Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 187
Перейти на страницу:

Неўзабаве ўжо здарылася i тое, што было вышэй яго развагі, боязі — ён, не могучы стрымаць трымцення ва ўсім целе, адчуў тое, што адчуваў у сне, але цяпер гэта быў не сон, а была ява.

— Зараз мне добра,— прашаптала Таня.— А ты слухай маю лекцыю далей. Уяві, што ты цяпер іграеш на скрыпцы. Можна смычком пілікаць, а можна выводзіць цудоўную мелодыю. Шукай-шукай яе, гэтую чароўную музыку...

Ён не ведаў, як шукаць яе i ўвогуле што гэта значыць, але шукаў па інтуіцыі, a неўзабаве, нібы захлынаючыся ад пякельнай хвалі, у адчаі ўтуліў твар у Таніну пульсуючую шыю, упершыню спазнаючы ў зямным жыцці з зямною жанчынаю i невыказную насалоду, i заадно пранізлівы боль.

Ды вось ацверазенне. I якое! Яшчэ большая роспач, сорам, грэх, віна i нават расчараванне — усё мігам абрынулася на яго.

Калі яны здолелі ўдваіх прымасціцца на баках на канапцы, Таня пяшчотна пагладзіла яго па плечуку i руцэ:

— Табе было добра са мною?

— Добра,— ледзь вымавіў ён.

— I мне было добра,— здаецца, зусім спакойна сказала яна.— Ты — моцны i ласкавы — цяпер ты ўжо мужчына. I, калі ласка, не перажывай за тое, што мы мелі. Я пакахала, хацела цябе, а ты пакахаў, хацеў мяне. Так?

— Так.

— А цяпер ты палашчы мяне, скажы мне добрае слова.

Аляксей гладзіў далонню яе цела i маўчаў.

— Гавары.

— Што?

— Ці прыгожая я? Ці жаданая i любая?

— Прыгожая, жаданая i любая.

— I яшчэ гавары.

— Што?

— Сам, кум-каханік мой, сачыняй. Я ж казала, што люблю ласку. Калі ты будзеш хораша лашчыць мяне, дык я захачу быць тваёю, зноў аддацца табе, жаданаму i любаму. I мы з табой спазнаем незямную ўцеху. Хочаш яшчэ быць блізкім са мною?

— Хачу.

— I будзем яшчэ не раз блізкія, i ты паволі больш зведаеш, што значыць прыносіць любімаму чалавеку радасць i самому спазнаваць яе ад таго...

Пасля, калі апрануліся (ён начэпліваў на сябе ўсё пахапліва, саромеючыся свайго, як лічыў, нязграбнага цела, а Таня ўбіралася спакойна, без ніякага збянтэжання паказваючы яму, што мае, дык яшчэ болей заварожвала яго), падала яму лісток са сваёй сумачкі. На ім былі два радочкі лічбаў.

— Зразумеў? — усміхнулася, расчэсваючы кучаравістыя валасы.

— Не,— паціснуў плячыма.

— Гэта — мой каляндар ці, лепш сказаць, лісток непрацаздольнасці на ліпень i жнівень,— спакойна сказала.— Запомні. У гэтыя дні, як i сёння, мы можам быць зусім смелыя...

...Аляксей здаў уступныя экзамены, але не гэта было яго самай вялікай радасцю, a іншае: нецярплівае чаканне начных сустрэч у амбулаторыі, а потым свавольныя гульні i ўцехі з Таняю, якая ў жніўні прызнала ўжо: «Вось цяпер можна пускаць цябе ў людзі. Шкода толькі, што ты дастанешся іншай...»

«Я скончу курсы два, перайду на завочнае, ты развядзешся, i мы пажэнімся»,— па-маладому горача сказаў тады ён, не ўяўляючы, як ён будзе жыць далей без Тані, без яе ласак i жарскасці, на што ён адгукаўся не толькі маладой сілаю, але i ўсёй сваёй пяшчотаю. Бывала, яны мілаваліся столькі, што потым ледзь брылі дадому, каб там адразу ж зняможана ўпасці на ложак.

«Будзе, Лёшка, вялікая аслава i мне, i табе! На ўсю вёску! Твае бацькі не прымуць мяне — нявесткі іхніх родзічаў, дый нашто табе чужое дзіця? Давай жыць так, як жывём: чакаць i сустракацца».

«Але я хачу, каб ты была толькі мая».

«Ці не эгаіст ты, Лёша?»

«Чаму эгаіст? Ты сустракаешся са мной, але, канечне ж, будзеш жыць i з Сяргеем, калі ён вернецца. А я ўжо нават ад думкі пра гэта вар'яцею».

«А хіба табе блага быць толькі маім каханкам?»

«Добра. Але я хачу быць тваім мужам, каб ты на іншага нават не зірнула».

«Гэта, Лёшка, гавораць твае маладыя пачуцці. Калі ты болей пазнаеш мяне — не такой, якая я з табой на спатканні, а якая кожны дзень, дык ты ўбачыш: Ляля — іншая, чым ты ўяўляў. Зямная i грэшная, звычайная баба. Ты можаш потым нават зненавідзець мяне. Ужо за тое, што ты сам гэтак памыліўся, ці за тое, што я так падманула цябе, паказала табе толькі сваё лепшае, a ўсё астатняе ўтаіла...»

«Ніколі гэтага не будзе!»

«Не заракайся, Лёша. Кожны з нас не просты, а супярэчлівы чалавек, дык ніхто не можа ведаць усяго нават пра сябе загадзя... Скажу шчыра, я асцерагаюся, што мы з табой можам спрачацца больш, чым я з Сяргеем. Мы з ім абое рабое, а я, простая акушэрка, для цябе буду не раўнёю...»

«Будзеш».

Яна гаварыла так, а яму было вельмі балюча. Ён не толькі не падабаў яе гэтых разваг, а нават, як яна казала, ужо амаль ненавідзеў яе за гэтыя словы.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)