Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 48
Перейти на страницу:

У дакладзе на пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаным шляхам развіцця беларускага сучаснага рамана (1979 г.), сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР І. Чыгрынаў гаварыў, што «літаратура пра вёску ўсё больш адчувальна развіваецца ад сацыяльна-эканамічнага аналізу жыцця да спасціжэння сацыяльна-псіхалагічных, духоўна-маральных глыбінь яго». Іменна ў такім напрамку развівалася і творчасць І. Пташнікава, якраз найбольш паслядоўнага прадаўжальніка нацыянальнай празаічнай традыцыі ў сваім пакаленні. Ужо аналізуючы першыя творы зусім маладога пісьменніка — «Іллюк Чачык», «Не па дарозе», «Чакай у далёкіх Грынях»,— крытыка адзначала выдатнае веданне Пташнікавым вёскі, яе побыту, яе штодзённай рэчаіснасці, псіхалогіі селяніна.

Стыль І. Пташнікава цяжкаважны, складаны, але складанасць такога тыпу ідзе, відаць, ад таго, што вёску — галоўны аб'ект мастацкага даследавання,— пісьменнік і ўспрымае складана: любіць і крытыкуе, захапляецца і нешта адмаўляе. Пташнікаў глядзіць на вёску ўжо з пазіцый гарадскога чалавека, які тым не менш адчувае вясковае жыццё як свой корань і свой пачатак, і чым далей, тым больш такое адчуванне абвастраецца ў пісьменніка. Багацце пачуццяў, думак, адносін пісьменніка да вясковай рэчаіснасці, да прыроды, да вясковых Жыхароў і вызначае арыгінальнасць, складанасць, своеасаблівасць яго адметнага ў беларускай сучаснай прозе стылю. Пташнікаў імкнецца паказаць нацыянальны беларускі характар у розных яго праяўленнях, пад уплывам самых разнастайных, часам жорсткіх, абставін. Адсюль пільная ўвага да канфліктных сітуацый, да рэчавай канкрэтнасці асяроддзя, сувязі яго з чалавекам. У прынцыпе тут няма нічога істотна новага: традыцыя асвятлення шматлікіх сувязяў чалавека і асяроддзя ідзе ў рэалістычнай літаратуры яшчэ ад Бальзака і Гогаля. Вядомы даследчык літаратуры М. Б. Храпчанка піша: «Шматграннасць успрыняцця свету ёсць не толькі ўменне пісьменніка бачыць, але і ўменне адчуваць жыццё, яго пералівы і адценні... Ясна, што эмацыянальная культура пісьменніка адбіваецца на ўсім змесце твора, у абмаўлёўцы чалавечых характараў, жыццёвых канфліктаў, а не толькі ў адлюстраванні душэўных перажыванняў герояў». У творах І. Пташнікава пераважае іменна эмацыянальнае адчуванне жыцця, таму, гаворачы пра стыль пісьменніка, неабходна закрануць своеасаблівую, толькі для Пташнікава характэрную, эмацыянальную атмасферу яго твораў.

Творчыя пошукі І. Пташнікава ў цэлым ішлі ў рэчышчы агульных тэндэнцый развіцця сучаснай літаратуры, для якой характэрна ўсё больш пільная ўвага да духоўнага свету канкратнай чалавечай асобы. Абапіраючыся на ўжо дасягнутае, на творчыя здабыткі Я. Коласа, К. Чорнага, М. Гарэцкага, М. Лынькова, беларускія сучасныя пісьменнікі пачалі гаварыць пра маральныя, духоўныя каштоўнасці народа, кожнага асобнага чалавека, праз побыт людзей выяўляючы глыбіню сацыяльных пераўтварэнняў. Так і ў Пташнікава: імкненне да паўнаты выяўлення чалавечай індывідуальнасці ідзе нароўні з шырокім ахопам асяроддзя, у якім жыве герой. Тут жа, дарэчы, ёсць і другая, праўда, таго ж плана заканамернасць: чым багацей духоўны свет асобы, тым мацней і глыбей сувязі яе са светам.

І. Пташнікаў у параўнанні з пісьменнікамі яго пакалення — І. Чыгрынавым, М. Стральцовым, Б. Сачанкам — празаік больш драматычнага складу. У той жа час драматычнасць яго зусім іншая, чым, напрыклад, у В. Быкава, У. Цендракова, Ч. Айтматава, М. Слуцкіса. І тут справа не толькі ў адметнай манеры пісьма, паглыбленай апалітычнасці, а ў агульным светаадчуванні, лірыка-драматычным па сваёй аснове, у своеасаблівасці таленту, тэмпераменце мастака.

У творах І. Пташнікава можна знайсці тое, што ўсё больш страчвае наша тэарэтычнае мысленне,— непасрэднасць, канкрэтнасць, нагляднасць ва ўспрыняцці рэчаіснасці. Гэта не выпадкова ў апошнія гады ўзрасла цікавасць да такіх мастакоў слова, як І. Тургенеў, І. Бунін, М. Прышвін, К. Паўстоўскі. Іх творы дазваляюць сучаснаму чалавеку зноў адчуць сваё спрадвечнае яднанне з прыродай, цэласнасць свайго існавання, паўнату светаўспрыняцця і роздуму.

Не асваенне прыроды, а вучоба ў яе мудрасці і прыгажосці — здаецца, гэта становіцца вызначальным у паэтыцы многіх сучасных пісьменнікаў. Відаць, і Пташнікаў сваім стылем свядома сцвярджае канкрэтнасць, непадзельнасць чалавека і прыроды, гармонію і паўнату быцця. Адметнасць яго стылю заключаецца і ў тым, што аб'ектыўнае адлюстраванне ўстойлівых пачаткаў жыцця, прозы жыцця, некранутай прыроды часта выяўляе глыбіню сацыяльных і маральных адносін. Пташнікаў, разумеючы сучасныя эстэтычныя тэндэнцыі, імкнецца аб'яднаць у многім новае ўспрыняцце свету з традыцыйным яго адлюстраваннем, захоўваючы, аднак, і арыгінальнасць сваёй уласнай манеры.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)