Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 198
Перейти на страницу:

Для васьмігадовага Пятра Сімяон Полацкі выдаў лемантар (буквар) з уласнай вершаванаю прадмовай. 3 яго парады ўрад даручыў прыдворнаму жывапісцу зрабіць копію вялікай карты зорнага неба. Гэтыя «Бегі нябесныя» змясцілі на столі ў палацавай трапезнай.

Хоць паэт і вучоны быў пад абаронаю цароў — спачатку Аляксея, а потым свайго гадаванца Фёдара Аляксеевіча, жылося яму ў Маскве не надта соладка. Не меней, чым раскольнікі, «лацінніка» ненавідзелі вярхі расійскага праваслаўя. Гэтая вера з яе кансерватызмам і падазронасцю да навукі заўсёды была Сімяону чужая. Пратапоп Авакум адкрыта называў яго «рымлянінам».

Прыгняталі Полацкага і жорсткія маскоўскія парадкі. У Рэчы Паспалітай змаганне рэлігійных плыняў ітттло звычайна ў выглядзе літаратурнай палемікі і багаслоўскіх дыспутаў У Масковіі — каб не казалі ерасі — людзям выразалі языкі. На вачах у Сімяона загінуў на вогнйпчы вучань пратапопа Авакума, таксама таленавіты літаратар Аўраамі. Пасля маскоўскага Меднага бунту сем тысяч чалавек пазбавіліся галавы, а пятнаццаці тысячам адсеклі руку ці нагу. У Трубчэўскім манастыры стральцы закатавалі Сімяонавага брата іераманаха Ісакія. Паэт у чалабітнай патрыярху з глыбокім смуткам пісаў, што гаротніка «бйлй убййством смертным не вестймо, за какову вину, и покинули его за мертва. А за непрйзренйем йгумена Нектария без исповедания и прйчастйя божественных тайн отошел йз света сего».

Але і ў той задушлівай атмасферы палачанін мужна і аддана служыў богу асветы. Ён стаў першым у Расіі прафесійным пісьменнікам. Ён перакладаў з лацінскай ды польскай моваў і літаратурна апрацоўваў царкоўныя і свецкія творы, удзельнічаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расійскае Бібліі. Ён адчыніў «в царскйх хоромах, протйв нйжней стряпчей йзбы» сваю, незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню (у ёй працавалі аршанскія майстры, вывезеныя з Куцеінскага манастыра), першай кнігаю якой быў «Букварь языка славенска». Заўважым, што пасля стварэння гэтай друкарні іх колькасць у Маскоўскай дзяржаве адразу падвоілася: была адна, стала дзве. У той самы час у нашай дзяржаве налічвалася 134 друкарні. (Яккажуць, адчуйце розніцу.)

Полацкі напісаў праект першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы, паводде якога потым стваралася маскоўская Славянагрэка-лацінская акадэмія. Яе студэнт Міхайла Ламаносаў па Сімяонавых творах упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем.

Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адчыненага ў 1672 годзе пры царскім двары. У трупу набралі дваццаць шэсць юнакоў і дзяўчат — амаль усе беларусы з Мяшчанскае слабады. Некаторыя з іх, безумоўна, удзельнічалі раней у тэатральных паказах на полацкай, аршанскай ці віцебскай сцэнах.

Праз колькі гадоў акцёраў са слабады стала ўжо шэсцьдзесят. Пасольскі прыказ, абавязаны клапаціцца пра тэатр, часта забываўся заплаціць іншаземцам, і пасля рэпетыцыі тыя, памастацку пераболыпваючы свае злыбеды, пісалі цару: «Платьишком ободрались, сапожнишками обносйлйсь, а пйтьесть нечего й помйраем мы, холопй твой, голодною смертью». Адну з такіх чалабітных ад імя ўсіх акцёраў падпісаў Родка, сын Івана Харытонава, пераселенага ў Маскву з Дуброўны, другую — Івашка Іванаў сын селяніна з вёскі Красулі, што паміж Горкамі і Оршай.

Цар паказваў чалабітныя Сімяону, а той заступаўся за землякоў Тэатр, для якога ён напісаў п’есы «Комедия прйтчй о блудном сыне» і «О Навходоносорецаре», даваў яму ўцеху і адпачынак. Тут першы ў Масковй пастаноўшчык чуў мову свайго дзяцінства і юнацтва, мову сваіх першых вершаў Памяшканне для тэатра ў Крамлёўскім палацы над царскай аптэкай прыводзілі да ладу Хведар Юр’еў зпад Вільні і яшчэ з дзесятак беларусаў якія «делалй к комедййному строенйю всякое плотнйцкое дело». Дваццаць пяць краўцоў пад кіраўніцтвам былых шклоўскіх жыхароў Трафіма Данілава і Сцяпана Фёдарава шылі тэатральныя ўборы. Лаўрушка Сцяпанаў родам з Асвеі і ўраджэнец Віленскага павета Даніла Іванаў рабілі рэквізіт — напрыклад, «Бахусу место й под бочку станок на колесах».

Педагагічных, выдавецкіх ды іншых асветніцкіх клопатаў у Сімяона было, як кажуць, пад завязку, але найперш ён жыў літаратурнай творчасцю. Яго маскоўскі вучань і сябра Сільвестр Мядзведзеў захапляўся працавітасцю настаўніка: «На всякйй день име залог писати в полдесть по полу тетради, а пйсанйе его бе зело мелко и упйсйсто». Іначай кажучы, Сімяон штодня пісаў дробным почыркам восем старонак— вершы, п’есы, прамоўніцкую прозу. Толькі паэтычная яго спадчына налічвае болып за пяцьдзесят тысяч радкоў.

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)