Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 150
Перейти на страницу:

— Нічога не зробіш…

— Але калі мы зараз страцім яго, можа, вы здолееце даставіць яго сюды яшчэ раз?

— Бязмернае ўмяшанне ў Мінулае занадта небяспечна.

Стары быццам акамянеў.

— Тады вось што. Зрабіце так, каб Вулф не траціў часу на ваджаніну з алоўкам і паперай — няхай друкуе на машынцы або дыктуе, адным словам, паклапаціцеся пра якую-небудзь механізацыю. Абавязкова!

Апарат стракатаў не ведаючы стомы — за поўнач і пасля да світання і ўвесь дзень без перадыху. Стары правёў бяссонную ноч; толькі ён змружыць павекі, як апарат зноў ажывае — і ён страпянецца, і зноў касмічныя прасторы, і вандроўкі, і неабсяжнасць быцця плывуць да яго, пераўтвораныя думкай другога чалавека.

«…бязмежныя зорныя лугі космасу…»

Апарат запнуўся, уздрыгнуў.

— Давай, Том! Пакажы ім!

Стары застыў у чаканні.

Зазваніў тэлефон.

Голас Боўлтана:

— Мы болей не можам падтрымліваць сувязь, містэр Філд. Яшчэ хвіліна — і кантакт Часу сыдзе на нішто.

— Зрабіце што-небудзь!

— Не магу.

Тэлетайп уздрыгнуў. Быццам зачараваны, пахаладзелы ад жаху, стары сачыў, як складваюцца чорныя радкі:

«..марсіянскія гарады — дзівосныя, непраўдападобныя, быццам камяні, што знесены з горных вяршынь нейкай імклівай, неверагоднай лавінай і застылі нарэшце зіхатлівымі россыпамі…»

— Том! — крыкнуў стары.

— Усё, — прагучаў у слухаўцы голас Боўлтана.

Тэлетайп памарудзіў, адстукаў яшчэ слова і змоўк.

— Том!!! — у роспачы закрычаў Філд.

Ён пачаў трэсці тэлетайп.

— Дарма, — сказаў голас у слухаўцы. — Ён знік. Я адключаю Машыну Часу.

— Не-не! Пачакайце!

— Але ж…

— Чулі, што я сказаў? Пачакайце выключаць! Магчыма, ён яшчэ тут.

— Яго больш няма. Гэта дарма, энергія траціцца марна.

— Няхай сабе траціцца!

Філд шпурнуў слухаўку.

І павярнуўся да тэлетайпа, вярнуўся да незакончанага сказа.

— Ды ну, Том, не могуць яны вось так ад цябе адкараскацца, не паддавайся, сынку, ану, давай далей! Дакажы ім, Том, ты ж малайчына, ты большы, чым Час і Прастора і ўсе гэтыя праклятыя механізмы, ты маеш такую сілу, такую жалезную волю. Том, дакажы ім усім, не давай адсылаць цябе назад!

Пстрыкнуў клавіш тэлетайпа.

— Том, гэта ты?! — сам не свой ад здзіўлення замармытаў стары. — Ты яшчэ можаш пісаць? Пішы, Том, не здавайся, пакуль ты не апусціў рукі, цябе не могуць адаслаць назад, не могуць!!!

«У», — стукнула машына.

— Яшчэ, Том, яшчэ!

«Дыханні», — адстукала яна.

— Ну, ну?!

«Марса», — надрукавала машына і спынілася. Кароткая цішыня. Шчаўчок. І машына пачала зноў, з новага радка:

«У дыханні Марса адчуваеш водар карыцы і халодных рэзка пахучых вятроў, тых вятроў, што ўзнімаюць лятучы пыл, і абмываюць нятленныя косці, і прыносяць пылок даўным-даўно адцвілых кветак…»

— Том, ты яшчэ жывы!

Замест адказу апарат яшчэ дзесяць гадзін запар выбухаў ліхаманкавымі прыступамі і адстукаў шэсць раздзелаў «Уцёкаў ад дэманаў».

— Сёння ўжо мінула паўтара месяца, Боўлтан, цэлыя паўтара месяца, як Том паляцеў на Марс і на астэроіды. Глядзіце, вось рукапісы. Дзесяць тысяч слоў у дзень, ён не дае сабе перадыху, не ведаю, калі ён спіць, ці паспявае паесці, ды гэта для мяне ўсё роўна, і для яго таксама, для яго адно важна — дапісаць, ён жа ведае, што час не чакае.

— Недаступна розуму, незразумела, — сказаў Боўлтан. — Нашы рэле не вытрымалі, энергія панізілася. Мы зрабілі для галоўнага канала новыя рэле, якія забяспечваюць надзейнасць Элемента Часу, але ж на гэта пайшло тры дні — і ўсё-такі Вулф пратрымаўся! Відаць, гэта залежыць яшчэ і ад яго асобы, тут дзейнічае нешта такое, чаго мы не прадугледзелі. Тут, у нашым часе, Вулф жыве — і, аказваецца, Мінулае не можа так лёгка яго вярнуць. Час не такі падатлівы, як мы думалі. Мы карысталіся няправільным параўнаннем. Гэта не гумка. Гэта болей падобна на дыфузію — узаемапранікненне вадкіх пластоў. Мінулае нібы прасочваецца ў Сучаснае… Але ўсё роўна давядзецца адаслаць яго назад, мы не можам яго пакінуць тут: у Мінулым утворыцца пустата: усё перамесціцца і пераблытаецца. Па сутнасці, яго зараз утрымлівае ў нас толькі адно — ён сам, яго страсць, яго работа. Дапісаўшы кнігу, ён выслізне з нашага часу гэтак жа натуральна, як выліваецца вада са шклянкі.

— Мне напляваць, што, як і чаму, — запярэчыў Філд. — Я ведаю адно: Том заканчвае сваю кнігу! У яго ўсё той жа талент і натхненне і ёсць штосьці яшчэ, штосьці новае, ён шукае каштоўнасцей, якія вышэй за Прастору і Час. Ён напісаў псіхалагічны эцюд пра жанчыну, якая застаецца на Зямлі, калі адважныя касманаўты накіроўваюцца ў Невядомасць, — гэта цудоўна напісана, праўдзіва і тонка; Том назваў свой эцюд «Дзень ракеты», ён апісаў усяго толькі адзін дзень сама звычайнай правінцыялкі, яна жыве ў сябе дома, як жылі яе прабабкі — вядзе гаспадарку, гадуе дзяцей… небывалы росквіт навукі, грукат касмічных ракет, а яе жыццё амаль гэтакае ж, якое было ў жанчын у каменным веку. Том праўдзіва, старанна і пранікнёна апісаў яе парыванні і расчараванні. Або во яшчэ рукапіс, называецца «Індзейцы», тут ён піша пра марсіян: яны — індзейцы космасу, іх выцеснілі і знішчылі, як даўней індзейскія плямёны — чарокаў, іракезаў, чарнаногіх. Выпіце, Боўлтан, выпіце!

1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)