Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 207
Перейти на страницу:

Стаўшы распараджальнікам лёсаў тысяч людзей, сібірскі селянін Мешчаракоў, сам штодзённа рызыкуючы жыццём, не страціў і каліва свайго прастадушша, цярпімасці да чужой слабасці, здольнасці да суперажывання чужому гору. Можа, яшчэ і болей — у процілегласць яго земляку, начальніку галоўнага штаба Брусянкову, пачуццё чалавечнасці ў Мешчаракова ў новым для яго становішчы абвастрылася яшчэ і таму, што нярэдка менавіта інтарэсы высокай чалавечнасці прымушалі партызанскага глаўкома на даволі рызыкоўныя ў маральных адносінах, а то і загадзя нядобрыя ўчынкі. Але ж у цяжкім сялянскім і франтавым жыцці ніхто яго асабліва не вучыў маралі, хутчэй наадварот. Навуку камандаваць палкамі на полі бою ён спазнаў сам, на ўласным вопыце, цаной рызыкі і пралітай крыві. Вераломства белых, якія ў рашаючы момант прымянілі «слёзную сценку», вымусіла Мешчаракова на крайні сродак, супраць якога ён у прастадушным пратэсце і кінуў аб зямлю сваю мярлушкавую папаху…

Калі Мешчаракоў, які нясе на сваіх плячах галоўны цяжар абароны Салёнай Падзі, нават у самыя цяжкія моманты не траціць вытрымкі і ўласцівай яму чалавечнасці, заўсёды застаючыся справядлівым і велікадушным, дык Брусянкоў — перакананы прыхільнік самых рашучых мер у адносінах да кожнага — ад свяшчэнніка, якога ён расстрэльвае, да камфронту Кракаценя, які таксама не пазбег той жа трагічнай развязкі.

У той час, як для Мешчаракова рэвалюцыйная барацьба вызначаецца галоўным чынам формулай за (за ўладу Саветаў), дык Брусянкова яна куды болей вабіць сваёй другой часткай — супраць (супраць контррэвалюцыі), тут ён адчувае сябе болей упэўнена і праяўляецца больш поўна.

Так, Мешчаракоў цудоўны ў сваёй адвазе і ў сваёй нерашучасці ў атацы на чале арары і ў начной горніцы каля сонных дзяцей — ва ўсёй нявыдуманай праўдзе сваёй натуры. Увесь ён нібы крута замешаны на гэтай яго народнай праўдзе, якая ўжо сама па сабе, апроч таго, што ісціна, яшчэ і высокая паэзія. Мешчаракоў — тое лепшае, што ўзняла з народных глыбінь рэвалюцыя, без якой ён проста не мог бы адбыцца як асоба, і ён несумненна лепшы вобраз рамана.

Галерэя рэвалюцыйных важакоў з народа, прадстаўленых у савецкай літаратуры перш за ўсё вобразамі Кожуха, Чапаева, Левінсона, у асобе Мешчаракова папоўнілася яшчэ адным выдатным характарам, таленавіта створаным нашым сучаснікам Сяргеем Залыгіным.

Літаратурны талент Залыгіна нязменна прываблівае сваёй ёмістасцю і шматграннасцю, нярэдка ўражваючы шырынёй пісьменніцкага пазнання, глыбінёй яго адчування. Залыгін умее пачуць і перадаць на сваіх старонках і гнеўны гул рэвалюцыйнага натоўпу, і ціхі спакутаваны голас жанчыны, якая асуджана марнець ад страху за жыццё малых дзяцей.

Найвялікшая ломка ў сельскай гаспадарцы, калі спрадвечная сялянская краіна Расія абагульняла свае дробныя малазямельныя гаспадаркі і прыступала да будаўніцтва загадкавага ў сваёй невядомасці калектыўнага жыцця, — гэта стала тэмай аповесці «На Іртышы». Калі ліквідоўвалася кулацтва, абнаўлялася вёска, недзе ў далёкай Сібіры «за балотам» згубіўся лёс працавітага, разумнага і ўмелага селяніна Сцяпана Чаўзава. Ці варта было праз трыццаць гадоў уваскрашаць гэты лёс, разбірацца ў яго паўзабытай драме, калі такімі выразнымі і бясспрэчнымі для ўсіх сталі поспехі некалі загадкавага калгаснага жыцця.

На самай справе, што там лёс адной сям’і, адной кінутай на лесасецы трэскі, калі секлі спрадвечны лес і адбывалася небывалае ў жыцці народа. Але справа ў тым, што ўсё ж такі гэта не трэска, а чалавек, і нават двое, апроч некалькіх малых, якім, як бы там ні было, суджана жыць у інакшым і больш справядлівым грамадстве. Зноў жа Сцяпан Чаўзаў зусім і не кулак, а серадняк, які адным з першых у сяле паверыў у бясспрэчную перавагу калгаса і сам па сваёй волі ўступіў у яго, каб будаваць новае жыццё.

Але — не атрымалася.

Хто ў тым вінаваты? Вінаваты, безумоўна, і Сцяпан, яго ўпарты мужыцкі нораў, яго самачынныя дзеянні ў адносінах да падпальшчыка калгаснага збожжа Ударцава, але больш за яго вінаваты іншыя, увогуле самі па сабе, можа, і някепскія людзі: малады Міця-ўпаўнаважаны, гарадскі жыхар-юрыст, якія не змаглі або не захацелі абараніць невінаватага. Але больш за ўсіх вінаваты Каракін, што ўзначальваў тройку «па давыяўленні» кулацтва. Гэты апошні — родны брат Брусянкова, над якім у рашучы момант не аказалася Мешчаракова, які некалі пры першым сваім паяўленні ў Салёнай Падзі вызваліў з-пад расстрэлу Власіхіна… Калектыўная справа ў вёсцы перамагла канчаткова і беспаваротна, але ў гэтай перамозе засталася адна маленькая стрэмка, адна незадача — лёс Сцяпана Чаўзава. Менавіта яна праз шмат гадоў і прымусіла пісьменнікагуманіста расказаць нам аб гэтай забытай драме, якой бы сумнай або выключнай яна ні была.

1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)