Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 187
Перейти на страницу:

— Падабаешся,— сумеўся ён.

— I ты мне падабаешся,— здаецца, без звыклага жарту, а шчыра сказала яна.— Усім ты ўдаўся: i ростам, i вабнасцю, i розумам. Каб была дзяўчынаю, то нікому цябе не аддала б. Каб ты нават i не хацеў, то ўсё роўна быў бы толькі мой. А Сяргея, ведай, я не люблю.

— Гэта — ужо тайна паміж імі, i яна непакоіць, хвалюе яго. Таніна рука вылучае, перадае яго далоні незнаёмае прыемнае цяпло, што ідзе-бяжыць па крыві.

— Ты хочаш пацалаваць мяне? -— тамліва запытала яна.

Ён наблізіўся, лёгка даткнуўся вуснамі да яе вуснаў, адчуўшы i цяпер, як яна, медычка, хораша пахне ёдам i эфірам. Таня ж амаль тут жа заматляла галавою:

— Не, не так.

Пазіраючы на яго, здаецца, не звычайнымі цёмнымі, a зіхоткімі, жыццярадаснымі вачыма, яна прыпаднялася на кончыкі туфелек i грацыёзна, нібы ў кіно, паклала лёгкія рукі яму на плечукі, блізка прытуліла да сябе i ўжо сама дала яму вусны. Калі ён спрабаваў абняць, пацалаваць Дароту, то адчуваў яе яшчэ худыя плечы, цвёрдыя, што няспелыя грушы, грудзі, вострыя локці, што ўпіраліся яму ў грудзіну, а вусны яе былі самкнутыя i таксама цвёрдыя, а тут — прыемная пакатасць плячэй, тугія, але i нібы мяккія поўныя грудзі i жывот, а да ўсяго раскрытыя вусны захопленыя, узгарачаныя i даюць незвычайны пацалункавы мёд. Ён хутка ўжо з сорамам адчуў ў сваім целе не цяпло, а гарачыню, што ўкідваецца i кружыць галаву, i плоць, што імкнецца да яе плоці. Таня не можа не адчуваць гэтага, але не адхінаецца, яшчэ цясней туліцца, а пасля падае яму галавой на грудзіну:

— Ты i хлапчук, i мужчына ўжо! Табе ўжо ўсё даў Бог любові Эрот! У цябе ўжо не толькі эрэкцыя, ты здольны i на аргазм ці на параксізм! Разумееш?

Ён паматляў галавою: не. Ягоныя рукі трымцелі ды i ўвесь ён трымцеў: Таня — не ўяўная паненка, як некалі пісалі, дама сэрца, яна — жывая жанчына. Мілая, жаданая i падатная. Ён адчуваў: калі будзе смялейшы, настойлівы, дык можа неўзабаве, пакуль Таня гэтак хораша туліцца да яго, упершыню пазнаць з ёю тое, пра што дагэтуль чытаў i пра што ўжо марыў, ды во няма гэтай смеласці. Каб, скажам, рэзка, як, можа, i трэба, схапіць яе на рукі i панесці далей ад дарогі...

Папяшчоціўшыся на яго грудзіне, Таня ўздыхнула i даволі рашуча адпіхнула яго:

— Што я, жанчына, раблю? Якія гульні заводжу з юнаком? Пайшлі! Забудзем, што тут было!

Яна затым, пакуль ішлі да сваёй вёскі, перавяла размову пра зусім іншае, ужо жартавала, але неяк ненатуральна, а ён перажываў пякучы сорам. Канечне ж, за сябе.

— Паміж намі нічога-нічога не было, добра? — на развітанне Таня зноў узяла яго руку, але толькі за пальцы.— A калі хочаш больш ведаць пра інтымнае, дык заходзь да мяне ў медпункт, дам тое-сёе пачытаць. Хоць,— усміхнулася,— усё гэта пасягаецца жыццёвымі універсітэтамі!

Можна лічыць, сапраўды, нічога ж такога незвычайнага не здарылася ў яго з Таняю, але i тое пачуццёвае, што нечакана выйшла, доўга не дало яму ў тую ноч нават самкнуць вачэй. Не, яно, тое, было, ёсць! Ён упершыню так, як, мусіць, i трэба, пацалаваўся з жанчынаю! Ды болей — упершыню яго пацалавала жанчына, якой ён падабаецца! Няхай сабе толькі ў парыве хуткацечнага настрою! Ён шмат чаго ўжо адчуў, хоць пазнаў гэта з грэхам, з віною перад Сяргеем, Таніным мужам. Бянтэжачыся за гэтыя грэх i віну, ён намагаўся не сустракацца з Таняй, назіраў за ёю толькі ці здаля, ці праз акно ды з жахам разумеў: яму хочацца яе пяшчоціць i адчуваць ласку, панаднасць яе грацыёзнага цела. Цяпер ён па-ранейшаму ўяўляў сябе кімсьці, але ўжо ў асобах графіні ці яе пакаёўкі бачыў толькі Таню. Ён i клаўся спаць i падымаўся амаль з адной думкай: ёсць, ходзіць побач, усміхаецца, жартуе, а то i з кагосьці кпіць яна, гэтая невысокенькая, гібкая i прыязная Таня, ад чаго яму радасна, добра, але i неспакойна на душы. Ды аднаго дня Таня сама запыніла яго на вуліцы, зірнула са знаёмай гарэзнасцю, бляскам у маладых i жвава кіпучых вачах:

— Забыў мяне, кум?

— Не,— з сарамлівасцю адказаў ён.

— А чаго пазбягаеш мяне? — запытала гулліва.— Калі саромеешся зайсці да нас дадому, дык зазірнуў бы да мяне ў амбулаторыю.

— Калі? — наіўна вырвалася ў яго.

— Можна сёння, увечар. Калі я вярнуся з суседняй вёскі. Пагамонім пра жыццё-быццё.

Як ён чакаў, калі нарэшце зашарэе i прыцямнее, але як яно, гэтае летняе змярканне, доўга не наступала! Ён верыў i не спадзяваўся, што Таня прыйдзе на сустрэчу, якую сама назначила так позна. Яна ж можа не толькі адумацца, але i пажартаваць над ім, як лічыць, яшчэ нясталым! Што тады? Як яму быць?

Яна, хоць i затрымалася, але заявілася. Услед за ёю, зладзеявата азіраючыся па ўжо прыцямнелых баках, зайшоў у амбулаторыю i ён.

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)