Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 198
Перейти на страницу:

А на свет ужо прыйшоў беларус па крыві Станіслаў Панятоўскі, што стане апошнім у гісторыі вялікім князем літоўскім і польскім каралём.

Жыццёвы шлях Станіслава дзіўным чынам пераплёўся з лёсам Кацярыны II. Яны пазнаёміліся, калі тая яшчэ не займала трона, спадабаліся адно аднаму і зрабіліся каханкамі. Абаіх натхняла, здаецца, сапраўднае пачуццё. Шмат каму з сучаснікаў і ў голаў не прыходзіла назваць Кацярыну прыгожай. А вось Панятоўскі пакінуў у сваіх нататках такі яе партрэт, ад якога не адмовілася б любая красуня. Пазнаёмімся з ім, бо ў наступным раздзеле нам давядзецца гуляць побач з імператрыцаю (праўда, ужо пастарэлаю) па полацкіх вуліцах. «Яна брунетка з асляпляльна белаю скурай, — піша будучы кароль пра будучую царыцу. — Бровы ў яе чорныя і вельмі доўгія, нос грэцкі, рот як быццам кліча да пацалунка, рост я назваў бы высокім, талія тонкая, лёгкая хада, мілагучны голас і вясёлы, як і характар, смех. Яна лёгка пераходзіць ад гарэзлівай гульні да сур’ёзнай табліцы лічбаў, якія яе зусім не палохаюць». Перад Калядамі 1758 года будучая царыца нарадзіла ад свайго Стася дзяўчынку, але дзіця неўзабаве памерла.

Кацярына і Станіслаў кахаліся. Кароль Аўгуст III збіраў карціны і слухаў музыку. А гадзіннік гісторыі ўжо пачаў аддічваць апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай.

Польскія гістарыёграфы любяць традыцыйна называць яе краінаю Двух Народаў Мы цудоўна ведаем, што гэта не так. Добра вядома тое і нашым заходнім суседзям. Самі ж польскія крыніцы падаюць звесткі, згодна з якімі ў межах Рэчы Паспалітай у 1772 годзе жылі 7,5 мільёна беларусаў і ўкраінцаў, 5,5 мільёна палякаў 2,1 мільёна яўрэяў 1,9 мільёна літоўцаў і 200 тысяч расійцаў.

За Аўгустам III Полацк заставаўся галоўным горадам усходняй Беларусі па колькасці уніяцкага, каталіцкага і праваслаўнага духавенства. Падарожнік бачыў тут самавітыя будынкі базылянскага, езуіцкага, дамініканскага, францысканскага і бернардзінскага кляштараў і храмаў Кожны ордэн меў свае навучальныя ўстановы, дзе лідэрства ўпэўнена трымаў езуіцкі калегіум. Дзяўчынакшдяхцянак прымалі пансіёны пры кляштарах базылянак і марыявітак. На Дзвіне, паміж местам і Экіманскаю слабодкай, яшчэ існаваў востраў дзе гаспадарылі езуіты.

Тым часам Кацярына зрабіла Станіслава Панятоўскага вялікім князем і каралём. Забягаючы наперад, зазначым, што яна ж, урэшце, і пазбавіла яго кароны, разарвала на часткі яго дзяржаву, а самога загадала арыштаваць.

Але да гэтага заставалася яшчэ тры дзесяцігоддзі, у якія Рэч Паспалітая паспрабуе разгарнуць крылы, рыхтуючыся ўзляцець, але ў вырашальны момант ёй не хопіць сілаў.

Завітаўшы на пачатку валадарання Станіслава Аўгуста ў Варшаўскі замак, мы маглі б стаць сведкамі славутых «абедаў па чацвяргах», куды вялікі князь і кароль запрашаў інтэлектуальную эліту. Сярод гасцей бывалі і прафесары Полацкага калегіума. Запрошаныя сядалі разам з манархам за круглы стол, што падкрэслівала роўнасць прысутных. Панятоўскі аддаваў перавагу французскай кухні ў яе спалучэнні з лепшымі рэцэптамі старапольскай і старабеларускай. Сярод падаваных страваў былі буракі з вушкамі, кілбасы, вяндліна, пікантныя марынады. Ганаровае месца ў меню абавязкова займала ўлюбёная гаспадарова смажонка з бараніны, якую слуга выносіў на вялізным срэбным сподзе з воклічам: «Баран!» Пры жаданні ў заслугу Панятоўскаму можна залічыць тое, што ў адрозненне ад гасцей ён наталяў смагу не цудоўнымі гішпанскімі вінамі, а свежай крынічнай вадой. Прычым гэта было не толькі традыцыяй «абедаў па чацвяргах». Узышоўшы на трон, Станіслаў Аўгуст абвясціў вайну надзвычай пашыранаму ў Рэчы Паспалітай пры яго папярэдніках п’янству. Нельга сказаць, што змаганне з Бахусам атрымала ўсеагульную падтрымку. Тагачасны паэт Ігнацы Красіцкі вуснамі аднаго са сваіх герояў звяртаўся да вялікага князя з такімі словамі:

Ты адвучыў ліцвінаў весяліцца… А каб табе ні разу не напіцца!

3 другога боку, знаўца і відавочца той эпохі Лукаш Галембёўскі з ухвалаю пісаў: «За цвярозым Станіславам Аўгустам у выніку лепшага выхавання, высакароднейшых прыкладаў і ўзнёслых пачуццяў п’янства спыняецца».

На вялікі жаль, гэта была адзіная выйграная нашым апошнім манархам кампанія.

Выкарыстоўваючы эканамічную знясіленасць краіны ў выніку шматгадовых войнаў, а таксама феадальную анархію і змаганне розных магнацкіх груповак за ўладу, Кацярына II усё часцей умешвалася ў справы суседняй дзяржавы, дзе амаль бесперапынна стаялі расійскія войскі. Яны пакуль што падтрымлівалі былога каханка яе вялікасці, ды фінал драмы быў зусім блізка.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)