Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 198
Перейти на страницу:

Пецярбург. 5 жніўня 1772 года. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісваюць канвенцыю пра першы падзел Рэчы Паспалітай. Кацярына забірае сабе ўсходнюю Беларусь з той часткаю Полацкага ваяводства, што ляжала па правы бок Дзвіны.

Полаччына на паўтара стагоддзя трапіла ў кіпцюры двухгаловага царскага арла. Гэта будзе час жорсткага прыгнёту, але разам з тым і час змагання за мову, культуру, за будучую незалежнасць.

ЗА ДЗВІНОЮ — ІНШАЯ КРАІНА

Спачатку цары, а потым іх балыпавіцкія спадкаемцы няраз паласавалі нашу зямлю пажывым, перакройваліяе межы, адразалі кавалкі сабе і прыразалі суседзям.

1772 год праклаў мяжу праз Полацк. За Дзвіною ляжала іншая дзяржава. Сафійскі сабор быў у царскай імперыі, а бернардзінскі кляштар і старажытныя Бельчыцы — у Рэчы Паспалітай.

«Уз’яднаная» частка Полацкага ваяводства спярша была названая Полацкай правінцыяй і далучаная да Пскоўскай губерні. У 1776 годзе з яе беларускіх паветаў утварылі Полацкую губерню, праз два гады перайменаваную ў намесніцтва. Тым часам на левабярэжжы Дзвіны яшчэ існавала Полацкае ваяводства, сталіцаю якога былі пачарзе Лепель (1773–1776), Ушачы (1776–1791), а з 1791 года— Чашнікі, дзе склікаліся ваяводскія соймы.

У1781 годзе Полацк набыў новы герб: «В серебряном поле на коне войн, держапдай в правой руке саблю, а на левой надетый красный пдат с двойным на оном крестом». Пацверджання ранейшых гербаў не атрымаў ніводны з далучаных да імперыі гарадоў усходняй Беларусі.

Кацярына (аднойчы яна сфармулявала сваё імперскае крэданаступнымчынам: «Людзі народзяцца, аземлі — не») пажадала агледзець далучаныя абшары. У траўні 1780-га яна выехала з Царскага Сяла і праз дзевяць дзён, сустрэтая беларускім генералгубернатарам Чарнышовым і губернскім маршалкам («предводйтелем» дваранства) Корфам, перасекла мяжу Полацкага намесніцтва. Магчыма, тады яна ўжо мела свой славуты экіпаж, у які запрагалі трыццаць коней і які складаўся з кабінета, гасцёўні на восем чалавек, бібліятэкі і прыбіральні.

3 імператрыцаю выправілася ў Беларусь світа з бьшых, цяперашніх і будучых фаварытаў Па дарозе Кацярына «сустракалася з народам». Яе віталі натоўпы святочна прыбраных прыгонных рабоў з хлебамсоллю. Яны дзячылі за шчаслівае жыццё, вадзілі карагоды і спявалі народныя песні. Скардзіцца на паноў было забаронена пад страхам смерці. Часам, каб пацешыць царыцына вока, усцяж дарогі будавалі дэкарацыі з багатымі вёскамі і гаямі.

На паштовай станцыі Даласцы (цяпер у Пскоўскай вобласці Расіі) імператрыца пісала ў лісце да сына Паўла: «Вчера прйехала я йз Острова в Опочку; а оттуда выехала сего утра й на 18-й версте въехала в Белоруссйю; с самого Острова тянутся все холмы да холмйкй, между которымй множество озер, что очень красйво; здесь населенйе самое разнородное, сплошь да рядом обитают православные, католйкй, унйаты, еврей, русскйе, полякй, чухонцы, немцы, курляндцы, словом, не увидишь двух крестьян одинаково одетых и говорящих правильно на одном наречии; смешение племен й наречйй напомйнает Вавйлонское столпотворенйе».

Царыца праехала праз Клясціцы і «йзволйла кушать обед» на станцыі каля Сівошына. Тут яе чакала шляхта Полацкага павета. А палове сёмай вечара конны поезд яе вялікасці пакінуў за сабой гарадскую заставу. Усё гэта выглядала надзвычай маляўніча, і мне з дапамогаю відавочца падзеяў каталіцкага манаха Сцябельскага хочацца апісаць побыт імператрыцы ў Полацку болып падрабязна: няхай прыдасца аўтару гістарычнага рамана пра тыя часы.

Наперадзе поезда на багата аздобленых конях гарцавалі найзнакаміцейшыя шляхцічы, за імі — паштмайстар з дванаццаццю паштальёнамі і пікінёры. Імператрыца сядзела ў пазалочанай карэце з апушчанымі шклянымі вокнамі і на два бакі кланялася палачанам. Праваруч экіпажа ехаў генералгубернатар, следам — эскадрон лейбкірасірскага палка і запрэжаныя шасцерыком карэты прыдворных. Салют з расстаўленых на валах гарматаў зліваўся з галасамі ўсіх полацкіх званоў.

На ўездзе ў горад была ўзведзеная трыумфальная брама, на якой граў аркестр. За брамаю, абапал вуліцы, стаялі ў святочных строях яўрэі, потым, пад сваімі сцягамі, рамесніцкія цэхі, «кои приносили ея ймераторскому велйчеству поздравление преклонением, по обычаю своему, знамён й барабанным боем». На галоўным пляцы перад прысутнымі месцамі чакала чынавенства ў парадных мундзірах: белых камзолах і чырвоных з белымі гузікамі каптанах, якія мелі палевы падбой і гэткія ж каўняры, штрыфелі і закаўрашы. Насупраць, каля езуідкага сабора, стаяла каталіцкае і уніяцкае духавенства. На саборных вежах шчыравалі музыкі.

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)