Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 153
Перейти на страницу:

– А табе што?

– Ну хто? Паляк? Мазур?

І тут ён пачуў такое, што аж вочы сталі круглыя ад здзіўлення.

– Беларус, – спакойна сказаў хлопец.

– Што-о?

Алесь не мог зразумець, адкуль гэтаму хлопцу стала вядома яго таямніца, ягонае адкрыццё. Але хлопец, відаць, зразумеў пытанне як выгук пагарды.

Алесь не стрымаўся.

– Адкуль гэта ты даведаўся? Гэта ж я адкрыў. Гэта я – беларус.

– Адзін Гаўрыла ў Полацку, – усміхнуўся хлопец. – Тут усе беларусы. А ён адкрыццё зрабіў… Першы… Знайшоўся мне яшчэ – Капернік.

– Але ж я ведаю толькі траіх, якія адказалі мне так. У астатніх няма імя…

Алеся цяпер цягнула да гэтага хлопца. Таму, што ён, не ведаючы Алесевых думак, прыйшоў да таго самага.

А хлопец раптам сказаў:

– Я шкадую, што цябе стукнуў.

– І я таксама шкадую, – Алесь падаў хлопцу руку.

Хлопец зрабіў крок, і падлеткі моцна паціснулі рукі.

– Ты адкуль такі? – спытаў хлопец.

– З Дняпра. А ты?

– Я тутэйшы. Бацька прывёз тавар, а я з ім.

– Твой бацька купец?

– Не, дваранін. Але ў яго ёсць маленькая фабрычка. Абрусы, сурвэткі, усё такое, словам.

– Значыць, вы небагатыя?

– Небагатыя. У нас вялікая сям’я. Адных дзяцей лічыш-лічыш ды саб’ешся.

– Ты вучышся дзе?

– Тут і вучуся, – сказаў хлопец, – у прагімназіі. Праз пятнаццаць нейкіх дзён канец волі. Зубрэнне гэтае. А ты любіш вучыцца?

– Люблю. Толькі я дома вучуся. Мяне рыхтуюць у чацвёрты клас.

– Маеш шчасце. Я таксама вучыцца люблю, ды толькі настаўнікі ў нас дрэнь. – Уздыхнуў. – Скончу, пайду ва універсітэт. Урокамі буду зарабляць, а выб’юся. З нашай зямлі не пражывеш: бацька ўсіх не пракорміць.

Дакрануўся да распухлай губы.

– Б’ешся ты здорава, – засмяяўся ён. – Прыклаў руку, дык не раўнуючы як станавы прыстаў… Давай знаёміцца, ці што?

Алесь падаў яму руку.

– Давай. Я Алесь Загорскі.

– Кастусь Каліноўскі, – сказаў хлопец.

Яны стаялі і разглядалі адзін аднаго.

– Давай уцячом, ці што, – сказаў хлопец. – Пакуль крамы бацькаў тавар бяруць, паходзім, паслухаем.

– Давай… Толькі паўрубель гэты дзеду ўсё ж аддамо. Размяняем на медзь і аддамо. Хай помніць, як мы біліся тут ды мірыліся.

– Вядома, – сказаў Кастусь.

Памянялі грошы, усыпалі старому ў шапку цэлую жменю медзі і пайшлі ў людскі натоўп.

– Чаго гэта ты, братка, так на мяне насыпаўся? – спытаў Алесь.

– Ды стаіць, гляджу, такі павіч, толькі што хваста веерам не распускае. Стаіць і цераз грыб плюе: срэбра яму не шкада беднаму чалавеку.

– Ну і што?

– Каб ты ведаў, як страшна б’юць гэтых людзей, ты б так лёгка не глядзеў на гэта. Тым больш лірнікаў. Гэтых кожная сытая храпа лічыць за нязлоўленых злодзеяў і злачынцаў.

– За што?

– Падазроныя людзі. Прыедзе аднекуль з Піцера мардастая поскудзь. Такі ўжо магнат, такі нобіль – хвігаю носа не дастанеш: “Дзікуны брудныя, тубыльцы”. Па кірмашы ідзе, як чума, ты скажы, ідзе – бязлюдзее кірмаш. А старцы – яны ж сляпыя. Падыдзе, слухае, слухае. “Гэт-то што ж ты, па-дла, спяваеш? Які гэта турэцкі цар?! Намьок!!! На якой гэт-то саб-бачай гаворцы, пр-ра якога гэта Ваську Вашчылу?! Пр-ра якога гэта свінскага Міхася Крычаўскага?!” Ну, стары апраўдваецца: “Ён, паночак, цішайшаму цару спрыяў, Аляксею…” – “Што?! Паганец, быдла, чарвяк мог цару спрыяць?!” Ды старому – у вуха. А на ліру – нагою.

– Ліру нашто?

– Кніг пазбавілі – хочуць і ліры пазбавіць. Ведаюць: пакуль слухаюць людзі хаця аднаго лірніка, не памерла воля.

Ішлі ў чалавечым моры. Вакол стаялі смех, божканне, нязлосныя праклёны.

– Ведаеш, – сказаў Алесь, – я вельмі быў здзіўлены. Стаіць сабе чалавек – і раптам гаворыць аб самым тваім, аб тым, пра што сам думаў.

– Але ж і яны, – рука хлопцава зрабіла круг у паветры, – таксама такія ж, як ты, толькі не знайшлі, як сябе называць.

І паўтарыў, відаць, чужыя словы:

– Безгалосае мора.

– Як гэта яны такія? – спытаў Алесь. – Мы, вядома, усе ад Адама. Адзін народ. Але ж мы дваране.

– Ну і што? Было ж у нас калісь так, што мужык, калі ён ахвотай ішоў на вайну, рабіўся дваранінам. Так, відаць, і ўсе. Твае продкі раней – і таму яны арыстакраты. Мае – пазней, і таму я проста з небагатых дваран. А ёсць яшчэ шляхта, што сама зямлю арэ. Тыя зусім учарашнія мужыкі.

– Дваране нашы цару таксама небяспечныя.

– Ёсць і такія.

– Нездарма ж пасля апошняга паўстання многія тысячы з іх, самых небяспечных, у аднадворцы перавялі. Зганьбілі людзей. Галадаць прымусілі.

– Мы таксама з такіх, – з нейкім выклікам сказаў Кастусь.

– То і вы аднадворцы?

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)