Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 198
Перейти на страницу:

3 падзеяў трэцяга дня адзначым абед на сто персон («прй питии за высочайшее здравие пройзводйлась пушечная стрельба») і баль у палацы, дзе танцавала паўтысячы гасцей. Царыцу чакалі ў той дзень у кафедральным Сафійскім саборы, але да уніятаў яна не завітала — нібыта з тае прычыны, што праваслаўныя знарок зацягнулі службу ў Богаяўленскай царкве, дзе малілася Кацярына. Полацк зноў зіхацеў агнямі. На пірамідзе перад вокнамі палаца цяпер быў партрэт яе вялікасці, абкружаны гербамі галоўных гарадоў імперыі.

Праводзілі Кацярыну гэтаксама пышна, як і віталі: пад званы, страляніну і крыкі «ўра!». За пяць вёрст ад горада, на віцебскім тракце, імператрыцу сустракаў арцыбіскуп Ясон Юнаша-Смагаржэўскі. Там, у Струні, месцілася летняя рэзідэнцыя полацкіх уніяцкіх уладыкаў Смагаржэўскі пабудаваў у ёй царкву з дзвюма падобнымі да мінарэтаў вежамі пры браме і дванаццаццю круглымі келлямікапліцамі, зробленымі ў зубчастай каменнай агароджы. Арцыбіскупаў дом стаяў у садзе, паміж домам і царквою серабрылася сажалка з дагледжанымі берагамі. Сёння аб тым маляўнічым кутку забылі ўжо і струнеўскія старажылы. Апошняя знойдзеная мною згадка пра яго датуецца 1925 годам.

Кацярынін візіт у Полацк засведчыў што царскі двор пакрысе набывае хоць вонкавую цывілізаванасць. Прынамсі, тым разам нікому з палачанаў не сцялі галавы, нікога не зарэзалі на малітве ў храме. Дзякуй і за гэта.

У Полацку для імператрыцы сабралі звесткі пра горад і губерню. Калі ім верыць, суды і прысутныя месцы «отправлялй дела с успехом», у губерні не было ніводнага небяспечнага злачынцакалодніка, а недаборы па падатках складалі ўсяго дваццаць рублёў. Кацярына даведалася, што напярэдадні далучэння да імперыі Полацк, ведама ж, «ймел одно токмо йменование города, и кроме евреев, мелкий торг производящих, в нем не было почтидругихмещан». Пад мудрым кіраўнідтвам новай улады горад, зразумела, надзіва хутка багацее і дасягае таго, што палачане адпраўляюць за год збожжа, пянькі, лёну і паташу на 25 тысяч рублёў а па ўсёй губерні гэтая лічба складае 300 тысяч. Зноў жа, дзякуючы Расіі, «умножилось йзобйлие и дешевизна в съестных прйпасах».

Жыта тым часам прадавалася па кошце ад 1 руб. 60 кап. да рубля за чвэрць (210 л), авёс — ад 1 руб. 20 коп. да 80 кап. Пуд сена каштаваў меней за дзесяць капеек, фунт мяса — найболып дзве капейкі. У сумеры тагачасных расійскіх цэнаў гэта напраўду даволі танна, ва ўсякім разе, значна танней, чым у глыбіні імперыі.

Губерня мела шэсць розных вучэльняў з трыма сотнямі шляхецкіх дзяцей і 130 мяшчанскімі. «Дороги й почты в надлежащей исправности находятся, — дакладвалі царыцы. — В Полоцке й Вйтебске построены особлйво каменные магазейны для хлеба. Нищие в богодельнях прйзрены, больнйцы же заводятся». Ідылію, праўда, трохі парушалі скаргі месцічаў на адсутнасць медных грошай і залатых ды срэбных манет на размен асігнацый.

Імператрыца прыкінула свае магчымасці, дастала гаманец і аддічьша 500 рублёў на Богаяўленскі праваслаўны манастыр, па 100 — на гарадскія школы, па 50 — на дваццаць чатыры губернскія багадзельні і 320 рублёў — на жабракоў Не ўсё ж аддаваць фаварытам!

Вярнуўшыся з вандроўкі, яе вялікасць загадала генералінжынеру Баўру агледзець далучаныя беларускія гарады з мэтаю іх умацавання. У кастрычніку 1780 года генерал даносіў: «В городе Полоцке, хотя высота, окружающая монастырь св. Софии (на которой еще вйдны остаткй древнего укрепленйя), составляет самое высокое место всей окружностй правого берегар. Двйна, но лежапдая протйв нея высоты на левом берегу той же реки весьма вредны для ея фортификационных расположений, а потому надежнейшей й твердой крепостй в Полоцке нельзя постройть, а можно на берегу Двйны дпя малого чйсла людей сделать большое каменное укрепленйе».

Тым самым годам датуецца выдадзеная Пецярбургскай акадэміяй навук кніга «Топографические прймечанйя на знатнейшйе места путешествйя ее ймператорского велйчества в Белорусскйе наместнйчества». Цяпер гэта вял ікая бібліяграфічная рэдкасць, таму выпішу з яе старонку пра знешні выгляд і насельніцтва Полацка. «Сие древнее Россййскйх государей наследие, претерпевшее толикие перемены, многия силы й славы своей лйшйлось. Укрепленйя полотскйе нйчего почтй не значат: с прйезда в оный от С.-Петербурга находйтся земляной замок, который вследствйе крутого берега рекй Полоты, с северной стороны под ним текущей, й двйнского берега, крепкое ймеет положенйе; но он оставлен был без наддежащего призрения. Вал, окружающий весь город, также весьма унизился. Йтак, знаменйтейшее зданйе в сем городе составляет иезуитский монастырь, основанный часто упомйнаемым королем Стефаном; он как наружною огромностью, так й внутренним украшением все иезуитские коллегии в Белоруссии превосходит; к нему прйнаддежйт пространное каменное строение, где иезуитское заведено училище. Кроме сего, есть в нем монастырь доминиканский деревянный, францйсканскйй каменный и базилианский каменный… В том же замке деревянный монастырь унйатскйх монахйнь да греческйй деревянный монастырь в Нижнем городе и три унйатскйе церквй. Прочее строенйе в городе простое, деревянное, состоящее йз 250 домов мещанских й 100 жйдовскйх. Ныне же казенным иждивением город сей украшается й каменные, порядочно расположенные застрайваются дома… Купечества в городе 42 человека, мещан 395 й 478 жйдов… Полоцк по древнему обыкновенйю построен частйю на покатом берегу рекй Двины и называется Нйжнйм городом, а болыпая часть оного — на равнине, от поката идущей, й сйя часть называется Вышнйм городом. Уезд Полоцкйй составляет 1247 деревень. Жйтелей во всем уезде 25 649 душ й 841 жйд».

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)