Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 153
Перейти на страницу:

Ускінуліся ў сёдлы. З месца – толькі брудныя снежныя пырскі паляцелі – узялі наўскапыта.

...Вёрст праз пяць, калі стала зразумела, што пагоні не будзе, пусцілі разгарачаных коней рыссю. Алесь загаліў рукаў, разглядаючы крывавы рубец.

– Ён мяне ўдарыў, – непаразумела сказаў ён.

Бацька з жалем глядзеў на сына.

– Ты пагарачыўся, – сказаў ён. – Таму што тры чалавекі маглі б налажыць галавою за аднаго, якога ўсё адно чакае Сібір, смерць у рудніках... А як бы тужыла твая маці... Або пана Біскуповіча жонка... Абяцай мне, што ты...

Алесь не вельмі ветліва сказаў:

– Гэтага я не магу абяцаць.

– Правільна! – сказаў Біскуповіч.

...Корчака сапраўды чакала Сібір. Калі Мусатаў, пачуўшы Кроераў крык да варты, выбег з дому, заліты крывёю, але ўсё яшчэ жывы Корчак непрытомна ляжаў у снезе.

Мусатаву ўдалося адгаварыць раз’юшанага пана ад пагоні. Корчака ён аддаў жандарам і загадаў везці яго ў Сухадол.

...А Кроер прыклаў да сківіцы снег і накіраваўся ў дом.

– Гарэлкі, – толькі і здолеў сказаць ён загонавым.

...Пачаўся неўтаймаваны, страшны разгул. Тры дні Кроераўшчына захлыналася ў віне. Галас стаяў над тымі, хто абпіўся, песні, лаянка.

На пяты дзень на нагах засталіся толькі Кроер ды Іван Таркайла. Сядзелі пры святле адной свечкі ў хатняй малельні, чокаліся адзін з адным і ашалелымі вачыма сачылі, каб другі выпіў да кроплі. Кроер пачаў быў ужо працэджваць віно з бутэлькі праз пальцы, бо ў кожнай бутэльцы сядзеў чорт, вельмі падобны на марскога канька, – але ўсё неяк абышлося. Каб не лаяцца, вырашылі ўвесь вечар гаварыць па-французску. Іван гэтай мовы не ведаў, а п’яны язык Кроера і на сваёй з цяжкасцю сплятаў два-тры словы.

– Ішлі б спаць, чэрці, – грубіяніў Пятро, лёкай Таркайлы.

– О, мон, дыё... нон... Алон!.. Перапіць – кураж! – вёрз немаведама што Таркайла.

Пятро смяяўся. Кроер глядзеў на яго цьмянымі вачыма.

– А ты чаго рагочаш, Пятро? Панімаеш нас?

– Ён в-ведае, – казаў Таркайла.

– Знаеш французскі язык?

Пятро пакрыўдзіўся:

– Анягож.

– Ну то які ён?

– Чырвоны, – сказаў Пятро. – Як... сабачы...

– Пр-равільна, – сказаў Таркайла. – Златавуст.

Пакінуўшы адурэлых паноў за віном, Пятро зачыніў іх у пакоі (магло быць дрэнна, калі задумаюць асвяжацца ў палонцы ці скакаць на конях), а сам прыйшоў у людскую і сказаў кухарцы:

– Апошнія часы. І жывуць не па-людску, і п’юць, як перад загібеллю.

– Дзіва што, – сказала кухарка. – Цяпер яшчэ, кажуць, у Пецярбургу змея пусцілі па жалезных каляінах... Змей, разумееш, бяжыць па дарогах. Гэта ўжо канец свету.

– Але, – згадзіўся Пятро. – Гэты не пашкадуе. Гэты зжарэ ўсіх.

XXIII

Спачатку выпусцілі свае коцікі вербы. Потым, перад вялікаднем, пачалі сачыцца празрыстым сокам пні ссечаных бяроз. Пасля пупышкі сталі зялёныя, а лясы – цёмныя. Пазней заплакалі перад купаллем травы: меліся назаўтра загінуць. А затым прыйшла чарга палегчы каласам.

Год не парадаваў. Ён шмат абяцаў дружнай добрай вясною і спорнымі, цёплымі і буйнымі дажджамі. А потым нічога не даў. Зноў не даў. Каторы ўжо раз.

Дажджы пайшлі бесперапынна. Парасткі захлыналіся ў глыбокай халоднай гразі, жоўклі і гнілі. А з канца красавіка наваліліся халады і ўчэпіста трымалі нівы аж да сярэдзіны чэрвеня. Зямля, калі засунуць у яе руку, была не цёплая, а сцюдзёная і ліпучая, як глей, выкінуты з самага дна магілы.

Дні і ночы сталі цёплыя толькі ў канцы чэрвеня. Голад як быццам падрыхтаваў глебу пад сваё зімняе жніво і шчодра кінуў людзям непатрэбную цяпер цеплыню.

На азіміне не вярнулі насення, тым больш што давялося ратавацца: пераворваць палі і засейваць іх пад ярыну. І гэтую познюю сяўбу ледзь скончылі на купалле, а гэта азначала, што восенню рунь амаль напэўна паб’юць ранішнікі.

І ўсё яшчэ, трэці год, хварэла бульба, і клубні яе былі як гразь: не адрозніш ад зямлі.

Пан Юры і стары Вежа ў канцы ліпеня напалову спустошылі свірны, даючы пазыкі, разумеючы, што спадзявацца няма на што, адпусцілі мужыкоў на гадавы аброк. Хай ідуць з плытамі, хай адпраўляюцца ў звоз, хай дабіраюцца на будову чыгункі, абы не голад, абы не спустошыць свірнаў да дна. Бо невядома яшчэ, што будзе ў наступным годзе.

У канцы ліпеня лямант аб дапамозе даляцеў з мястэчка Свіслач, дзе жыла далёкая сваячка пані Антаніды, стрыечная сястра яе маці, Тацяна Галіцкая. Пан Юры надумаў накіраваць туды абоз насеннага збожжа: на наступны год. Паслалі яшчэ і трыста рублёў грашыма, каб быў заклад на выпадак сапраўднага голаду, каб хоць раз на дзень карміць гарачым дзяцей, жанчын і слабых (у цёткі было нешта каля васьмідзесяці душ, жыла яна адна, прасіла толькі насення – магчыма, нейк і пераб’ецца з людзьмі).

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)