Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 217
Перейти на страницу:

Зялёкадалінцы смяяліся — калі бог сабраўся дзяліць паміж людзьмі зямлю, то спачатку паслаў сялян яе сабе выбіраць, анёлаў жа з калочкамі за дзядзькамі адправіў меціць — палікі забіваць. Простыя мужыкі і па полі крочылі без махлярства. А шляхцічы, вядома, ісці без выкрутасаў не маглі. Яны — хітрылі, пятлялі, то і надзелы такімі атрымалі — каб іншым разам не былі надта разумнымі.

Свядомасць, што яны прызначаны лёсам да чагосьці добрага ды значнага, сядзела ў кожным сямашкаўцу, не пакідаючы яго ні ў бядзе, ні ў радасці. Слухалі яны пра сябе ды заяўлялі зялёнадалінцам:

«Байкі ўсё гэто! Надзелы нашым прадзедам выразалі ў форме шабель, каб продкі ніколі не забывалі, хто яны на гэтай зямлі і для чаго тут пасаджаныя!»

Вядома, калісьці шляхцічы штосьці значылі. Бяда іхняя, што не змаглі ўсім сэрцам палюбіць гэты край, якому былі абавязаны тым, што на сотні гадоў ён стаў ім мацерай і хлебадаўцам. Але калі тое было — час зраўняў усіх.

А вось тут некалі маячыў палац пана Вішпінга. Немцы ў ім устанавілі гарнізон, але партызаны іх выбілі. Будынкі тады пагарэлі, і цэглу мужыкі разабралі на сваю патрэбу.

Застаўся вялізны і багаты на розныя дрэвы вішпінгаў парк.

Але пасля вайны чамусьці завялі моду — машынна-трактарныя станцыі размяшчаць у панскіх парках. Трактары паабдзіралі кару. Салярка дабралася да карэнняў. На месцы, дзе былі радочкі блакітных елак, волатаў-ліпаў і заморскіх дрэваў, цяпер застаўся голы бубен. Цікава, што стануць зараз рабіць, калі Вішпінг з Даніі ці Галандыі завітае ў Мінск на трактарны выбіраць машыны ды ўздумае заглянуць сюды. Не адмовіш жа такому госцю.

На хвіліну ўявіўшы сабе, як мясцовыя кіраўнікі чырванеюць, водзячы пана па былым яго парку, і Лаўрэну захацелася ўжо праваліцца скрозь зямлю.

Лаўрэна тут кінула ўперад — аўтобус рэзка загамаваў.

Вам — што, кабето, жыць надаело і на той свет захацеласа, таму пад машыну спяшаецеса? А мне з-за вас — у турму ідзі, так? — закрычаў на кагосьці ў адчыненыя дзверы шафёр.

Ой, шафёрку, ой, родненькі, падвязі-і! — узмалілася ў цемры пажылая бабуля.

Для гэтага — пад калёсы трэ ныраць?

О-ой, сыно-очак, дальбо, больш не буду! Ой, мне толькі да Дуба Партызана!

Ладно, запаўзайце! Але ў мяне танней за трыццаць капеек білетаў няма, аўтобус — мяккі!

Толькі тае бяды, калі і пераплачу які грош! Добро, што бярэш, каб табе бог здароўя даў!

3

«Ікарус» далей часта станавіўся. Для заезду, паводле графіка, нават у глухія вёсачкі вадзіцель рабіў вялікія зігзагі, але Лаўрэну было гэта на руку. Бытта чытаючы надта цікавую кніжку, ён у аўтобусе ўсё гартаў і гартаў старонкі свайго жыцця і сваіх землякоў.

Машына з людзьмі набліжалася да моста цераз Нёман. У ранішнім золаку замаячыў на адкрытым полі журавель ад калодзежа. Усяго столькі і засталося ад Данілавага хутара.

Зінка Данілава з Лаўрэнавай жонкай служылі калісьці разам у гродзенскіх паноў. Там Даніліха навучылася шыць і на вёску вярнулася з зінгераўскай машынкай. Калі абедзве сяброўкі павыходзілі замуж, Нінка часта прымушала Лаўрэна запрагаць кабылку ды везці да сяброўкі кужаль дарослым на кашулі альбо дзецям на майткі.

Даніла Кісляк меў гэтулькі ж гадоў, як і Лаўрэн, але ў юнацтве нажыў грыжу, і да войска яго не бралі. Толькі ў вайну, бядак, паплаціўся больш за іншых.

У той вечар да Кіслякоў завіталі два маладыя партызаны на сувязь. Хлопцы да колікаў прывязалі коней. Распыталі на падворку ў Данілы пра тое пра сёе. Папрасілі коням даць корму ды за дарогай паназірацць, а самі адправіліся за Зінай на кухню вячэраць. Покуль пачапіць коням на насы торбы з аўсом, Даніла іх па-гаспадарску рас-кілзаў (на сваю галаву!), старанна панакрываў гунькамі і прыняўся калоць цурбаны.

Зінка цяжкай работы мужу з-за яго калецтва не давала, сама нават рыхтавала апал, ганяючы да гэтага занятку і старэйшую дачку, Рэгіну, але тут — выпадак асаблівы. Адным словам, Кісляк асцярожна — наколькі дазваляла яму грыжа — цюкае бярозавыя дровы ды ўважліва цікуе за плот. Стаяла цішыня. За вушы пашчыпваў лёгкі марозік. Узышоў якраз месяц, іскрылі сняжыкі, і было на полі так відна, бы днём.

На кухні згаладнелыя хлопцы ўзяліся каўтаць падагрэты боршч з мясам. Каля печы чатырохгадовы Кіслякоў Лёнік стругаў лучынку ды зыркаў на чужых.

Раптам малы заенчыў:

Урэзаў палец, урэзаў палец, урззаў палец, ы-ы-ыгы-гы-ы!..

Маці накрычала:

Ці табе не казала — не чапай нажа! Сколькі раз табе цвярдзіла — не бяры яго ў рукі!

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)