Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
За будаўнідтва дарог (патрэбных найперш дзеля хуткага руху войскаў, каб болып надзейна трымаць захопленыя землі пад сваёй уладай) генералмаёр Кахоўскі ў 1774 годзе атрымаў званне генералпаручніка, і гэта была заслужаная ўзнагарода. Нямала пракладзеных тады гасцінцаў захавалася, і людзі дагэтуль завуць іх кацярынінскімі.
На дарогах новыя гаспадары наладзілі сваю паштовую службу. 3 усіх, хто ехаў праз Полацкае намесніцтва, на станцыях бралі па 12 капеек за дзесяць вёрст на каня; той, хто патрабаваў ад васемнаццаці да трыццаці коней, плаціў ѵдвая болей. Паштальёны ў прыдзвінскім краі выглядалі імпазантна: каптан з чырвонага сукна з зялёнымі закаўрашамі, зялёны картуз, на грудзях — мядзяны дзяржаўны герб, цераз правае плячо — таксама мядзяны паштовы ражок на чорнажоўтым гарусным шнуры. На ўтрыманне пошты ў беларускіх губернях з кожнае душы збіралі па 12 капеек, а з яўрэяў — па 24.
Колькасць паштовых коней знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад рангу падарожніка. Капітаны ездзілі двойкай, палкоўнікі — чацверыком, генералы — шасцерыком.
На самым пачатку XIX стагоддзя па кацярынінскіх шляхах праз Прыдзвінне праехаў расійскі акадэмік В. Севяргін, аўтар выдадзеныху 1803-м «Запйсок путешествйя по западным провйнцйям Россййского государства». Заезджы вучоны пакінуў найпадрабязнейшае апісанне прыродных багаццяў Полаччыны, сярод якіх былі адзначаныя «крамяні шэрыя і бурыя, агат стракаты і буры, ружовы кварц, граніт, яшма кававага і іншых колераў серпенцінавы камень… гаршковая, трубкавая і цагляная гліна, гліністыя вохры, вапнавы камень, белы алябастр…» У езуіцкім фальварку «Спас», які займаў тады тэрыторыю СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, акадэмік агледзеў мінеральную крыніцу, адкуль бегла каламутная вада з «серкавапя-чонкавым пахам». Пасля адстойвання яна рабілася «светлай, смачнай і здаровай». Педантычна было занатаванае і ўсё пабачанае на полацкіх гародах: бульба, капуста, буракі, гарох, боб, морква, агуркі, рэдзька, мак, часнок, цыбуля, хрэн, пятрушка, сельдэрэй, пастарнак. Калі гэты пералік параўнаць з сённяшнім, не будзе хапаць хіба толькі памідораў
Іншы расійскі падарожнік А. Башняк, батанік і па сумяшчальніцтве царскі шпіён, прыстаўлены да Пушкіна, у сваіх апублікаваных у 1820-я гады «Дневных запйсках путешествйя в разные области Западной и Полуденной Россйй» сярод іншага падае полацкі рэцэпт нарыхтоўкі агуркоў які можа прыдацца і сённяшнім гаспадыням: «Агуркі на зіму соляць добрым спосабам — кладуць іх у бочкі радамі, перасцілаюць дубовым і вішнёвым лісцем, дамешваюць кропу, у меру перасыпаюць соллю і, не заліваючы нічым, апускаюць на вяроўках у калодзежы або ставы. Прыгатаваныя такім чынам агуркі не толькі вельмі доўга захоўваюцца, але і набываюць дужа прыемны смак».
Новая ўлада адчыніла ў 1789 годзе ў Полацку народнае вучылішча з чатырма класамі. У кожным праводзіліся заняткі па расійскай мове, арыфметыцы, катэхізісе і «свяшчэннай гісторыі». Вучні трэцяга і чацвёртага класаў праходзілі таксама фізіку, механіку геаметрыю, прыродазнаўства, расійскую гісторыю і геаграфію. У першы навучальны год установу ўшанаваў візітам «его превосходйтельство генераланшеф двора ея ймператорского величества действительный камергер, сенатор й разных орденов кавалер» беларускі генералгубернатар Пётр Пасек. На гістарычную падзею настаўнік Сакольскі адгукнуўся одай:
3 тагачаснай справаздачы даведваемся, што педагогі гэтай навучальнай установы сабралі «обшйрную по тем временам бйблйотеку — 425 названйй кнйг». Гэта, безумоўна, добра, што ў вучэльні было чатыры сотні кніжак і расійскія настаўнікі чыталі Ламаносава, Фанвізіна, а часам нават і Вальтэра. Але заўважым, што ў той самы час полацкія школы пры кляштарах мелі непараўнана болыпыя кнігазборы, а бібліятэка езуіцкага калегіума налічвала дзесяткі тысяч тамоў на многіх мовах — ад твораў антычных аўтараў да навінак еўрапейскіх літаратур.
За кацярынінскім часам кірмашы ў Полацку адбываліся чатыры разы на год. Цяпер тут верхаводзілі расійскія купцы з Апочкі, Тарапца, Смаленска. Ішоў гандаль збожжам, салам, лёнам, скурамі, футрам, драўляным посудам, ваўнянымі, ядвабнымі і баваўнянымі тканінамі. Кірмашы пакрысе занепадалі, бо полацкія купцы ўжо ганддявалі прамысловымі таварамі ў гарадскіх крамах, якіх было болей за паўсотні. У Рызе, Круляўцы (Кёнігсбергу) і Маскве ведалі, што купцоў з Полацка найперш цікавяць тканіны, посуд, соль, віно, селядцы. Тады ў горадзе працавала блізу 250 рамеснікаў: 40 краўцоў 48 шаўцоў 18 хлебапёкаў, 16 цесляроў 12 кавалёў… Меў горад і майстроў болып рэдкіх прафесій — ювеліраў шкляроў, пераплётчыкаў шабельнікаў жывапісцаў Будаўніцтва мураваных дамоў паклікала да жыцця ў гарадскіх ваколіцах некалькі невялікіх цагельняў дзе зараблялі на хлеб па трыпяць работнікаў Частка месцічаў як і тттмат стагоддзяў таму, жыла з зямлі або займалася лесасплавам.