Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 207
Перейти на страницу:

Мне думаецца, што апошні раман С. Залыгіна менавіта аб гэтым.

Ва ўсякім выпадку відавочна, што праблематыка яго ўжо сама па сабе здольна навесці на спрэчкі, і такія спрэчкі, як вядома, ужо ўзнікалі. Я дапускаю, што да рамана можна паставіцца па-іншаму, прачытаць яго інакш, але ж наватарскі твор заўжды спрэчны. I нават аспрэчваючы сацыяльнамаральную праблематыку рамана, ці варта праходзіць міма многіх яго безумоўных вартасцей — па-майстэрску выверанай формы, беззаганнага, нават віртуознага стылю, дзе амаль кожная фраза — закончаная мастацкая фігура, а ўвесь раман — суцэльны, амаль непарыўны псіхалагічны ланцуг, які складае ўнутраны свет гераіні, падрабязна даследаваны і скрупулёзна выкладзены моваю аўтара.

Наўрад ці хто адважыцца аспрэчваць зараз той факт, што наша літаратура прыкметна ўзбагацілася выдатнымі старонкамі, якія выйшлі з-пад пяра таленавітага майстра Сяргея Залыгіна. Талент таму і талент, што, прыглядаючыся да жыцця, бачыць у ім далей і чуе больш, чым многія іншыя, і таму павучальныя нават яго яўныя, а тым больш уяўныя недахопы.

Для Сяргея Залыгіна гэты год юбілейны. Яму спаўняецца шэсцьдзесят, што можна лічыць узростам творчай сталасці. Пісьменнік пастаянна ў рабоце. Вялікая грамадская і літаратурна-выкладчыцкая дзейнасць не з’яўляецца перашкодай для яго галоўнай справы — літаратуры, якой ён аддаецца нястомна, без перадыху. Ён ведае, што за яго ніхто не можа напісаць таго, што дадзена напісаць толькі яму аднаму. Следам за пісьменнікам мы можам паўтарыць яго ж словы, сказаныя ім з іншай нагоды, але яны ў аднолькавай ступені адносяцца і да таго, хто сказаў іх, — аб тым, што літаратура для яго зусім не мэта, а толькі сродак выяўлення ісціны, якая куды больш высокая і значная, чым яго мастацтва і ён сам.

[1973]

Рыгор Бакланаў

Для многіх з нас, былых франтавікоў, у першыя гады пасля вайны далёка не ўсё, напісанае аб ёй, мела прыцягальную сілу. Хутчэй наадварот. Хацелася па магчымасці вызваліцца ад нядаўна перажытай ваеннай рэчаіснасці, увайсці ў мірнае жыццё, з якога мы былі так нечакана вырваны ў гады свайго ранняга юнацтва і аб якім марылі ў баях. Але дзіўная справа: мінуў час, і гэта наша ваеннае мінулае стала набываць усё больш ёмісты і хвалюючы сэнс, у якім бачылася многае не толькі з вайны.

Першая ваенная кніга Рыгора Бакланава ўразіла мяне, як не ўражвалі іншыя прачытаныя да яе кнігі пра вайну. Гэта было ў канцы пяцідзесятых гадоў, яшчэ да з’яўлення яго «Пядзі зямлі», якая зрабіла яго імя шырока вядомым у нашай літаратуры. Назва той яго, дарэчы, не самай папулярнай кнігі — «На поўдзень ад галоўнага ўдару», і расказваецца ў ёй аб некалькіх днях цяжкіх баёў ля возера Балатон у Венгрыі. Гэта таленавіта напісаная аповесць — канцэнтрат суровай праўды аб вайне, якой яна навек адбілася ў свядомасці перажыўшых яе франтавікоў, варты помнік тым многім тысячам нашых аднагодкаў, што навек засталіся ля меліярацыйных каналаў і вінаграднікаў венгерскай зямлі. Потым з’явіліся іншыя яго аповесці — славутая «Пядзя зямлі», яркая, як успышка ракеты, «Мёртвыя ганьбы не імуць», ёмісты і мудры «Ліпень 41 года», у якіх мінулая вайна паўстала ў новых, не менш праўдзівых і хвалюючых вобразах. Але гэтая першая ваенная аповесць Бакланава з’явілася для мяне надзвычай наглядным прыкладам таго, як непадмаляваная ваенная рэчаіснасць пад пяром сапраўднага майстра ўвачавідкі ператвараецца ў высокае мастацтва, поўнае хараства і праўды. Ва ўсякім выпадку, з хваляваннем прачытаўшы гэты невялікі твор, я зразумеў, як трэба пісаць пра вайну, і думаю, што не памыліўся.

Сіла бакланаўскага таленту, на мой погляд, заключаецца перш за ўсё ў яго мудрай, ёмістай памяці — на дэталі, атмасферу, псіхалагічны стан тых непаўторна адыходзячых у мінулае год. Менавіта чэрпаючы з гэтай памяці, мастак плавіць у тыглі сваёй душы высокую праўду аб вайне, умела пазбягаючы разбуральных наносаў прыгажосці, прыблізнасці, шаблоннай рыторыкі. Ва ўсім, што б ні напісаў Бакланаў, ён надзіва дакладны і канкрэтны. Так, напрыклад, у акопным артылерыйскім побыце пасля выхаду ягоных кніг проста стала цяжка знайсці свежую, не выкарыстаную ім дэталь, стварыць колькі-небудзь новы тып салдата або малодшага афіцэра. Ён намаляваў цэлую галерэю цудоўных па сваёй дакладнасці характараў франтавікоў, кожны з якіх мог бы стаць гонарам для любога аўтара — столькі ў іх вернасці натуры, псіхалагічнай і сацыяльнай ёмістасці. Пры гэтым нельга забываць, што такія характары, як Багачоў, Матавілаў, Ішчанка, Прышчаміхін, прыдумаць немагчыма, іх трэба назіраць шмат год, жыць з імі, праліць кроў і перажыць вайну, каб пасля з такой яркасцю ўвасобіць іх у літаратуры.

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)