Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Выхаванец асветніка цар Фёдар загадаў скласці эпітафію і «на двух каменных таблйцах вырезать, позлатшь й устройть над гробом йеромонаха Сймеона своею государскою казною, йз Прйказа каменных дел». Пісаў надмагільныя вершы Сільвестр Мядзведзеў Цар зацвердзіў толькі пятнаццаты варыянт эпітафіі, які высеклі над магілай у маскоўскім Заіконаспасаўскім манастыры. 3 верша Мядзведзева і ўзяты радок для назвы гэтага раздзела кнігі.
Пасля Сімяона засталася найбагацейшая ў Маскве бібліятэка, вопіс якой сведчыць пра энцыклапедычныя веды і захапленні гаспадара. Творы Цыцэрона, Тамаша Аквінскага, Эразма Ратэрдамскага, айцоў царквы. Граматыкі, слоўнікі, зёльнікі (зборнікі звестак пра лекавыя расліны), медычны трактат XIII стагоддзя «Книга преудйвйтельная тайнств женскйх, еще о силах трав, каменей, зверей, птиц й рыб»… Дзяку, што рабіў вопіс, не заўсёды хапала адукацыі, каб прачытаць і перакласці назву таго ці іншага фаліянта, і ён запісваў: «Кнйга о каменнях разлйчных, творенйе Андрйана Тулйя, латйнская» або проста: «Книга всего мира опйсанйе». (Калі будзеце на радзіме асветніка, абавязкова наведайце цудоўны музейбі-бліятэку Сімяона Полацкага, якая з’яўляецца часткаю Музея беларускага кнігадрукавання. У той зале з галерэяй сярод тысяч тамоў на розных мовах вы сапраўды падыхаеце паветрам эпохі выдатнага палачаніна.)
Сімяон пакінуў пасля сябе цэлую школу расійскіх паэтаў Пакінуў друкарню, дзе ўжо пасля яго смерці выйшлі «Обед душевный» і «Вечеря душевная». Галоўнае ж багацце, што засталося нашчадкам, — літаратурная спадчына асветніка і паэта. Яна была патрэбная не толькі асобам знаным ды асвечаным, але і паспалітаму люду. У 1698 годзе маскоўскі патрыярх атрымаў ад запарожцаў просьбу прыслаць у іх царкву зборнікі казанняў вучонага палачаніна. Напэўна, асабліва прываблівала казацтва надрукаванае ў «Вечере душевной» узнёслае «Слово к православному и христоименитому запорожскому войнству». Казакі не ведалі, што праваслаўная царква ўжо абвясціла Сімяонавым творам анафему і забараніла згадваць іх як ерэтычныя.
Яго магілы не захавалася, а надмагільная пліта захоўваецца ў маскоўскім Спасаўскім саборы былога Заіконаспасаўскага манастыра на вуліцы Нікольскай.
Вакол яго асобы дагэтуль не заціхаюць спрэчкі.
Якой культуры найперш належыць Сімяон — беларускай ці расійскай? I наогул — хто ён? Патрыёт, што мусіў падпарадкавацца жорсткім абставінам, але ў дупіы застаўся верны юначым перакананням? Альбо, як сцвярджаюць некаторыя, рэнегат, які кінуў у цяжкія часы радзіму і падаўся вучыць царскіх дзяцей у варожую Масковію?
Свае аргументы ў гэтай дыскусіі ёсць у кожнага. Але ісціну, як звычайна, трэба шукаць пасярэдзіне.
Перавыдаюцца яго творы, па іх абараняюцца ў Маскве і ў Мінску дысертацыі. Кніга пра нашага земляка выйшла ў папулярнай серыі «Жизнь замечательных людей». У 1980 годзе ЮНЕСКА ўнесла імя Сімяона Полацкага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячаў славянскае культуры.
Тым, хто захоча глыбей пранікнуць у свет думак і вобразаў знакамітага паэта, раю разгарнуць важкі том яго «Вйршей», выдадзеных колькі гадоў таму «Мастацкай літаратурай».
Угледзьцеся ў партрэт сівабародага манаха, што абапёрся рукамі на кнігу. У гэтых вачах свеціцца жывая чалавечая мудрасць, якая ніколі не старэе.
КАРАНАВАНЫ ЗАБОЙЦА
Царэвіч Пётр Аляксеевіч, што некалі прыціхаў перад вучоным манахам Сімяонам, вырас, узышоў на трон і ўзяўся прасякаць вакно ў Еўропу.
У Паўночнай вайне са Швецыяй хаўруснікам расійскага імператара быў вялікі князь літоўскі Аўгуст II. Кіруючыся на сустрэчу з ім у Біржайскі замак, Пётр I у лютым 1701 года на паштовых падводах праязджаў праз Полацк.
ІІасля пажараў і разбурэнняў мінулага стагоддзя горад ужо трохі акрыяў Колькасць будынкаў у ім набліжалася да тысячы. Прыстойны выгляд набылі замкі. У неба падымаліся адноўленыя цэрквы і касцёлы. Зноў набіралі сілу рамесніцкія цэхі. У Экімані пачыналі рабіць лёгкія рачныя судны — «екіманкі»…
Першае з’яўленне Пятра ў Полацку, калі не лічыць грамавых імператаравых тостаў на абедзе, абышлося ціха. А вось другі прыезд… Лепей бы шляхі расійскага ўладара пралеглі дзенебудзь убаку. Праўда, тады б сёйтой з полацкіх экскурсаводаў не меў бы магчымасці з правінцыйным гонарам казаць, што «в нашем городе останавливался царь Петр I». Шмат хто і сёння не можа ўцяміць, што мемарыяльная шыльда на адной з прыдзвінскіх камяніц, якая нагадвае пра гэта, зневажае нашу нацыянальную годнасць.
Але ўсё па парадку.
Пачатак XVIII стагоддзя зноў зрабіў Беларусь тэатрам ваенных дзеянняў. Частка магнатаў узначаленая Сапегамі, падтрымала шведскага караля Карла XII і дапамагла яму войскам. Прыхільнікі шведаў абралі вялікім князем і каралём Станіслава Ляшчынскага. Такім чынам Рэч Паспалітая займела адразу двух гаспадароў, паміж якімі таксама разгарэлася вайна. Тым часам скандынавы занялі Гарадзеншчыну. Пётр I накіраваў у Беларусь 70-тысячную армію.