Ад сяўбы да жніва
- Автор: Брыль Янка
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Советская классическая проза
Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:
Цяпер вось дакранаюся да той задумы з першым, можа, наймацнейшым хваляваннем. Хачу пісаць пра Чэхава. Пра пачатак нашай дружбы, пра маю сардэчную любоў. I не баюся, што я не першы, нават не тысячны, — да гэтай крыніцы з гаю чай вадою ніколі няма чаргі: усе падыходзяць адразу…
Успамінаю цень нарачанскай сасны, прымятую траву з затоенымі ў ёй ненадакучліва мулкімі шышкамі, ласкавы плёскат хвалі пад узгоркам берага, звонкі смех загарэлай малечы… Як тут добра прылегчы над кнігай! Наш польскі госць i друг Леан Кручкоўскі ляжыць у тым самым цяньку i таксама чытае. Я ведаю — што. Нават як быццам прадбачу i тыя ягоныя словы, якія праз пару месяцаў буду з прыемнасцю перакладаць:
«Шчаслівыя хвіліны! Яшчэ том Чэхава ў рукі — i чаго ж болей трэба, каб стаць багацейшым на пэў ную частку чалавечага вопыту, ведаў, мудрасці?..»
Мала бываў я на шырокім свеце, многае назіраў мімаходзь.
За нямецкім калючым дротам у бараку палонных фрайцузаў бачыў на дзвярах спіс кніжак іхняй бібліятэкі. I пастаяў перад ім, бо з невымоўна прыемным пачуццём заўважыў у тым французскім спісе родныя імёны: Гогаль i Чэхаў.
З іншым трохі, але таксама па-зямляцку радасным пачуццём давялося нядаўна, спыніўшыся перад адным з кніжных магазінаў Рыма, распазнаць на стэндзе, сярод залітых сонцам каляровых вокладак, «Вайну i мір» i зборнік чэхаўскіх навел.
Зрэшты, i не бачачы ўласнымі вачыма, не так ужо цяжка ўявіць шматтысячную, а то i шматмільённую армію жыхароў Зямлі, закаханых у творчасдь Чэха ва — кожны па-свойму.
Дык маю ж права на гэта i я?
Не, не тое пытанне — так яно не толькі не гучала, але i не ўзнікала ў душы. Я любіў i люблю яго, не пытаючы ні права, ні дазволу. Без рэўнасці да іншых, хто яго любіць таксама. I гэта — самая чыстая, самая высокая, самая няздрадная любоў, часціна той магутнай сілы, што яднае людзей добрай волі.
Мой Чэхаў.
Маю права сказаць так, не баючыся найбольш з'едлівага скептыка. Мой — у тым сэнсе, што i я знайшоў сцяжынку да гэтай крыніцы адзін, самастойна, што ад маёй юначай закаханасці з нершага позірку, ад самотнага захаплення яго першымі старонкамі — адтуль для мяне пачалося i сталае, мудрае — наш.
А раней было — мой.
Раскажу пра майго.
Не пажоўкла ад часу адна з першых старонак гісторыі мае дружбы з кнігай. Успамінаў яе днямі, гаворачы з дачкою-школьніцай, з непакоем — ці не зарана? — даючы ёй Дастаеўскага… Цяпер успомніў тую старонку яшчэ раз, ужо апошні раз перад тым, як замацаваць i гэты неадчэпны ўспамін на паперы.
Калі мне было пятнаццаць, увосені трыццаць другога года, пралез я даволі шчасліва ў адну бібліятэку. У мястэчку Турэц на Наваградчыне, дзе я год перад гэтым скончыў польскую сямігодку. Бібліятэка з пераважнай большасцю кніг на яўрэйскай мове. Плаціць за карыстанне кнігамі трэба было нямала. I заклад быў таксама вялікі. Аднак маці дазволіла мне гэтую раскошу — i не таму, што я быў меншы ў хаце i найбольш слухмяны, а з любасці яшчэ i да кніг, якія я часта чытаў ёй уголас. Словам, восень тую пражыў я шчасліва, аддаючы кожнай кнізе, звыш грашовай даніны, яшчэ i восем гразкіх або падмарожаных кіламетраў — чатыры туды i чатыры дахаты. Часта i многа — апавяданне ді пару раздзелаў рамана — прачытваў прыхваткам у дарозе…
Як жа не ўспомніш такое, калі цяпер дзяўчынка зойдзе ў твой кабінет, паглядзіць на паліцы з сотнямі жывых імён на любай стракатасці пераплётаў i скажа з наіўна-пацешным сумам чатырнаццацігадовай асобы: «Эх, пачытаць няма чаго!..»
У той бібліятэцы былi:
Горкі — раннія апавяданні i вершы, «Маці» без першых i апошніх старонак, чацвёртая частка «Жыцця Мацвея Кажамякіна»;
«Сон Макара», «Сакалінец», «Лес шуміць» i сёе-тое яшчэ Караленкі;
«Белыя ночы», «Нетачка Нязванава», «Сяло Сцяпанчыкава» Дастаеўскага;
паасобныя апавяданні Скітальца, Касаткіна, Маміна-Сібірака;
быў другі том «Анны Карэнінай»;
былі ўспаміны жонкі «славутага» Захер-Мазоха i іншыя не менш пікантныя кнігі, якія i я цяпер не дазволіў бы чытаць падлетку, аднак якія не зрабілі мне, здаецца, шкоды, бо я на ўсю душу зачараваны быў велічнай музыкай класікі.
Гэта не былі, безумоўна, мае першыя рускія кнігі. Калі мы ўлетку дваццаць другога года вярталіся ў бацькава Загора з Адэсы (бацька там трыццаць год працаваў на чыгунцы), у нашым няхітрым багажы сямейным скарбам з савецкага горада ў глухую заходнебеларускую вёску ехалі ўслед за трыма хлапчукамі Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі, Крылоў i яшчэ некалькі кніг, якімі азначан выток мае лсыццядайнай сыноўняй любві да вялікай рускай літаратуры.
Бывалыя i пакалечаныя томікі з той местачковай бібліятэкі ўспамінаю са шчырай удзячнасцю. Не ў крыўдзе я, вядома, i на гаспадароў гэтай прыватнай асветніцкай установы — за тую дзелавітасць, з якой яны дралі з мяне матчыны залатоўкі, i за Талстога, i за Мазохаву жопку аднолькава.