Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 207
Перейти на страницу:

Звычайна пры рабоце над перакладам працягваецца і работа над мовай арыгінала. У перакладзе адразу, часам зусім нечакана, праяўляюцца розныя стылёвыя недасканаласці арыгінала, удакладняецца псіхалогія герояў, некаторыя матывіроўкі іхніх учынкаў. У радзе выпадкаў тая ці іншая думка або вобраз атрымлівае большую выразнасць менавіта на рускай мове, у іншых жа — наадварот: дакладнаму беларускаму выразу так і не ўдаецца знайсці вычарпальны рускі эквівалент. Асабліва гэта датычыць народных выразаў, дыялектызмаў, а таксама некаторых сінонімаў і метафар, якія ўласцівы беларускай і адсутнічаюць у рускай мове. Абедзве мовы ў працэсе аўтарскага перакладу няспынна ўзаемадзейнічаюць, уплываючы адна на адну. Зразумела, мова арыгінала застаецца пераважнай, вызначальнай, але нярэдка яна траціць сваю перавагу і сама мяняецца, прыстасоўваючыся да мовы перакладу. Гэта цікавая, часам захапляльная і яшчэ па-сапраўднаму не вывучаная галіна літаратурнай творчасці, якая на поўную сілу праяўляе сябе толькі пры аўтарскім перакладзе…

Зразумела, усё сказанае — толькі частка майго асабістага аўтарскага вопыту, некаторыя рысы з гісторыі стварэння адной невялікай аповесці. У іншых выпадках, магчыма, усё будзе выглядаць інакш, і пісьменнік можа толькі вітаць гэту «тэхналагічную» разнастайнасць, якая з’яўляецца перадумовай разнастайнасці творчай.

[1973]

Сяргей Залыгін

Перш чым стаць пісьменнікам, Сяргей Залыгін займаўся навукай, працаваў у Сібіры, меў справу з гаспадарчымі і навуковымі праблемамі, якія пэўным чынам адбіліся на яго літаратурнай творчасці. Напісаная ім кніга аб літаратуры — «Літаратурныя клопаты» — плён сур’ёзнага роздуму аб ёй чалавека, не толькі спакушанага жыццём, але і рознабакова адукаванага, настойлівая і даволі паспяховая спроба асэнсаваць мастацтва з пункту погляду мастака, узброенага эстэтычнымі і тэхнічнымі ведамі нашага веку.

Літаратуразнаўчыя развагі пісьменніка мацней за ўсё ўражваюць паглыбленай здольнасцю пранікаць у галіну інтэлектуальную, у галіну ўласна мастацтва, чалавека і літаратуразнаўства. Сяргей Залыгін паказаў сябе тут не толькі вучоным-даследчыкам з ярка выражаным дарам аналітыка, але таксама і паэтам. Яго ўсхваляванае эсэ аб любімым ім Чэхаве не менш хвалюе таксама чытача. Зрэшты, гэта і зразумела. Як ужо неаднойчы здаралася ў літаратуры, перасячэнне ў адной кропцы поглядаў сапраўдных мастакоў, якія належаць да розных эпох, дае цікавы сплаў адносін, думак, пачуццяў. Колькі б мы ні ведалі аб мастаку мінулага, мы нязменна зачароўваемся тым, што ў ім з новай сілай адкрываецца праз талент, што жыве ў іншую эпоху, асабліва калі гэты талент яшчэ і наш шаноўны сучаснік.

Даследчыя здольнасці Сяргея Залыгіна ў галіне літаратуры, эстэтыкі цесна звязаны з яго не менш глыбокай здольнасцю мастацкага пранікнення ў жыццё. Як і ў літаратуразнаўчых работах, у яго прозе мы знаходзім паглыбленае даследаванне чалавечых характараў. Для нас застаюцца нязменна захапляючым і цікавым аўтарскія адносіны да ўсяго, што ён адлюстроўвае, тым больш што ўлюбёныя тэмы для творчасці Залыгін шукае, як правіла, у самых кардынальных і пераломных момантах нашай гісторыі. Так, лепшы з яго раманаў — «Салёная Падзь» — твор пра народ, які робіць рэвалюцыю, і ў той жа час пра чалавека, узнятага рэвалюцыяй да ўзроўню гістарычнай асобы, якім з’яўляецца галоўны персанаж рамана, партызанскі глаўком Яфрэм Мешчаракоў. Надзелены многімі, іншы раз супрацьлеглымі якасцямі, ён больш за ўсё ўзрушвае несакрушальнай сваёй чалавечнасцю, што нярэдка праяўляецца ў абставінах, якія, здавалася б, менш за ўсё для таго падыходзяць. «Задыхнуўся Яфрэм. Заплакаў Яфрэм. Дзіка ўзвыў і кінуў сваю мярлушкавую папаху на зямлю, на лядовыя іскры інею, што пакрываў рудаватае ржышча, а Грышка Лыткін падняў папаху і падаў яе зноў, а ён зноў кінуў, а Грышка зноў падняў, і глядзелі на гэтую бессэнсоўнасць партызаны з акопаў… I што б там ні было, на якую б ганьбу ні штурхалі белыя Яфрэма — яму трэба было ісці, прымаць на сябе бясслаўе і ўсялякі пакутны суд хоць бы ад самога сябе, нават ад свайго ўласнага, а не чужога сумлення і гонару… Трэба было ваяваць супраць баб і дзяцей зноў жа бабамі і дзецьмі, гэта значыць, праклятай арарай».

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)