Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 207
Перейти на страницу:

Савіцкім створана шмат выдатных палотнаў на тэмы вайны і міру. Ягоныя работы выстаўляліся ў дзясятках краін свету, шматлікія з іх адзначаны прэміямі, дыпломамі і медалямі. За дзесяць гадоў пасля заканчэння інстытута імя Сурыкава мастак стварыў некалькі дзясяткаў палотнаў, якія патрабавалі тытанічнай працы. Сярод іх шэраг складаных шматфігурных кампазіцый, у іх ліку і манументальны роспіс у Музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску плошчай сорак восем квадратных метраў. А зусім нядаўна масквічы і госці сталіцы на выстаўцы «На варце Радзімы» знаёміліся з новай, не менш цудоўнай работай мастака «Поле», карцінай, якая дае падставу гаварыць пра яе аўтара, як пра майстра высокай грамадзянскай адказнасці і выдатнага жывапісца нашага часу.

[1973]

Як была напісана аповесць «Сотнікаў»

На канферэнцыях чытачоў, у пісьмах і асабістых размовах мне часта даводзіцца чуць пытанне: «Як вы, не маючы асабістага вопыту партызанскай вайны, рашыліся напісаць гэтую аповесць?» Прызнацца, кожны раз, адказваючы на яго, хочацца пачаць здалёк, спаслацца на прыроду мастацкага ўяўлення, законы літаратуры, прыклад вялікіх. Але, падумаўшы, знаходзіш іншы адказ, які ляжыць значна бліжэй і фармулюецца таксама ў выглядзе пытання:

— А ці ж гэтая аповесць аб партызанскай вайне?

— Не зусім. Але ж… Сапраўды, але ж…

Партызанскага вопыту вайны ў мяне сапраўды няма, і, зразумела, каб я ім валодаў у дастатковай меры, магчыма, аповесць атрымалася б больш багатай на дэталі, акалічнасці, з больш канкрэтным і змястоўным фонам. Але справа ў тым, што, беручыся за яе, я ўсё ж меў неабходныя веды, якія ўзяў з успамінаў партызанскіх кіраўнікоў, са шматлікіх вусных апавяданняў радавых удзельнікаў барацьбы, маіх землякоў. Вось, скажам, авечка, якую героі аповесці хочуць прынесці ў свой лагер. Гэты эпізод быў запазычаны мной у Аляксея Карпюка, які дасканала ведае ўсё, што датычыць своеасаблівасцей партызанскага быту. Такога роду расказаў, успамінаў багата ў кожным кутку Беларусі, і толькі лянівы або глухі можа ігнараваць іх. У гэтым сэнсе галоўная мая цяжкасць заключалася не ў недахопе інфармацыі, а хутчэй у яе празмернасці, якая абцяжарвала адбор, у «непрычасанасці» і разнастайнасці фактаў, іх нежаданні падпарадкавацца звыклым сюжэтным схемам.

Але, зразумела, я ўзяўся за аповесць не таму, што вельмі многа дазнаўся аб партызанскім жыцці, і не затым, каб дадаць да яго штосьці мною асабіста адкрытае. Перш за ўсё і галоўным чынам мяне цікавілі два маральныя моманты, якія, спрасціўшы, можна сфармуляваць так: «Што такое чалавек перад знішчальнаю сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?»

Кожны, хто ведае пра вайну не па чутках, лёгка разумее ўсю значнасць гэтых пытанняў, што не адзін раз паўставалі перад тымі, хто змагаўся са зброяй у руках. Мне думаецца, як франтавікам, так і партызанам аднолькава памятныя выпадкі з іх уласнага баявога вопыту, калі гэтае і падобныя пытанні даводзілася вырашаць не разумова, а практычна, цаною крыві, ставячы на карту жыццё. Але ж нікому не хацелася страціць сваё адзінае і такое дарагое яму жыццё, і толькі неабходнасць да канца заставацца чалавекам прымушала ісці на смерць. У той жа час знаходзіліся людзі, якія спрабавалі сумясціць несумяшчальнае — захаваць жыццё і не паграшыць супраць чалавечнасці, што ў пэўных трагічных абставінах аказвалася неверагодна цяжкім, калі не зусім безнадзейным.

Шмат год у маёй памяці жыў адзін выпадак, які недарэчнай сваёй парадаксальнасцю настойліва бударажыў маю свядомасць.

Здарылася гэта ў жніўні сорак чацвёртага, у самы разгар Яска-Кішынёўскай аперацыі, калі нашы войскі паспяхова прарвалі абарону ворага, акружылі кішынёўскую групоўку, узялі вялікую колькасць палонных. Неяк у час наступлення за Прутам начальнік артылерыі палка, у якім я служыў камандзірам узвода, паслаў мяне за некалькі кіламетраў у тыл, каб сустрэць і павярнуць на другую дарогу затрыманы дзесь транспарт з боепрыпасамі. Удвух з разведчыкам мы прыскакалі на конях у нейкае румынскае сяло на захад ад станцыі Унгены. Тут у вялікім, абнесеным драцяной загародкай двары размяшчаўся зборны пункт для ваеннапалонных, і ў вялізным загоне стаялі, сядзелі і ляжалі на стаптанай траве сотні румын і немцаў. Праязджаючы каля іх, я няўважлівым позіркам слізгаў па іх сумных тварах, на якіх ужо не было і цені ваяўнічасці, а быў тупы выраз стомленых, размораных спёкай людзей. I раптам загарэлы няголены твар аднаго з тых, што паныла сядзелі ў канаве ля самай загародкі, здаўся мне знаёмым. Палонны таксама затрымаў на мне свой безуважны позірк, і ў наступнае імгненне я пазнаў у ім колішняга свайго саслужыўца, які з восені сорак трэцяга лічыўся забітым. Болей таго, за стойкасць, праяўленую ў цяжкім баі на Дняпроўскім плацдарме, за ўмелае камандаванне акружаным батальёнам, у якім ён быў начальнікам штаба, гэты чалавек пасмяротна быў удастоены высокай узнагароды. Аб ім расказвалі новаму папаўненню, аб яго подзвігу праводзілі гутаркі, на яго вопыце вучылі ваяваць. А ён вось сядзеў цяпер перада мной у прапацелым нямецкім кіцелі з трохкаляровым шаўронам на рукаве, на якім красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары «РОА».

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)