Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 245
Перейти на страницу:

Ненадоўга павісла цішыня, і крозь гады пачуўся гук зламаных Хагрыдам дзвярэй. Цётка Пятуння глядзела на дзядзьку Вернана, Дадлі глядзеў на Гары. Нарэшце дзядзька Вернан выпаліў:

— А як жа мая праца? А школа Дадлі? Не думаю, што гэтыя рэчы важныя для кучкі чараўнікоў…

— Вы што, не разумееце? — закрычаў Гары. — Яны замучаць вас і заб’юць гэтак жа, як маіх бацькоў!

— Тата, — гучна сказаў Дадлі. — Я еду з гэтымі людзьмі з Ордэна.

— Дадлі, — здзівіўся Гары. — Упершыню ў жыцці ты кажаш нешта разумнае.

Ён ведаў, што выйграў бітву. Калі ўжо Дадлі спалохаўся настолькі, каб прыняць дапамогу ад Ордэна, яго бацька відавочна пагадзяцца з ім. Ніхто б не кінуў Дадлі. Гары зірнуў на гадзіннік.

— Яны будуць тут хвілін праз пяць, — сказаў ён і, калі ніхто з Дурслі не адказаў, выйшаў з пакоя. Далягляд расстання з цёткай, з дзядзькам і кузенам, магчыма назаўжды, не мог знерваваць яго, аднак у паветры ўсё роўна была нейкая напруга. Што сказаць пры растанні чалавеку пасля шаснаццаці гадоў узаемнай непрыязнасці?

У сваім пакоі Гары бязмэтна пахадзіў са сваім ранцам, затым прасунуў скрозь пруты клеткі Хэдвіг трохі арэхаў. Яны з гукам зваліліся на дно, і сава іх праігнаравала.

— Мы хутка з’едзем, — сказаў ёй Гары. — І ты зноў зможаш вольна лётаць.

У дзверы пазванілі. Гары затрымаўся, але затым выйшаў з свайго пакоя і накіраваўся ўніз. Ён не думаў, што Хемція і Дзедалус змаглі б ў адзіночку зладзіцца з Дурслі.

— Гары Потэр! — завішчаў радасны голас, калі Гары адчыніў дзверы; чалавек у ліловым капялюшыку нізка раскланьваўся. — Гонар, як заўсёды!

— Дзякуй, Дзедалус, — сказаў Гары, збянтэжана ўсміхаючыся цёмнавалосай Хесціі. — Я вельмі рады, што вы гэта робіце… Яны тут, мая цётка, дзядзька і кузен…

— Добрага вам дня, сваякі Гары Потэра! — радасна сказаў Дзедалус, праходзячы ў гасціную.

Дурслі не выглядалі гэтак жа радасна; Гары ўжо чакаў, што іх рашэнне зноў памяняецца. Дадлі прыціснуўся да мамы пры выглядзе чараўнікоў.

— Я бачу, вы ўжо сабраліся! Выдатна! План, як вам ужо распавёў Гары, просты, — сказаў Дздалус, дастаючы гадзіннік і ўважліва яго разглядаючы. — Мы пакінем хату да таго, як гэта зробіць Гары. Карыстацца магіяй у вашай хаце нельга, гэта можа справакаваць Міністэрства арыштаваць Гары, таму што ён яшчэ непаўналетні. Мы павінны ад’ехаць кіламетраў на пятнаццаць, перш чым дызапарыяваць у бяспечнае месца, якое мы абралі для вас. Мяркую, вы ведаеце, як вадзіць? — ветліва спытаў ён дзядзьку Вернана.

— Ці ведаю я як… Вядома, я вядатна ведаю, ёрш тваю медзь, як вадзіць! — раззлаваўся дзядзька Вернан.

— Значыць, вы вельмі разумныя, сэр, вельмі. Я вось, напрыклад, аслупянеў бы пры выглядзе ўсіх гэтых кнопачак і пімпачак, — сказаў Дзедалус. Яму вельмі падабалася захапляцца дзядзькам Вернанам, які, мабыць, з кожнай секундай усё больш губляў упэўненасць у плане.

— Нават вадзіць не ўмее, — прамармытаў ён, пакуль яго вусы істэрычна тузаліся, але, да шчасця, ні Дзідалус, ні Хесція яго не чулі.

— Ты, Гары, — працягнуў Дзедалус. — Пачакаеш тут сваіх суправаджалых. Нашы планы змяніліся…

— У якім сэнсе? — сказаў Гары. — Я думаў, Вар’яцкае Вока павінен быў забраць мяне для раўналежнага апарыявання.

— Нельга, — адказала Хесція. — Вар’яцкае Вока растлумачыць.

Дурслі, якія без усякай радасці слухалі гэтую гутарку, падскочылі, ад гучнага “Паспяшайцеся!”. Гары агледзеў увесь пакой, перш чым зразумець, што гук зыходзіў ад гадзінніка Дзедалуса.

— Так, час не чакае, — сказаў Дзедалус, ківаючы на свой гадзіннік і прыбіраючы яго зваротна ў пінжак. — Мы паспрабуем перамясціць тваю сям’ю адначасова з тваім ад’ездам, Гары, у момант калі абарона знікне, выўсе павінны быць у бяспецы, — ён звярнуўся да Дурслі. — Ну што, вы гатовы ісці?

Ніхто не адказаў. Дзядзька Вернан глядзеў на грудок у кішэні пінжака Дзедалуса.

— Магчыма, нам трэба пачакаць у калідоры, Дзедалус, — прамармытала Хемція. Яна відавочна лічыла непрыстойным заставацца ў пакоі, калі Гары і яго сям’я павінны былі сказаць адзін аднаму цёплыя і далікатныя словы растання.

— Не трэба, — ціха пачаў Гары, але дзядзька Вернан пазбавіў яго ад тлумачэння:

— Ну, тады, да пабачэнне, хлопец.

Ён падняў правую руку, каб паціснуць руку Гары, але раздумаўся і сціснуў далонь у кулак, калыхаючы ёй наперад і назад, німы метраном.

— Ты гатоў, Дадзі? — спытала цётка Пятуння, правяраючы зашпільку на сумцы, быццам імкнучыся пазбягаць погляду Гары.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)