Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 198
Перейти на страницу:

Наш суайчыннік стварыў велізарны і непаўторны свет, падарожнічаць па якім цікава ды пазнавальна. Адзін з найболып адукаваных людзей XVII стагоддзя і, несумненна, самы адукаваны ў Масковй, ён лічыў абавязкам несці людзям веды і ў літаратурных творах. У яго ёсць вершаваная мінералогія, адкуль можна даведацца пра ўласцівасці магніту, крэменю, горнага крышталю… А вось як паэт казаў пра тыпы чалавечага тэмпераменту:

Юпитер — Венус полнокровных родйт, Веселы чада йх по нивам ходят. Марс холериков вождем ся являет, Биет, сечет, палит и войны свершает. Мерзко вещают, сами ся вешают Меланхолици — от Сатурна, бают.

Уяўленне пра светабудову Сімяон даваў сучаснікам у трактаце «Венец веры кафолическия». Там сцвярджаецца, што ёсць тры небы: самае высокае і нерухомае — эмпірэйскае, дзе знаходзяцца святыя і іншыя незямныя істоты; за ім — рухомае крышталёвае; потым — нябесная цвердзь, якая падзяляецца на пояс нерухомых зорак і рухомых планет. Дапамагаючы ўявіць астранамічныя аддегласці, асветнік піша, што калі б мы ехалі ад Зямлі да эмпірэйскага неба з хуткасцю 80 міляў у гадзіну, дык вандроўка доўжылася б 50 тысяч гадоў Зоркі ён апісваў так: «Веществом чйсты, образом круглы, колйчеством велики, явлением малы, качеством светлы, дольних вещей родйтельны» (значыцца, уплываюць на зямныя падзеі).

Полацкі прытрымліваўся заходнееўрапейскай касмалагічнай гіпотэзы, што грунтавалася на вучэннях Арыстоцеля і Пталамея. У Расіі ж панавала старая візантыйская традыцыя, згодна з якой Зямля ўяўлялася плоскай, а неба — увагнутым, як чаша.

Захапляючыся астралогіяй, Полацкі быў майстрам вершаваных гараскопаў якія складаў царскай сям’і і прыдворным вяльможам. Вялікі поспех меў яго гараскоп царэвіча Пятра, уручаны бацькам у дзень хрэсьбінаў Як сведчаць палацавыя запісы, паэту шчодра аддзячылі: «Наставнйку старцу Сймеону поднесено с царского стола четыре головы сахару весом по трй фунта голова, два блюда по полфунту, сахаров зеренчатых блюдо, ягод винных фйнйков по фунту на блюде, трубочку корйчкй… да полоса арбузная, другая дынная».

Ён складаў оды, элегіі, гімны, панегірыкі, эпітафіі, загадкі, «плачй», «утешенйя»… Сваімі сатырычнымі і павучальнымі вершамі ён змагаўся з дзікімі расійскімі забабонамі. У «Поученйй протйв суеверйй» паэт абураўся такой папулярнай маскоўскай методай лекавання, як мазанне дзяцей граззю ад сурокаў.

Як і яго славуты папярэднік Скарына, Полацкі ўсё жыццё цікавіўся медыцынай. Выступаючы супроць чараўнікоў і шаптуноў ён паважліва ставіўся да традыцыйных народных сродкаў «Естественных врачеств не пренебрегайте», — вучыў ён і з сімпатьшй пісаў у адным з вершаў пра мудрую лекарку, што ратавала хворых настоенымі на віне зёлкамі. Чалавека асветнік параўноўваў з горадам, які — па колькасці органаў пачуццяў — мае пяць брамаў Дбаючы пра гэтыя «брамы», ён прапаноўваў рацыянальную сістэму харчавання — раіў не злоўжываць тлушчамі, бо «похоть умножают», але не ўхваляў і пастоў бо «плотй йзнемогшйй ум не добр бывает». Ён пакінуў натхнёныя радкі пра віно, што «сердце утверждает й возвеселяет», і адначасна з агідаю пісаў пра жлуктаў.

Героі яго твораў — найчасцей жывыя людзі з іх клопатамі, пакутамі і заганамі. Ён услаўляе пакрыўджанага невукамі філосафа і выкрывае суддзю-хабарніка і манаха, на душы ў якога грахі абжорства і п’янства.

Друг твой в пиве, в горелце, в тобаце, Если тя выдал, налай, як собаце.

Паэтава дасціпнасць добра відаць у вершы «Пьянство». Напіўшыся да божай моцы, бацька прыходзіць дадому і замест двух сыноў бачыць чатырох. Ва ўладзе страшнага падазрэння ён вырашае праверыць жонку распаленым жалезам.

Кемлівая жанчына, не надта спадзеючыся на Гасподні суд, просідь раўніўца падаць ёй чырвонае жалеза сваёй рукою. Вінапівец хапае яго, і чацвёра сыноў імгненна ператвараюцца ўдвух.

Жывучы ў сталіцы жорсткай краіны, дзе штодня кагосьці каралі смерцю, Сімяон не баяўся павучаць самога цара:

Мало есть правды царю мудру быти И подчиненных мудрости лишити… Вели и рабом мудрости искати, И того тебе будут работати… От искусных муж ищи совета И от разумных вопроси ответа. Милостив буди, и скор оставляти, Косен казнити, а готов слушати…

Шырокую славу прынёс нашаму земляку пераклад Псалтыра — зборніка біблійных гімнаў і песняў, па якім тады звычайна вучыліся чытаць. Пераклад, зразумела, быў зроблены вершамі і выдадзены з цудоўнымі гравюрамі ў Сімяонавай друкарні. Гэтая «Псалтырь рйфмотворная» зрабілася ў адукаваных месцічаў папулярным спеўнікам. Яе называў сярод трох кніжак — яго «врат ученостй» — Ламаносаў (Яшчэ аднымі «вратамй» была «Граматыка», напісаная полацкім архіепіскапам Мялеціем Сматрыцкім.)

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)