Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Дадлі не адказваў, а стаяў з адкрытым ртом, трохі нагадваючы Гары гіганта Гропа.
— Пайшлі, — сказаў дзядзька Вернан.
Ён ужо амаль дайшоў да дзвярэй гасцінай, як раптам Дадлі пралапатаў:
— Не разумею.
— Чаго ты не разумееш, лапачка? — спытала цётка Пятуння, гледзячы на сына.
Дадлі падняў тоўстую парсюковую руку, паказваючы на Гары.
— Чаму ён не едзе з намі?
Дзядзька Вернан і цётка Пятуння замерлі, утаропіўшыся на Дадлі, быццам ён толькі што выявіў жаданне стаць балярынай.
— Што? — гучна спытаў дзядзька Вернан.
— Чаму ён не едзе з намі? — сказаў Дадлі.
— Ну, ён… не жадае, — сказаў дзядзька Вернан, паварочваючыся да Гары і дадаючы. —Ты ж не жадаеш?
— Ні кропелькі, — сказаў Гары.
— Вось бачыш, — сказаў дзядзька Вернан. — Цяпер пайдзем.
Ён выйшаў з пакоя. Яны чулі, яе адчыніліся дзверы, але Дадлі не рухаўся, і пасля некалькі праведзеных крокаў цётка Пятуння таксама спынілася.
— Што яшчэ? — раўнуў дзядзька Вернан, з’яўляючыся ў дзвярах.
Здавалася, Дадлі не мог выказаць тое, што жадаў сказаць, словамі. Пасля некалькіх імгненняў відавочнага дужання ён, нарэўшце, сказаў:
— А куды ён едзе?
Цётка Пятуння і дзядзька Вернан пераглянуліся. Дадлі відавочна іх пужаў. Хесція Джонс парушыла маўчанне.
— Але… вы ж ведаеце, куды паедзе ваш пляменнік? — спытала яна збянтэжана.
— Так, ведаем, — сказаў Вернан Дурслі. — Ён кудысьці паедзе з вашай кампаніяй, так? Так. Усё, Дадлі, пайшлі, мы спяшаемся, ты чуў, што сказаў дзядзечка.
І зноў Вернан Дурслі выйшаў з дзвярэй, але Дадлі не пайшоў за ім.
— Кудысьці паедзе з нашай кампаніяй?
Хесція была ў шоку. Гары ведаў гэты выраз твару, бо чараўнікі не разумелі, як родныя людзі, якія жывуць побач, цалкам не цікавіліся знакамітым Гары Потэрам.
— Усё ў парадку, — запэўніў яе Гары. — Гэта не мае значэння, праўда.
— Не мае значэння? — паўтарыла Хесція, падвышаючы голас. — Людзі не разумеюць, праз што табе прыйшлося прайсці? У якой ты небяспецы? То ўнікальнае месца, якое ты займаеш у сэрцах людзей, якія паўсталі супраць Вальдэморта?
— Э-э… не, не разумеюць, — сказаў Гары. — Яны думаюць, што я проста займаю месца, сапраўды кажучы, я ўжо абвык…
— Я не лічу, што ты займаеш месца.
Калі б Гары не бачыў, як вусны Дадлі заварушыліся, ён бы не паверыў сваім вушам. Ён доўга глядзеў на Дадлі, патроху ўсведамляючы, што фразу сапраўды вымавіў яго кузен. Дадлі заліўся фарбай. Гары сам быў здзіўлены і адчуваў сябе ніякавата.
— Ну… э-э… Дзякуй, Дадлі.
І зноў Дадлі пагрузіўся ў роздумы, у канцы выдаючы:
— Ты выратаваў мне жыццё.
— Не зусім, — сказаў Гары. — Дэментар узяў бытолькі тваю душу…
Ён з цікаўнасцю паглядзеў на кузена. Яны не мелі зносім летам, як і мінулым, калі Гары вярнуўся на Прайвет Драйв і не выходзіў з пакоя. Але толькі цяпер Гары зразумеў, што кубак халоднай гарбаты быў зусім не злым жартам. Ён адчуў палягчэнне таму, што Дадлі нечакана выявіў здольнасць да пачуццяў. Адкрыўшы рот яшчэ пару разоў, Дадлі зноў пагрузіўся ў чырвонатваравае маўчанне.
Цётка Пятуння расплакалася. Хесція Джонс паглядзела на яе ўхваляльна, а затым зноў ашаломлена, калі цётка Пятуння замест таго, каб абняць Гары, абняла Дадлі.
— Т-так міла, Дадзерс… — раўла яна на яго масіўных грудзях. — Т-такі мілы хлопчык… с-сказаў дзякуй…
— Ён жа не сказаў дзякуй! — абурылася Хесція. — Ён толькі сказашў, што Гары не займае месца!
— Так, але з яго вуснаў гэта ўсё роўна што “Я цябе кахаю”, — сказаў Гары, адначасова стамляючыся ад сцэнкі, якая зацягнулася і жадаючы пасмяяцца над цёткай, якая абдымала Дадлі так, нібы ён толькі што выратаваў Гары з падпаленага будынка.
— Мы ўвогуле паедзем? — улка крыкнуў дзядзька Вернан, зноў з’яўляючыся ў дзвярах гасцінай. — Мне здавалася, час ісці!
— Так, так, паедзем, — сказаў Дзедалус Дыгл, які трохі ашалеў, назіраючы за метамарфозамі, але зрабіў высілак і сабраўся з думкамі. — Нам сапраўды час, Гары…
Ён нахіліўся і паціснуў руку Гары сваімі рукамі.
— … поспехаў, я спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся. Надзеі чарадзейнага міру ўскладзены на цябе.
— А, — сказаў Гары, — сапраўды. Дзякуй.
— Бывай, Гары, — сказала Хесція, таксама паціскаючы яго руку. — Нашы думкі з табой.
— Я спадзяюся, усё ў парадку, — сказаў Гары, кідаючы погляд на цётку Пятунню і Дадлі.
— О, я ўпэўнены, у нас усіх усё будзе добра, — сказаў Дыгл, махаючы капялюшыкам на развітанне і выходзячы з пакоя. Хесція пайшла за ім.
Дадлі павольна вызваліўся з абдымак маці і падышоў да Гары, якому прыйшлося стрымаць жаданне правучыць кузена магіяй. Раптам Дадлі падняў вялікую ружовую руку.