Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 198
Перейти на страницу:

Грабніцкі паспяхова і мірна перавёў у унію праваслаўных жыхароў Барысава. Ён быў адной з галоўных дзейных асобаў на царкоўным саборы ў 1720 годзе ў Замосці. Сабор вядомы тым, што уніяты пагадзіліся на ім з некаторымі рымскімі дагматамі: пра сыходжанне Святога Духа не толькі ад БогаБаць-кі, але і ад БогаСына; пра бязгрэшнасць рымскіх папаў; пра невядомы праваслаўным чысцец, дзе душа ачышчаецца ад грахоў каб трапіць у рай. Было таксама ўстаноўленае свята ў гонар святога Ясафата Кунцэвіча. Пасля сабору ва уніяцкіх храмах пачалі здымаць іканастасы. Да адыходу ад праваслаўя не столькі прычыняліся намаганні Рыма, колькі штурхала агрэсіўная палітыка, якую вялі ў дачыненні да ЛітвыБеларусі праваслаўныя расійскія цары. У той час пераважная большасць палачанаў, як і ўсіх беларусаў малілася Богу ўжо ва уніяцкіх храмах.

Уладыка Фларыян нястомна клапаціўся пра ўмацаванне базылянскага ордэна, і гэта прывяло яго да барацьбы з полацкімі езуітамі. Мітрапаліт лічыў, што кароль і вялікі князь літоўскі Сцяпан Батура перадаў ім маёмасць праваслаўных манастыроў незаконна. Доўгі судовы працэс, паводде адных звестак, уладыка выйграў а паводде другіх — прайграў і быў абавязаны заплаціць 60 тысяч злотых судовых выдаткаў Спрэчку канчаткова вырашыў папа — загадаў абодвум бакам захоўваць «вечнае маўчанне».

Памёр мітрапаліт у 1762 годзе ў сваёй рэзідэнцыі ў Струні пад Полацкам. У апошні шлях уладыку праводзіў увесь горад. Месцам яго пахавання стаў храм Сафіі, з чыёй амбоны Грабніцкі выступаў з пранікнёнымі казаннямі.

Гісторыя ўладыкі Фларыяна атрымала нечаканы працяг у XX стагоддзі. У 1913 годзе будаўнікі знайшлі замураваную ў сцяне сабора з левага боку ад алтара труну з прахам высокай духоўнай асобы. Па горадзе папаўзлі розныя чуткі, паляцелі тэлеграмы ў Пецярбург. На агляд знаходкі ў Полацк прыехаў прадстаўнік Віцебскай вучонай архіўнай камісіі Аляксей Сапуноў.

Нішу адчынілі ў прысутнасці святароў мясцовых краязнаўцаў гарадскога галавы і паліцмайстра. У драўлянай, абабітай брунатным аксамітам труне са срэбным пазументам ляжаў чалавек у мітрапаліцкім уборы. На грудзях у яго быў срэбны з пазалотаю крыж з гнёздамі пад рэліквіі, на правай руцэ — залаты пярсцёнак з сердалікавым каменем. Выразаны на ім герб дакладна паўтараў герб з пячаткі «стаўленай граматы» 1747 года, што пачыналася словамі: «Флориан Гребницкий, Божиею й Святого Апостольского Римского Благодатию, Архйепйскоп Полоцкий, епископ Витебский, Мстйславскйй, Оршанскйй и Могйлевскйй, Трону Папесскаго Ассыстент», а канчалася подпісам: «Флориан, Архйепйскоп Полоцкйй рукою власною». Дзеля сучасных аматараў пошуку старадаўніх скарбаў дадам, што пярсцёнак, нагрудны крыж і астатнія каштоўныя рэчы з пахавання А. Сапуноў забраў у архіўную камісію.

На календары была сярэдзіна XVIII стагоддзя.

Два разы на год у Полацку паранейшаму збіраліся кірмашы. На іх гралі самадзейныя і прафесійныя аркестры, якія былі ў тттмат якіх беларускіх гарадах і мястэчках. Людзей пацяшалі выхаванцы Смаргонскае акадэміі— так называлася радзівілаўская муштроўня мядзведзяў, адкуль павадыры вадзілі бурых цыркачоў па дарогах Еўропы, даходзячы да Парыжа. Касалапыя танцавалі мазурку, паказвалі, як вяртаецца з хрэсьбінаў дзячок, як дзеляць чубы падпітыя наведнікі Бэркавай карчмы, і мноства іншых абразкоў з паўсядзённага жыцця, ад якіх усе браліся за жываты.

Гледачоў збіраў і народны лялечны тэатр — батлейка, ці, як яе называлі ў Прыдзвінні, жлоб. Гэта была даволі складаная канструкцыя, якая знешне нагадвала двух’ярусную царкву з трыма купаламі. У адных вакенцах пѵбліка бачыла лялькі, удругіх, заклееных прамасленай папераю, рухаліся цені. У жлобе ставілі біблейныя сцэны — уцёкі ў Егіпет, падарожжа вешчуноў паход цара Ірада.

Да кірмашовых і святочных дзён прымяркоўвалі спектаклі школьныя тэатры. Дарэчы, на Полаччыне, у Забельскім дамініканскім калегіуме (вёска Валынцы цяперашняга Верхнядзвінскага раёна) у 1789 годзе была пастаўленая першая беларуская аперэта — «Апалон Заканадаўца, або Рэфармаваны Еіарнас».

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)