Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Абдзеленыя прамоўніцкім талентам святары дзякуючы Сімяону Полацкаму атрымалі два падручнікі — зборнікі царкоўных словаў і казанняў пад назвамі «Обед душевный» і «Вечеря душевная». У кожным болей за паўтары тысячы старонак, на якіх — узоры высокага красамоўства, што прыводзяць на памяць «другога Златаслова» Кірылу Тураўскага.
Болыпасць сваіх вершаваных твораў паэт сабраў у аб’ёмістыя рукапісныя кнігі «Рифмологион, йлй Стйхослов» і «Вертоград многоцветный». У прадмове да першай ён прыгадвае юнацтва:
«Вертоград» з яго размешчанымі ў алфавітным парадку вершамі быў своеасаблівай энцыклапедыяй. Чытач мог атрымаць звесткі з гісторыі, геаграфіі, заалогй, паразважаць над царкоўнай прыпавесцю, пасмяяцца з анекдота… Сярод герояў энцыклапедыі антычны філосаф Дыяген, персідскі цар Артаксеркс і біблейны волат Самсон, што паразіў аслінаю сківіцай тысячу філісцімлянаў…
Камусьці гэтьш вершы здадуцца сёння грувасткімі і няўцямнымі, але тут, пэўна, той выпадак, калі вінаваты не аўтар, а чытач, які дрэнна ведае эпоху, свет яе ідэй і вобразаў Для свайго часу Сімяонавы творы былі наватарскімі і мелі вядомасць не толькі ў Масковіі.
Полацкі належаў да заўзятых аматараў паэтычных эксперыментаў Мабыць, яны кампенсавалі «натхненне», з якім складаліся даўжэзныя прыдворныя оды. Апрача фігурных вершаў ён ствараў са сваіх радкоў цэлыя архітэктурньш спаруды, якія можна і чытаць, і разглядаць як цікавы малюнак. У спадчыне нашага суайчынніка часта сустракаюцца ўзоры так званай макаранічнай паэзй, калі верш складаўся адразу на дзвюх ці на трох мовах з чаргаваннем «славянскіх», польскіх і лацінскіх радкоў Такой творчай методаю ён напісаў колькі твораў адрасаваных баярыну Багдану Мацвеевічу Хітраво, які доўга і падазрона разбіраў велягурыстыя пажаданні вучонага «заходніка». 3 прафесійнай лёгкасцю Сімяонава пяро стварала вершы ў два слупкі, што чытаюцца і паасобку, і разам:
Сучасныя паэты могуць пазайздросціць яго ўменню пісаць у жанры «рэха», калі дасягаецца эфект гэтай прыроднай з’явы.
Такая мудрагелістасць наогул была ўласцівая культуры барока, да якой належыць Сімяон.
У Маскве ён здабыў еўрапейскую славу. Пра яго вершы вёў гаворку ў кнізе «Расійская граматыка» оксфардскі лінгвіст XVII стагоддзя Лудольф. Яшчэ раней аб першым прафесійным расійскім літаратары, беларусе з Полацка Сімяоне апавясціў Еўропу курляндскі арыстакрат Якуб Рэйтэнфельс. Ён напісаў выдадзеныя палацінску ў Падуі і панямецку ў Нюрнбергу «Сказанні пра Масковію», чые чытачы даведаліся, што ў сталіцы паўночнай дзяржавы жыве «пісьменнік, манах базылянскага ордэна Сімяон, які ў высокай ступені поўны лацінскай вучонасці».
Паэт не шкадаваў сябе ў працы, часта хварэў, і 25 жніўня 1680 года Маскву абляцела вестка пра яго смерць. Адных яна засмуціла, другіх усцешыла. Цяжка сказаць, каго было болей: асветнік нашмат апярэджваў свой час.
Развітаўся з гэтым светам Сімяон у яснай свядомасці, загадзя пакінуўшы запавет, які сведчыць, што ў апошнія дні жыцця ён тттмат думаў пра родную ЛітвуБеларусь. 3 пакінутыхсямісотрублёў срэбрам і шасцісот золатам сваю долю, згодна з запаветам, атрымалі беларускія манастыры ў Полацку (Богаяўленскі), Відебску, Оршы (Куцеінскі), Дзісне, Мёрах, Менску і Вільні.