Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 217
Перейти на страницу:

Сын з недаўменнем паўзіраўся на яго перапалоханымі вачыма:

А то-о, бачу, чобаты набуў!

Ага, набуў, во...

Гм, думаеш з'егдзіць?

Збіраюса...

Ты што, бацьку, з глузду з'ехаў?

Чаму так думаеш?

А як такое назваць іначай?

Трэбо мне туды...

Хто табе сказа-аў?!

Прыдумаў таксамо! I не дуры! Хто цябе там чакае, ты падумаў пра гэто, перш чым вырашаць такое? Што ты там пакікуў? Чаго не бачыў там?

Калі — мусово...

— Скажаш тут! Які мус цябе туды прэ?! Усхапіўшыся, Уладзік рассунуў на акне занавеску і паказаў шыбы, аблепленыя падоўжнымі капкамі ды разлезлым шэрым месівам.

Зірні, як снег з дажджом лепіць — свету божаго не відаць! Паўзірайса, куцерма якая там! Застынуць хочаш дзе-небудзь у дарозе, ад халадзіны акачанець? У цябе нават скура і косці адсырэюць! У тваім узросце — адзін раз не ўберажэшса і потым не абярэшса бяды!

Глупство, Уладзік. Ехаць мне — у цяпле і ў сухасці, на мяккім сядзенні. Сам ведаеш.

Ад нечаканасці сын не знаходзіў больш аргументаў. Жонка яго перабіла:

Ці табе я не казала — не валачы сюды старога чалавека з наседжанага гнязда, не цягні, чаго не трэ, у дом, не рабі новае глупства!

Цыц, бабо, калі бацько з сынам гавораць! — істэрычна тупнуў Уладзік ды зараз жа пастараўся ўзяць сябе ў рукі.— Ну, трэ табе туды калі-небудзь пад'ехаць, я разумею. Але чаго цябе, тату, панясе менавіта дзісь — у такую пагоду наш Бобік на хутары нават з буды не высоўваў носа!

Усяляк было, Уладзік,— уздыхнуў стары.— А як да лесу егдзілі аж у Брузгі, каб тыя фэсметры на станцыю вывозіць? Два тыдні нічого на мне не прасыхало — спаў і хадзіў макруткім. I да млына калі, бывало, у Велькую Бераставіцу адправішса сутак на двое і там у халадзіне і сырасці на пыцель ці вальцаванне сваёй калейкі чакаеш цэлымі суткамі? Вядомо, здароўе зараз не тое, так і язда зусім іншая.

Пачакаў бы, бацьку, покуль перабяру машыну — адзін матор і застаўса! Цацка будзе, а не «жыгуль»! Пасадзіў бы цябе, побач — унукаў! Набічкаваў бы вамі свой лімузін ды — уж-ж-ж-жык! — лепей, чым таго пана Вішпінга, завёз бы, хай на вёсцы глядзелі б ды зайздросцілі Маркевічам — хай не думалі б, што мы лыкам шытыя!

Э-э, нашто мне так, сын. Зайздрасць выклікаць у людзей — грэх. I стары я, каб паказухай займацца. Мо шчэ табе і прыстало такое... А я ехаць хачу, як егдзяць звычайныя людзі. Куплю білет на рэйсавы аўтобус за пяцьдзесят восем капеек і да абеду дабяруса на месцо. Недзе каля гадзіны дзесятай туды прыбывае. Я ўжэ пытаўса ў тутэйшай справачнай...

Ну, ладно, прыбудзеш, дапусцім, туды. I да каго ж ты ў Зялёнай Даліне прыпрэшса, ты думаў над гэтым? Цяпер жа не паходзіш, як летам, па полі, па беразе Нёмана! Куды пойдзеш, мо да прашчалыгі Франака Шмігельскага? Ён жа цябе, ведаеш, як спаткае? Смяяцца з цябе будзе — шчэ як пасмяецца!

Лаўрэна надта цягнула ў Зялёную Даліну. Але ж сапраўды, да каго канкрэтна там завітае, і не падумаў. Нават ў галаву яму гэта не прыходзіла. А вырашаць трэ было абавязкова. Праўду Уладзік гаварыў, цяпер не лета, калі можна і пад лазовым кустом над Верацейкай пасядзець ды падзівіцца на свет божы.

Чаму — няма да каго. А Макар Казальцоў? Столькі з ім сябравалі...

Пасля хвілёвага вагання прызнаўся:

Загляну да ЯЕ на магілку, Уладзік.

Сын паўзіраўся на старога ўважліва і сур'ёзна, бытта цяпер адно бацьку ўбачыў.

— А-а!.. Хібо што!..

Кіра ўнікнула зноў:

Я напэўно ведаю — твае ўхажоркі там шкадаваць Лаўрэна Яфіма віча адразу стануць, бытта есці тут старому чалавеку нявестка шкадуе ды галавы не дае куды яму прытуліць! А яшчэ прыпомняць абавязкова, што помніка мацеры так і не паставілі да гэтай пары!

Без папа ведаем, што ў нядзелю — свято! Нікуды помнік не дзенецца — летам паставім!

I год таму ты так гаварыў!

— Ну і не іх гэто сабачае дзело!

Іх не іх, а напэўно брахаць будуць!

Усім сабакам пыскі не параздзіраеш!

Тым больш — трэ з гэтым лічыцца! Сам бацьку павучаў, як у горадзе яму паводзіць!..

Уладзік на жонку сашчаміў кулакі і аж збялеў:

А ты, б-бляха, мяне, бачу, хочаш зноў даняць, зноў хочаш да белаго калена давесці, як тады, та-ак? То давядзеш, што шчэ раз білюценіць будзеш, я табе гэто абяцаю! Змоўкні, каму было ўжэ не раз сказано?

О-о, найлепшае выйсце — рот мне заткнуў, і ўсё!

— А як з табой, б-бляха, іначай?

Хвіліну ў напружанні маўчалі.

Прызвычаепы да вечных перапалак паміж бацькамі, сын успомніў пра свой клопат:

Дзеду, сабацку мне прывязі! Ты абяцаў? Абяцаў, памятаеш? Саба-ацку хацу!

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)