Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 198
Перейти на страницу:

Рэктар калегй прафесар Інакенці Гізэль, які здабываў асвету ў англійскіх універсітэтах, чытаў студэнтам курс натурфіласофіі. Ён здагадваўся пра закон захавання матэрыі і энергіі, што пазней сфармулююць Лавуазье і Ламаносаў Самуіл Пятроўскі занатоўваў у канспекце, што «матэрыя існуе ў аднолькавай колькасці і аднаго віду ў целе дрэва, а потым у целе агню, які ўзнік з гэтага дрэва». Гізэль прытрымліваўся рэнесансавай думкі, што творца не адзін — іх тры: Бог, прырода і мастацтва.

Наш зямляк слухаў на лекцыях такія, напрыклад, крамольныя разважанні: «Шмат хто з філосафаў называе прычынаю руху зорак, а таксама марскіх прыліваў і аддіваў дзеянні анёлаў Так вырашаць праблему сапраўды лёгка, але філосафу — сорамна». Рызыкуючы наклікаць на сябе гнеў багасловаў рэктар нёс выхаванцам ідэі Каперніка: «Сонца — планета, якая знаходзіцца ў цэнтры іншых планет і як бы ўзвышаецца на каралеўскім троне, уліваючы сваю сілу ў зменлівую прыроду».

У Кіеве пасталела паэтычная муза нашага суайчынніка. 1648 годам пазначаныя першыя яго творы, якія захаваліся да нашыхдзён, — «Акафіст» і «Канон».

Як тттмат хто з выпускнікоў «Афінаў», ён паступіў у Віленскі універсітэт. Маючы ахвоту, у Архіве старажытных актаў у Маскве можна пагартаць напісаныя на лаціне ўласнаручныя канспекты полацкага студэнта з розных навучальных курсаў: «Багаслоўскія разважанні», «Палемічнае багаслоўе», «Разважанні Тамаша Аквінскага». Рыторыку ва універсітэце выкладаў тады вучоны з еўрапейскаю вядомасцю Жыгімонт Лаўксмін, курсы паэтыкі і антычнае культуры грунтаваліся на працах бліскучага новалацінскага паэта Мацея Казіміра Сарбеўскага, які некалі чытаў лекцыі і ў Полацкім калегіуме. На той час Самуіл, апрача роднай беларускай, ужо настолькі дасканала авалодаў лацінай, царкоўнаславянскай і польскай мовамі, што пісаў на ўсіх чатырох вершы.

Адукаваны палачанін зрабіўся прыхільнікам мірнага паяднання хрысціянскіх цэркваў Гэта прывяло яго ў грэкакаталіцкі ордэн базылянаў.

Чуючы ў сабе магутныя сілы, ён марыў прысвяціць жыццё літаратурным і навуковым заняткам. Час не надта спрыяў. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй не дала давучыцца. Летам 1655 года Самуіл стаўся сведкам штурму Вільні войскамі царскага ваяводы Чаркаскага і казацкага атамана Залатарэнкі. Яны сотнямі выразалі бяззбройных — мужчын, кабет і дзяўчат. Царскія стральцы і казакі рабавалі храмы: здымалі званы, абдзіралі з абразоў каштоўныя аправы, нішчылі арганы. У кляштарах гвалцілі і забівалі манашак, выкідвалі з дамавінаў мерцвякоў Касцёл святога Міхала ўбачыў разбурэнне магілы канцлера Льва Сапегі. Заадно спалілі і праваслаўную царкву за Вострай Брамай.

У раскошнай, абабітай чырвоным аксамітам французскай карэце па горадзе ехаў цар Аляксей Міхайлавіч. Фурманы былі ў высокіх каўпаках і вішнёважоўтых каптанах. Дарогу перад царом паазіяцку засцялілі крывавачырвонай тканінаю. Апроч войска цара ніхто не сустракаў Палова віленцаў загінула, астатнія ратаваліся, хто дзе мог.

Самуіл падаўся ў Полацк.

Родны горад сустрэў нядаўнімі пажарышчамі і ліпучымі паглядамі маскоўскіх стральцоў Падарожнік палічыў, што самы надзейны прыстанак у такі час — сцены Божай цвярдыні. Ігуменам Богаяўленскага манастыра над Дзвіною быў знаёмы яшчэ з Кіева прафесар вольных мастацтваў Ігнат Іяўлевіч. 3 яго прапановы Самуіл прыняў пострыг і стаў Сімяонам.

Выкладаў у брацкай школе (яе драўляны будынак знаходзіўся якраз на месцы сучаснага Музея беларускага кнігадрукавання), дзе некалі вучыўся, стварыў там тэатр, пісаў для яго п’есы. Але галоўным захапленнем настаўнікадыдаскала была паэзія. У манастыры склаўся цэлы гурт таленавітых паэтаў Сам ігумен, іераманах Філафей Утчыцкі, выхаванцы брацкай школы Васіль Яновіч і Сава Капусцін. Манаства вызваляла ад матэрыяльных клопатаў а адначасна і ад абавязкаў перад сям’ёй і дзяржаваю. Наконт шкоды свецкага жыцця ддя паэта і вучонага Сімяон выказаўся так:

Ибо не будет мощно с книгами сидети, Удалит от них жена, удалят и дети… Препятствие мудрости женитву вещает, Ей неудобно книги довольно читати, И хотение жены в доме исполняти.

Хутка надарылася магчымасць паказаць свой паэтычны дар самому цару. Дванаццаць вучняў маладога дыдаскала выступілі перад Аляксеем Міхайлавічам з чытаннем твора пад даўжэзнаю, сапраўды «мятроваю» назвай: «Метры на прйшествйе во град отчйстый Полоцк пресветого благочестйвого и христолюбивого государя царя й велйкого князя Алексйя Михайловича, всея Великия и Малыя и Белыя Россйй самодержцы и иных царств, и князств, й государств обладателя от отроков, знайдучыхся во училище прй церкве святых богоявлених монастыря брацкого полоцкого мовеные при прйвйтаню пресветлого его царского велйчества, а наготованные през господйнов отцов и братию тоеиж святой обйтелй в лето от созданйя мйра 7164, а от воплощения Божьего Слова 1656 месяца йюля, 5 дня».

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)