Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 187
Перейти на страницу:

— Начны, пазаўрочны прыём, без ніякага збянтэжання, па-змоўніцку сказала яна, замкнула за ім дзверы.

Узяўшы за локаць, Таня павяла яго, замлелага шкодніка, цёмным i пахкім ёдам, эфірам калідорам у свой прыёмны пакой, дзе гэтыя пахі былі яшчэ мацнейшыя. Толькі яны туды ступілі, як ix чакала неспадзяванка: на небе ўзышоў месяц, дык тут стала не толькі светлавата ад акна, што дагэтуль адбівала дзённы бляск, a нібы з усяго свету сабралася тут бледна-блакітная відната — месяц на небе шырока асвятляў белыя лёгкія воблакі, а вакол сябе, яркага кружочка, густа выблакітніваў нябеснае сутарэнне. Ад гэтай віднаты былі бачны стол з разгорнутым календаром, зашклёная шафка з бутэлечкамі, пераносная шырма, за якой пераапранаюцца хворіяя, i засланая цыратаю вузкая канапка.

— Ах ты, няпрошаны сведка! — сказала Таня i зацягнула акно, як было відаць, ружовай штораю. У пакоі не столькі сцямнелася, колькі цьмяна заружавелася.

Таня падышла да яго:

— Як вы адчуваеце сябе, пацыент? Ёсць якія скаргі? Нараканні? Просьбы?

— Не,— Аляксей спрабаваў падхапіць яе тон.— Я здаровы.

— Дык што — прыйшоў не як пацыент да лекара, а як кум да кумы? — наблізілася, лёгка паклала яму на плечукі рукі.— Частаваць? Каваю? Віном?

— Не.

— Ды што хоча сказаць кум куме? Уночы? Сам-насам?

Ен змаўчаў, нямеючы ад страху i сораму.

— Вельмі гаваркі госць!

Праўда, «гаваркі»!

— Не ведаю, як быць з такім кумам...— уздыхнула Таня, але не цяжка, як тады, у лесе, а задуменна.— Ці праганяць, уцякаць як мага далей ад цябе, ці...

У яго яшчэ болей зачасціла трымцець сэрца ад гэтага, апошняга, «ці». Ён зноў разумеў, што, кал i да яго горнуцца, трэба быць іншым, бо ягоная нясмеласць змушае яе вагацца, але якое было магутнае жаданне сціснуць яе ў абдымках i зацалаваць, такая ж была i вялікая моц нерашучасці, боязі i стрымлівання.

— Божа,— апусціла галаву яму на грудзіну, заказытаўшы валасамі яму падбародак,— што са мною робіцца? Душа мая разрываецца... Я ж замужняя жанчына, лекар, дык ужо ўсё ведаю... Ты рослы, амужчынены ўжо, але яшчэ горкі хлапчук!

— Я не хлапчук,— запярэчыў ён.

— Малады чалавек?— прытул ілася.— Лёшка, я не проста ў той вечар запытала, ці кахаеш ты каго. Кал i любіш дзяўчыну, любі. Каханне прыходзіць само, але не заўсёды тады, калі хочаш, i не да кожнага!

— Я не кахаю ніякай дзяўчыны,— паспяшаўся запэўніць ён.

— Я яго не зведала, але баюся, што яно прыйдзе. Разумееш мяне?

— Разумею.

— Што ты разумееш?

— Што ты i я, я i ты...

— Што — мы?

— Пакахалі...— не сваім голасам адказаў ён.— І баімся гэтага...

— Разумненькі мой! — Таня прыўзнялася, пагладзіла яго мяккай далоняй па валасах на патыліцы, а потым паімкнулася насустрач ягоным вуснам, i яны, абняўшыся, заціхлі ў доўгім слодычным пацалунку, што зноў, як i ў лесе, мігам успеніў, узгарачыў кроў, а тая, гарачая, хмелем шыбнула ў галаву, укінулася ў плоць.

— Давай патанцуем. Без музыкі,— папрасіла яна, i яны закружыліся ў вальсе, ад чаго дробненька зазвінелі шыбы, бутэлечкі ў шафцы.

Мабыць, ад танцу i ў яе яшчэ болей закружылася галава: Таня ўпала яму на грудзіну:

— Мне кепска. Завядзі мяне на кушэтку.

Аляксей, хоць i вадзіла ўбакі галава, падвёў яе да канапкі — Таня сама легла на спіну, выпрасталася i прыкрыла далонню вочы, не зважаючы, што кароткая спаднічка агаліла яе бела-матавыя круглаватыя сцёгны.

— Расшпілі мне блюзку,— ледзь чутна папрасіла.

Аляксей спешна нагнуўся i дрыготкімі рукамі пачаў спраўляцца з белымі гузікамі на белай блузцы, міжволі любуючыся яе стройнай шыяй i бела-матавым пагруддзем, жыватом, на якім хораша абазначалася ўпадзінка ад пупка.

— Скінь станік...

Яна прыпаднялася, выгнула спіну, i ён доўга ды няўклюдна спрабаваў расчапіць аплічкі на шыракаватых шлеечках. A калі нарэшце яму гэта ўдалося, пачулася новая яе незвычайная просьба:

— Памасажыруй грудзі...

Ён паслухмяна прысеў на краёчку канапкі, пасунуў станік уверх, i яму дзівоснае святло дало ў вочы: паказаліся яе маладыя белыя круглаватыя грудзі з цемнаватымі пупышкамі i кружкамі вакол ix, a ўсё яе бела-матавае цела цяпер здалося зусім не дробным, а моцным, хораша падагнаным. Калі пяшчотна паціснуў адну, другую палавінку тугіх грудзей, яна тамліва ўздыхнула і, варочаючы галавою, здаецца, запатрабавала:

— А цяпер рабі мне штучнае дыханне...

Ён, верачы ў тое, што ёй млосна, пачаў удыхаць i даваць паветра ёй, ды яна вось сашчаміла на яго шыі рукі, прагна пацалавала, i ён зразумеў, што яна хітруе.

— Ляж...

Калi Таня прашаптала i гэта, кал i бачыў, што ўдваіх на канапцы не прымосцішся (легчы можна толькі твар у твар з Таняй),— дык цяпер ужо сам, па магутным мужчынскім поклічы пачаў адступаць сорам, а замест яго захопліваць пожадзь.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)