Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 217
Перейти на страницу:

Ма-ам, кро-оў! Кро-оў!

Зліжы, і ўсё! Нічого, да вяселля зажыве!

А калі — вяселле? Хачу вясе-елле!

— Пацерпіш! Цяпер табе яго рабіць шчэ рано!..

Акружэнец з-пад Саратава — белабрысенькі Пашка — са шкада-ваннем ад таго, што яму перашкодзілі смакаваць страву, узняў над міскай галаву:

Пра якое вяселле можа быць зараз мова, чалавек? Раней трэ нам з табой немцаў праперці адгэтуль! А кроў — дзе ты яе бачыш?! Ха, хіба ж гэта — кроў? Зараз зайчыкавы вушкі зробім і — адразу кроў тая ісці перастане! Нясі руку!

Хлопчык даверліва наставіў палец. Партызан спрытна абгарнуў яго бінтом з індывідуальнага пакета, завязаў на вузел, пакіцуўшы даўгія канцы.

А цяпер — глядзі! Гэта — адно вушка, гэта — другое, бачыш? А ты шчэ плакаў!

Забыўшыся на слёзы, малы з цікавасцю пачаў разглядаць сваю руку. Дарослыя з усмешкай пераглянуліся: маўляў, як малому мала трэба.

Неўзабаве лясныя госці павячэралі. Зінка, адправіўшы двух сярэдніх дзяцей спаць, узялася прыбіраць са стала посуд, а хлопцы пасля смачнай і сытай яды закурылі ды са старэйшай Кісляковай дачкой — васемнаццацігадовай прыгажуняй Рэняй — сталі жартаваць: вядома, сытыя і здаровыя маладыя.

Тут Даніла і бачыць — партызанскія коні ўзнялі морды з торбамі ды насцярожана стрыгуць у бок Дубны вушамі. Ён выпусціў з рук калун, падляцеў да плота, стаіўся. Выразна пачуў, як каля моста скрыпяць сані і — не адны.

Гаспадар — хутчэй барабаніць у кухоннае акно!

Уцяклі б тады хлопцы, і немцы, мажліва, нічога не заўважылі б. Ды здарылася такое, што горш і не прыдумаеш.

Партызаны ўскочылі ў сёдлы, здзялілі коней ботамі пад бакі, паперлі з падворка праз адчыненую гаспадаром брамку. Ім трэба было ў Шкленскі лес, а коням пасля аўса прыспічыла піць. У партызанскім лагеры коней паілі заўсёды ў Нёмане — пашыбавалі прама да рэчкі яны і цяпер. Якія былі коні ў партызан? Вядома, не абучаныя. Дый з лясных хлопцаў кавалерысты — неважнецкія. Былі б коні хоць закілзаныя, хлопцы сяк-так рады ім далі б...

Адным словам, дурныя жывёліны проста і паперлі з падворка на немцаў і бобікаў.

Адразу ўзнялася страляніна. На белым фоне коней зрэзалі. кулямётныя чэргі. Хлопцы і не згледзелі, як апынуліся на снезе, як немцы з паліцаямі скруцілі ім рукі, ногі.

Неўзабаве на падворку хапілі Данілу, звязалі і яго, далучылі да тых двух.

Перад гэтым у Скідэлі на плошчы павесілі васьмярых камса-мольцаў. Зінка ведала аж надта — з гітлераўцамі няма жартаў. Калі ў Кіслякову хату ўскочыў разлютаваны началькік паліцыі са сваімі бобікамі ды стаў абшарваць усе куткі і куточкі, заглядваць нават пад печ — каб уратаваць хоць дзяцей, кабета вырашыла ахвяраваць мужам.

— Не шукайце, паночку, дальбух, у хаце чужых няма! I ніхто сюды не заходзіў да нас! — схлусіла Зінка.— Прыягджалі якіясь на конях к Данілу, гутарылі на падворку, а сюды нават не заглядалі, таму мы нічого не бачылі і не чулі! Усе мы нічого не ведаем! Мабыць, лякарство з Гродна майму мужыку прывозілі — ён у мяне надто хворы! Грыжу шчэ за «польскім часам» нажыў, так і маецца з ёю! Во, свенты крыж, кажу вам чыстую праўду!

Лёнік у гэты момант трымаўся за яе епадніцу. Рэня стаяла ля вушака і вартавала зручны момант, каб хапіць брата.

Начальнікам скідэльскай паліцыі служыў Ян Ашурка — былы капрал з часоў Польшчы. Вяртаўся ў Скідэль злы, бо ў Дубне адбіралі хлопцаў для работы ў Германію і камендант гарнізона, які памяшчаўся ў палацы Вішпінга, вывеў яго ў дурні.

Ашурка ад вяскоўцаў набраў хабару за параду, як навабранцаў выбавіць ад няволі. Трэба было ім, маўляў, здабыць ад бацюшкі ўсяго ліпавыя даведкі, што хлопцам ад дня хрышчэння яшчэ няма шаснаццаці, а немцы бытта бы дакументы надта паважаюць — як усе фармалісты. Камендант гарнізона — цыбаты і вельмі высокі фельдфе-бель з Гамбурга — паперкі парваў, а навабранцаў выстраіў у шарэнгу ды пачаў вадзіць далонню па тварах. У каго адчуў паголены падбародак, адразу кідаў у маршавую калону!

Ашурка зараз аж вылазіў са скуры, так яму хацелася выслужыцца, бо баяўся, што бацькі паскардзяцца фельдфебелю — абяцаў і нават плату ўзяў... Трэба было нагвалт сябе паказаць. Але покуль што ў Кісляковым доме начальнік паліцыі нічога цікавага не знаходзіў. Выслухаўшы кабету, заставаўся ўсё гэтаксама насцярожа-ным. Кінуў вокам на Лёніка.

Як бы дапамагаючы мацеры маніць ворагу, малы наставіў завязаны палец і пахваліўся:

А во, у мяне зайчыкавы ву-ушкі!

Спачатку начальнік паліцыі не надаў словам малога значэння. Потым яго вочы раптам бытта спатыкнуліся на свежым вайсковым бінце. Хвіліну ён уважліва прыглядаўся, штосьці мяркуючы. Уцягнуў носам паветра з пахам моцнага самасаду і як бы пасмакаваў яго. Затым прысеў на кукішкі, паддобрыўся да Лёкіка:

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)