Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 198
Перейти на страницу:

Яшчэ адна звязаная з той вайною цікавостка. Аднекуль з Прыдзвіння цар выслаў пад Уфу нядобранадзейных шляхцічаў са старадаўняга смаленскаполацкага роду Тураўскіх. 3 часам яны сталі звацца парасійску — Туравы, а потым — Дуравы. Гены ваяўнічых продкаў праз паўтара стагоддзя загаварылі ў Надзеі Дуравай, што ў 1806 годзе пад прыдуманым імем запісалася ў Гарадзенскі ўланскі полк, стала першай у расійскай арміі жанчынайафіцэрам, ваявала ў Беларусі ў 1812-м, дайшла з войскамі да Парыжа і зрабілася прататыпам гераіні фільма «Гусарская балада».

1664 год. Замест Вельямінава цар прысылае ў Полацк новага ваяводу Багдана Нашчокіна. Той зрабіў падрабязны вопіс полацкай вайсковай маёмасці, з якога мы даведваемся, напрыклад, што ў палку ў князя Івана Хаванскага было «2198 корабйнов порчаных, 312 пар пйстолей порчаных, 232 пары почйненых; 630 стволов мушкетных, 37 стволов мушкетных раздутых, 14 пар лйтавр пробйтых, 900 колчаданов, 400 кремнев, 60 шпаг ломаных, 740 мушкетов почйненых, 1530 мушкетов порченых, 4 знаменй без древок полотняных, 6 бердышов, 7 сабель с ножнамй худых, 14 пуд свйнцу». Полацкі гарнізон складаўся тады з 13 557 ратных людзей і 198 мяшчан. У замкавых вежах, брамах і на сценах стаялі 50 гармат і 59 затынных пішчалей.

Але ні замены ваяводаў ні царскія інспекцыі і застрашлівыя ўказы не маглі выратаваць Масковію ад паразы. Паводде Андрусаўскага міру 1667 года, царскія войскі пакінулі Полацк, жыхароў якога вялікі князь на чатыры гады вызваліў ад дзяржаўнага падатку і ўсіх павіннасцей.

Хоць і прыйшло вызваленне, язык не паварочваецца назваць вайну пераможнай. У выніку ваенных дзеянняў голаду і хваробаў у 1654–1667 гадах Беларусь страціла палову свайго насельніцтва. Загінуў кожны другі, а ва ўсходняй Беларусі — кожныя 80 чалавек са 100. У Полацку ацалела 102 дамы з болей чым пятнаццаці сотняў у Віцебску — 50 з 982. Полацкае ваяводства на пачатку вайны мела 19 580 гаспадарак, напрыканцы — 5840. За гэтымі вусцішнымі лічбамі — абарваныя чалавечыя лёсы, вынішчаныя пад корань роды, мільёны ненароджаных працавітых і таленавітых людзей, будучыя беды нашай зняможанай зямлі… Ад мора пралітай крыві сучаснікі называлі тыя гады не вайною, а патопам. У аднайменным рамане той час досыць праўдзіва апісаў Генрык Сянкевіч. (Цікава, што правобразам галоўнага героя «Патопу» стаў наш зямляк аршанскі войт Самуэль Кміціц з беларуска-ўкраінскага роду Кмітаў-Чарнабыльскіх.)

Велізарнай незваротнаю стратай ддя Бацькаўшчыны былі не толькі палеглыя, але і жывыя — тыя сотні тысяч беларусаў якіх вайна назаўсёды адарвала ад родных агменяў.

МУЖ ДАБРАВЕРНЫ, ЦАРКВЕ I ДЗЯРЖАВЕ ПАТРЭБНЫ

Незайздросная доля ў таго, хто сядзіць у турме — пазбаўлены сонца і неба, адарваны ад блізкіх людзей і ўлюбёных заняткаў. А калі звініш кайданамі, не ведаючы за сабой аніякай правіны, трываць пакуты шматкроць цяжэй. Тады агортвае роспач, і ў душы нараджаюцца вершы-малітвы:

Призри оком милости на мене скорбяща, От неправедна мужа клевету терпяща. Их же ум мой не мыслил, он на мя клевещет, А душа в невинности от страха трепещет. Крови моея хощет, пагубы желает…

Радкі гэтыя напісаў Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч, што ўвайшоў у гісторыю як славуты беларускі і расійскі пісьменнік, асветнік і філосаф Сімяон Полацкі. Напісаў калі яго па даносе кагосьці са зласліўцаў кінулі ў 1659 годзе ў вязніцу на Верхнім замку.

Вязень меў трыццаць гадоў. Бацькам яго быў заможны палачанін Сітняновіч, але потым хлопчыка выхоўваў айчым, які і даў яму другое прозвішча — Пятроўскі. Дакументы полацкай рэвізіі сярэдзіны XVI стагоддзя кажуць, што Пятроўскія здавён жылі недалёка ад Скарынаў і, пэўна, таксама належалі да купецкага стану.

Навуку малы Самойла пачаў з брацкай школкі полацкага Богаяўленскага манастыра. Тут выкладалі мовы — лацінскую, грэцкую і славянскую, арыфметыку, рыторыку, спевы. Побач ужо паўстагоддзя стаяў езуіцкі калегіум:, куды прымалі і праваслаўных. Езуіты вучылі добра, прычым задарма. Ды Пятроўскія моцна трымаліся дзедаўскай веры і выправілі сына вучыцца ажно на Украіну, у КіеваМагілянскую калегію, якую называлі кіеўскімі Афінамі. Там Самуіл вывучаў «сем вольных мастацтваў», багаслоўе, мовы (да школьнага пераліку дадалася яшчэ і польская). На занятках лацінай полацкі шкаляр быў выдатнікам, а вось старажытнагрэцкая паддавалася цяжкавата.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)