Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 154
Перейти на страницу:

— Затое ты, відаць, з багатых. Сем коп лапцей…

Алесь сказаў гэта з вялікай крыўды. Але падлетак, апрануты сапраўды сціпла, здавалася, не пакрыўдзіўся.

— Люблю Сярка за звычай, — паказаў ён сляпуча белыя зубы. — Ды толькі не тыя паны, што грошы маюць, а тыя, што бога знаюць. Забяры свае бязбожныя грошы.

— Чым гэта яны горшыя?! — спытаў Алесь. — Чаго ты да мяне прычапіўся?!

— А тым, што яны дурной галавой дадзены, гэтыя грошы.

Алесь мераў хлопца вачыма. Так, той быў, відаць, дужэйшы, але ў яго было менш гнуткасці і спрыту.

— А я вось дам, дык ты і нагамі накрыешся, — сказаў хлопец.

— Ану дай. Сам пяты задзярэш.

Праз хвіліну яны малацілі адзін аднаго з усёй заўзятасцю падлеткаў.

Пыл так і курэў над месцам бойкі.

Урэшце яны стаміліся і, сапучы, стаялі, насцярожана сочачы адзін за адным.

— Атрымаў? — спытаў хлопец.

— Дый ты атрымаў.

У хлопца сапраўды распухла і без таго пухлая ніжняя губа; у Алеся вуха было чырвонае і пякло.

— Ну і што? — спытаў хлопец.

— А тое, што дурань, — ужо не так злосна сказаў Алесь.

Яны ўсё яшчэ сачылі адзін за адным, але відаць было, што бойка згасне.

— Гэта ты дурань, — сказаў хлопец. — Старога за твой паўрубель маглі б у паліцыю павесці. У бедных людзей бываюць толькі медныя грошы.

— А паперак няма? — буркнуў Алесь.

— Не ў старцоў, ёлуп хвашчоўскі.

Алесь разумеў, што хлопец кажа праўду, але вуха пякло, а незнаёмы яшчэ і лаяўся. Варожасць зноў пачала нарастаць.

— Ты хто такі? — не вельмі ветліва спытаў ён.

— А табе што?

— Ну хто? Паляк? Мазур?

І тут ён пачуў такое, што аж вочы сталі круглыя ад здзіўлення.

— Беларус, — спакойна сказаў хлопец.

— Што-о?

Алесь не мог зразумець, адкуль гэтаму хлопцу стала вядома яго таямніца, ягонае адкрыццё. Але хлопец, відаць, зразумеў пытанне як выгук пагарды.

Алесь не стрымаўся.

— Адкуль гэта ты даведаўся? Гэта ж я адкрыў. Гэта я — беларус.

— Адзін Гаўрыла ў Полацку, — усміхнуўся хлопец. — Тут усе беларусы. А ён адкрыццё зрабіў… Першы… Знайшоўся мне яшчэ — Капернік.

— Але ж я ведаю толькі траіх, якія адказалі мне так. У астатніх няма імя…

Алеся цяпер цягнула да гэтага хлопца. Таму, што ён, не ведаючы Алесевых думак, прыйшоў да таго самага.

А хлопец раптам сказаў:

— Я шкадую, што цябе стукнуў.

— І я таксама шкадую, — Алесь падаў хлопцу руку.

Хлопец зрабіў крок, і падлеткі моцна паціснулі рукі.

— Ты адкуль такі? — спытаў хлопец.

— З Дняпра. А ты?

— Я тутэйшы. Бацька прывёз тавар, а я з ім.

— Твой бацька купец?

— Не, дваранін. Але ў яго ёсць маленькая фабрычка. Абрусы, сурвэткі, усё такое, словам.

— Значыць, вы небагатыя?

— Небагатыя. У нас вялікая сям'я. Адных дзяцей лічыш-лічыш ды саб'ешся.

— Ты вучышся дзе?

— Тут і вучуся, — сказаў хлопец, — у прагімназіі. Праз пятнаццаць нейкіх дзён канец волі. Зубрэнне гэтае. А ты любіш вучыцца?

— Люблю. Толькі я дома вучуся. Мяне рыхтуюць у чацвёрты клас.

— Маеш шчасце. Я таксама вучыцца люблю, ды толькі настаўнікі ў нас дрэнь. — Уздыхнуў. — Скончу, пайду ва універсітэт. Урокамі буду зарабляць, а выб'юся. З нашай зямлі не пражывеш: бацька ўсіх не пракорміць.

Дакрануўся да распухлай губы.

— Б'ешся ты здорава, — засмяяўся ён. — Прыклаў руку, дык не раўнуючы як станавы прыстаў… Давай знаёміцца, ці што?

Алесь падаў яму руку.

— Давай. Я Алесь Загорскі.

— Кастусь Каліноўскі, — сказаў хлопец.

Яны стаялі і разглядалі адзін аднаго.

— Давай уцячом, ці што, — сказаў хлопец. — Пакуль крамы бацькаў тавар бяруць, паходзім, паслухаем.

— Давай… Толькі паўрубель гэты дзеду ўсё ж аддамо. Размяняем на медзь і аддамо. Хай помніць, як мы біліся тут ды мірыліся.

— Вядома, — сказаў Кастусь.

Памянялі грошы, усыпалі старому ў шапку цэлую жменю медзі і пайшлі ў людскі натоўп.

— Чаго гэта ты, братка, так на мяне насыпаўся? — спытаў Алесь.

— Ды стаіць, гляджу, такі павіч, толькі што хваста веерам не распускае. Стаіць і цераз грыб плюе: срэбра яму не шкада беднаму чалавеку.

— Ну і што?

— Каб ты ведаў, як страшна б'юць гэтых людзей, ты б так лёгка не глядзеў на гэта. Тым больш лірнікаў. Гэтых кожная сытая храпа лічыць за нязлоўленых злодзеяў і злачынцаў.

— За што?

— Падазроныя людзі. Прыедзе аднекуль з Піцера мардастая поскудзь. Такі ўжо магнат, такі нобіль — хвігаю носа не дастанеш: «Дзікуны брудныя, тубыльцы». Па кірмашы ідзе, як чума, ты скажы, ідзе — бязлюдзее кірмаш. А старцы — яны ж сляпыя. Падыдзе, слухае, слухае. «Гэт-то што ж ты, па-дла, спяваеш? Які гэта турэцкі цар?! Намьок!!! На якой гэт-то саб-бачай гаворцы, пр-ра якога гэта Ваську Вашчылу?! Пр-ра якога гэта свінскага Міхася Крычаўскага?!» Ну, стары апраўдваецца: «Ён, паночак, цішайшаму цару спрыяў, Аляксею…» — «Што?! Паганец, быдла, чарвяк мог цару спрыяць?!» Ды старому — у вуха. А на ліру — нагою.

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)