Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 198
Перейти на страницу:

Кацярына выйшла з карэты і пешкі накіравалася ў адзіную тады ў Полацку «рускую» царкву Богаяўленскага манастыра, адкуль паехала ў падрыхтаваны ёй драўляны палац над Дзвіной. Спыніцца ў пышным мураваным палацы на рынку імператрыца, баючыся за сваё здароўе, не захацела: у збудаванай ударнымі тэмпамі камяніцы яшчэ не высахлі сцены.

Увечары ўсхадзіўся вецер, загрымеў гром. Ьпомінацыя не надта атрымалася, але ва ўсіх вокнах гарадскіх будынкаў загарэліся свечкі, а ў езуіцкім кляштары і калегіуме — піраміды з каляровых ліхтарыкаў Паслухаўшы ў палацы канцэрт і згуляўшы ў карты, царыца села пісаць сыну ліст: «Между окнами моймй й Полыпею только одна Двйна, которая здесь не очень шйрока. Въезд мой в Полоцк представлял прекрасную картйну… Весь день бьш жаркий й теперь сйльный гром. При въезде я вйдела зрелище совершенно для меня новое: иезуиты, домйнйканцы и жиды, стоящие фронтом; последнйе весьма неопрятны, первые представлялй собою велйчественный маскарад…»

Паставіўшы кропку, яна ўзяла з талеркі яблык, які ўсё жыццё з’ядала нанач, і падышла да вакна. У дзвінскай плыні люстраваліся агні ілюмінацыі. На тым баку было пабудзён-наму цёмна. Там пачыналася дзяржава яе былога каханка, без якога калісьці яна не магла пражыць і дня. Кацярына падумала пра зменлівасць чалавечага лёсу. Яна прыехала ў Расію, маючы ўсяго тры сукенкі, паўтузіна кашуляў і столькі ж насовак. Цяпер яна — гаспадыня найвялікшай у свеце дзяржавы, якой хутка будуць належаць і тыя землі, што ляжаць за Дзвіной.

Хто шаптаў ёй у тую ноч «зоренька» — так на жаданне царыцы называлі яе ўсе фаварыты — невядома. Можа, малады і падобны да Гамлета Ланской, якога ў сталіцы яна, хаваючы ад прыдворных дам, трымала пад замком. А мо князь Пацёмкін, што неўзабаве атруціць пецярбургскага Гамлета.

Наступнага дня імператрыца дапусціла да цалавання рукі вярхі полацкага духавенства, «высочайше обозрела прйсутственные места» і наведала сабор святога Стэфана. Седзячы на падрыхтаваным айцаміезуітамі раскошным троне, яна ўпершыню ў жыцці слухала каталіцкае набажэнства. Рэктар Полацкага калегіума Станіслаў Чарневіч сказаў у гонар госці прамову паітальянску і ад імя ордэна ўручыў ёй напісаныя на лаціне вершы, назву якіх яе вялікасці і прыдворным пераклалі так: «Августейшей Екатерине II, императрице всея Россйй, победительнице турок, умиротворительнице царств, распространительнице общественного счастия, всемйлостйвейшей охранительнице Общества Иисуса, стихи, поднесенные членами этого обшества, поддаными ея величества й оберегаемые ея покровительством во время посещения ею областей Белоруссйй». Пасля імшы царыца зрабіла візіт у езуіцкі кляштар, міласціва прыняла паднесеныя ёй малюнкі навучэнцаў калегіума з выявамі трыумфальных калонаў і пахваліла сталоўню, выказаўшы сумнеў што абеды ў гаспадароў такія ж цудоўныя, як іх трапезная.

Увечары пачаўся маскарад, што доўжыўся да трэцяй гадзіны ціхай і цёплай ночы. Рынак, вуліцы, храмы — увесь горад гарэў агнямі. Перад касцёлам святога Стэфана ўздымаліся чатыры залітыя залатым святлом драўляныя піраміды, роўныя вышынёю самому храму. На адной пераліваўся рознымі колерамі лацінскі надпіс: «Слаўная перамогамі і яшчэ болып славутая дабрачынствам», на другой — «Страх ворагаў, апірышча сяброў, любоў падданых». Пятая расквечаная ліхтарамі піраміда была пад царыцынымі вокнамі. 3 верхняга яруса вежаў езуіцкага сабора плыла музыка. Базыляне ў аздабленні сваіх будынкаў нічым не саступалі суседзям. Яўрэйскі кагал наладзіў ілюмінацыю проста на Дзвіне.

Другі полацкі дзень, асабліва візіт да езуітаў пакінуў у душы ў царыцы найлепшыя ўражанні. «Я была у нйх нынче утром, — пісала яна, — слушала «Тебе Бога хвалим» й посетйла их дома. Там полное веселие. Вчера, въезжая сюда, я была поражена великолепием их представйтельностй. Все остальные католические ордена — свиньи в сравнении с нймй. Одно только, что эти люди не пляшут. К нам онй пожаловалй йзо всех стран. Ейей покладные люди! У нйх здесь прекраснейшая церковь. Мне они наговорйлй всяческйх сладостей, на всякйх языках, кроме только тех, впрочем, которые я разумею. Ах, что за плутовские физиономии есть между ними!» I яшчэ: «С тех пор, как я здесь, постоянный куртаг. Здесь большое стечение мужчин и женщин высшего полета, прйехавшйх йз Польши… Везде ленты голубые, да красные, й духовные лйца всякого покроя. Вчера я смотрела город й посетйла коллегйю йезуйтов. Последнйе — народ очень веселый».

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)