Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Скінуўшы Людовіка XVI, французскія рэвалюцыянерырэспубліканцы папрасілі ў царыцы партрэт — на знак яе спачування вальтэр’янскім ідэям. «Самая арйстократйческая йз европейских ймператрйц нйкогда не пошлет своего портрета людям, свергнувшйм монархйю», — пагардліва адказала яна.
Расію душыла самаўладдзе, чый партрэт мужна намаляваў Аляксандр Радзішчаў: «Чудище обло, озорно, огромно, стозевно й лаяй». Рэч Паспалітая была, па сутнасці, шляхецкай рэспублікай. Гэта падкрэслівала сама назва: найменне «рэч паспалітая» цалкам адпавядае лацінскаму res publica.
Шляхты ў Вялікім Княстве адноснадаўсягожыхарства было значна болей, чым у іншых еўрапейскіх дзяржавах: 10–12 працэнтаў Пераважная яе частка належала да так званай засцянковай або шарачковай, што мела герб і права насідь шаблю, але не мела прыгонных. Пра такога шляхціча Упадзімір Караткевіч пісаў што ён араў сваё поле «высакародна», а гной з хлява на палетак вёз, уторкнуўшы побач з сахаром дзедаўскую шаблю. Тым не менш значная частка нашых продкаў была асабіста незалежная і магла вырашаць мясцовыя і дзяржаўныя справы, засядаючы на павятовых, ваяводскіх і дзяржаўных соймах.
Не будзем ідэалізаваць шляхецкую дэмакратыю: яна мела і адваротны бок — анархію. Раней сойм Рэчы Паспалітай прымаў пастановы болыпасцю галасоў аднак з 1652 года ўступіла ў дзеянне права «liberum veto» — «вольнае забараняю» (рашэнне прымалася толькі ў выпадку аднадушнага галасавання). Якінебудзь падкуплены лепельскі шляхціч гарлаў «Вета!», і пастанова не праходзіла.
У 1652–1764 гадах былі сарваныя сорак чатыры соймы з васьмідзесяці. Калі разгаралася спрэчка паміж магнацкімі групоўкамі, дэпутаты пускалі ў ход зброю і колькі дзяржаўных мужоў зазвычай перасяляліся на той свет. Шабельным звонам часта канчаліся і павятовыя ды ваяводскія соймікі. Каб дасягнуць патрэбнага аднагалосся, збітую апазіцыю выкідвалі праз дзверы, але «Вета!» гучала з вокнаў а адзін полацкі шляхціч прымудрыўся вярнуцца ў залу пасяджэнняў ваяводскага сойма праз камінны дымаход.
Статут 1588 года, што дзейнічаў у Вялікім Княстве Літоўскім, быў непараўнана болып прагрэсіўны, чым законы Расійскай імперыі, ды выкананню яго нормаў часта замінала феадальнае самавольства. У сваіх уладаннях магнаты трымалі ўласныя войскі і нярэдка вялі з фамільнымі ворагамі сапраўдныя войны. Шляхта, гледзячы на гэта, учыняла напады на суседзяў — пра адзін з іх распавёў у «Пане Тадэвушы» Адам Міцкевіч. Такія наезды, ад якіх пакутавалі найперш сяляне, былі ў XVIII стагоддзі звычайнаю з’яваю і ў Полацкім ваяводстве. Пра амаль поўную незалежнасць багатых беларускіх родаў ад караля і вялікага князя гаворыць тагачасная прымаўка: «Кароль у Варшаве, а Радзівіл у Нясвіжы».
Да ўсяго іншага Рэчы Паспалітай не шанцавала з манархамі. Памёр колйпні хаўруснік Пятра I у Паўночнай вайне Аўгуст II. На троне мог замацавацца Станіслаў Ляшчынскі, за якога выступала і Полацкае ваяводства, аднак гэты прэтэндэнт не задавальняў СанктПецярбург. У Беларусь зноў прыйшло расійскае войска. Як досыць дасціпна пісаў у сваіх дэпешах адзін тагачасны царскі генерал, «прйсутствйе нашйх солдат прйдает соответствующее направленйе мыслям здешнйх жйтелей».
Апрачатаго, налёсе Полацкаі Прыдзвіннячорнай пячаткаю адбіліся голад ды паморкі 1741–1746 гадоў Аяшчэ — спрадвечнае полацкае няшчасце — пажары. На працягу XVIII стагоддзя горад гарэў пяць разоў — у 1708, 1738, 1750, 1757 і 1770 гадах.
Царскія штыкі ўзвялі на варшаўскі трон Аўгуста III. Новы вялікі князь і кароль з амаль трыццаці гадоў валадарання жыў у дзяржаве гады два, прыязджаючы сюды адно на паляванні і соймы, а астатні час бавіў у роднай Саксоніі. Ён не лічыў патрэбным вывучыць мову хоць бы аднаго з падуладных народаў затое не шкадаваў іх грошай на карціны для славутай цяпер Дрэздэнскай галерэі.
За часам Аўгуста III краіна трыццаць гадоў жьтла без войнаў Але гэты шанец не быў выкарыстаны на ўмацаванне дзяржавы. Рэч Паспалітая (а ў ёй найперш Беларусь) перастала быць полем бітваў аднак ператварьтася ў прахадны двор для іншаземных армій. Яшчэ ў 1717 годзе Расія дабілася згоды сойма Рэчы Паспалітай на сваю ваенную прысутнасць і апеку «над ладам дзяржавы».
Адначасова працягвалася зацятая барацьба магнацкіх родаў, якія былі нярэдка цалкам пазбаўленыя патрыятычных пачуццяў і не толькі варагавалі між сабою, але часта служылі інтарэсам варожых дзяржаў Дробная ж шляхта, збітая з панталыку магнацкімі ўсобідамі, усё болып уяўляла сабою небяспечную непадуладную нікому стыхію. Магутны некалі будынак Рэчы Паспалітай быў спрэс паточаны шашалем. Караля-немца гэта не абыходзіла.