзька, толькі намякнеш, дык я перадам міліцыі, што гоніш гарэлку, i пакажу, дзе хаваеш апарат». Гэтая тайна, як лічыў ён, захавалася...

...Увесну, калі зноў заявіўся дома i зноў сабраўся вечарам выйсці з хаты, маці, якая, як i заўсёды, хораша яго сустрэла, смачна карміла, але i ўвесь час чамусьці амаль не падымала на яго вачэй, сёння запыніла:

— Куды ты пойдзеш?

— Да сяброў,— адказаў i душою адчуў: маці запытала пра гэта не проста так, як i невыпадкова не сустракаецца позіркамі.

Цяпер у яе — сярэдняга росту, мажнаватай, але гожай на загарэлы твар, з маршчынамі каля вачэй, твар жанчыны, якой было яшчэ толькі крыху за сорак,— усплыў цяжкі цень.

— Скажы яму,— павярнулася яна да высокага, плячыстага i вельмі маўклівага мужа, які сядзеў за сталом i вельмі ж ужо засяроджана падшываў свой кірзавы бот,— што яму нікуды не трэба ісці.

Ды той нават не падняў галавы.

— Нікуды не ідзі, Алёша,— маці сашчапіла рукі i зірнула на яго з мальбою ў цёплых карых вачах.

— Чаму? — схмурыўся ён, адчуваючы, што ў гэтую хвіліну ў яго расце гнеў нават на самую дарагую яму жанчыну.

— Не думай, што мы нічога не знаем. Цеперся ўсё ведаем,— нарэшце агарошыла яго тая.— Брыдка, ох як брыдка павінна быць табе, сынок!.. I зарана пачаў сталыя гулі, i радні нашай гэтакую подласць робіш!..— Не вытрымала, усхліпнула.— Каб ты такое з якой дзяўчынай учыніў, дык нам лягчэй было б. А то з замужняй! Гэта яна, Ляля гэтая, падбіла цябе... Якой ёй трасцы, ні дома, ні на рабоце не перадасць, выспіцца, смачна паесць, нафуфырыцца, дык i цягне яе на любошчы...— І бачачы, што яе словы не даходзяць да яго, у адчаі ўжо закрычала на мужа: — Ды падымі ты голаў, скажы яму, свайму сыну, каб не лез у чужую сям'ю, не няславіў сябе i нас!

Бацька пакінуў сваю работу, але пахмурна зірнуў убок i цяжка ўздыхнуў.

— Я люблю яе,— зацята насуперак маці сказаў Аляксей.— Праз год які мы пажэнімся.

— Не ажэнішся, каб i хацеў!— маці расшчапіла рукі i выкінула адну з ix на яго, выпрастаўшы ўказальны палец. Нібы прысуд вымавіла.

— Ажанюся,— настойліва, мабыць, пабялеўшы, сказаў Аляксей. — Мне ўжо васемнаццаць, i я сам буду рашаць за сябе. Я люблю яе, а яна любіць мяне. А што яна мае дзіця, не бяда.

— А я табе кажу: не ажэнішся з ёю! Ніколі! — затрэсла кулаком раптоўна збялелая маці.— Яна, твая гэтая Ляля, ведаеш хто? Яна — кошка! Памаўзлівая кошка!

— Мама, як вы, жанчына, можаце гаварыць такое на жанчыну, якую кахае ваш сын? — ён, мусіць, ужо жорстка прыплюшчыў вочы i пазіраў на маці зусім не ласкава.

— Не раўняй яе са мною! — маці не адступілася ад свайго.— Я з тваім бацькам жыву ўжо звыш дваццаці гадоў, але за гэты час ні на аднаго чужога мужчыну не зірнула, не падумала ніколі i не падумаю, каб... Ты ж, дурань даверлівы ведай, што гэтая Ляля не столькі кахае, колькі жадае... Спадабаўся ёй хто — дык яна, надта не задумваючыся, пад яго... Не было мужа — да цябе падкацілася, не было цябе — замарцавала з другім! З новым нашым старшынёй калгаса. Ідзі, ідзі, на свае вочы ўбач: можа, i цяпер з ім качаецца ў амбулаторыі на софцы, а то i на падлозе! Ці паехала кудысьці на старшынёўскім «козліку!»

Аляксей ажно разявіў рот i не тое, што больш нічога не мог сказаць, нават не мог нічога падумаць: няўжо, няўжо гэта праўда? Таня, якая дала яму столькі ласкі i пяшчоты, сказала столькі мілых слоў i якой ён аддаў столькі сваёй душы, здрадзіла яму? Ён ужо, канечне ж, зусім змяніўся ў твары, бо маці з вялікім болем на сэрцы прыпала да яго:

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)