Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 217
Перейти на страницу:

Ё-о-о, маё-о, ну ж і сустрэ-эча! А я ўсё гляджу з самого горада, а я ўсё гадаю, хто ж то высокі такім людарэзам стаіць па праходзе ў нашым аўтобусе! Людзі яго штурхаюць, усе яго тоўкаюць, а людарэз гэты то ўлево, то ўправо боўтаецца, а я ўсё пазнаю — ён ці не?! Аднак гэто — ты-ы! Ты-ы, Маркевіч, каб я не ўстаў з гэтаго месца!

Але, я...

Цяпер — і я бачу, можаш не прызнавацца. То — здароў!

Ну, здрастуй і ты...

Мусіць, на магілку да жонкі едзеш?

Пара, браце, ой, даўно пара! Ты ж пасля таго, як прадаў хату, здаецца, больш да нас не прыягджаў і нават не паказуваўса, ці не так?

Не прыягджаў...

А я што кажу? Каб з'явўса хоць раз, напэўно, хто-небудзь мне сказаў бы! Як з'ехаў тады з вёскі, то — бытто вада яго ўнясла! Нарэшце аб'явіўса во!

Перад чалавекам міла вуркаталі — галоўка да галоўкі, пластма-савая завушнічка да пластмасавай завушкічкі — дзве дзяўчыны. Ён нахіліўся да крайняй ад праходу:

Курносенькая, ты — зусім шчэ маладзенькая, уваж нас, старых! Пастой сабе трошкі! Хай пажылы ветэран лепш тут пасядзіць — ахвота пагаварыць з земляком!

Ой, калі ласка! — засаромлена ўсхапілася дзяўчо.

О, каб бог табе, прыгажунька, ладнаго жанішка даў! А ты сядай, зямляк, хутчэй!

I, хоць яму не хацелася, Лаўрэн мусіў апынуцца на сядзенні перад саслужыўцам з польскага войска і «афэрмай» — Зміцерам Крапаком з Мянькоў, апранутым у абмоклы, латаны-пералатаны кажух, а на чорнай, як саган, галаве — такая ж разлезлая ад вады і старасці трусіная вушанка.

Яшчэ перад вайной чалавек гэты прыстаў у прымы да зялёна-далінскай няхлюістай — з вечнымі пархамі ў валасах — дзеўкі, Хвядоры Касавокай. Пра новую пару вяскоўцы адразу сказалі:

«Сышліса два друга — дуга і пуга!»

I вельмі слушна сказалі. Свайго хлеба ў Хвядоры хапала адно да каляд, але малады муж гаспадарыць на новым месцы пачаў з таго, што адразу прадаў паўтара пуда цесцевага жыта ды купіў Біблію, каб мець пра што спрачацца з гудзевіцкім бацюшкам.

На вёсцы смяяліся, што Зміцер любіў у чужых коней зубы лічыць, не маючы ў кішэні ні гроша. I што менавіта ад яго пайшла ў народ байка пра гультая, які, бывала, адправіцца з касой на поплаў, але покуль выйдзе пракос, то ў пачатку гоняў трава зноў вырасце па самы пояс.

Лаўрэн яшчэ добра памятаў, калі Змітрук «за польскім часам» ставіў хату, аддзяляючыся ад цесця, і на дохлым мышастым коніку — нават без набэдрыкаў — цягаў для фундамента каменне з Нёмана. Па старому знаёмству не паленаваўся тады прымаку падказаць:

«Кінь, Зміцер, рабіць так-сяк, наўскасяк, абы не па-людску,— не будзь нідарайдай! Уся вёска з цябе смяецца! Запомні: ні з вады, ні з агню каменне для гэтаго не ўжываюць — патрэскаюцца! Дарэмно каня гробіш!»

«Што ты мне трэліш, Маркевіч?! Ёо-о, маё-о! Каб я большаго клопату не меў — на жызню маю і з патрэсканым фундаментам халупы хопіць!» — бесклапотна кінуў той.

У 1944 годзе Крапака з Лаўрэнам бралі ў савецкае войска, але і з таго часу добрага ўспаміну аб чалавеку Лаўрэн не захаваў.

Пасля вайны ні на адной рабоце прымак доўга не затрымліваўся, бо кожная яго нудзіла — круціўся сярод тых, каго Лаўрэн не паважаў. Меў аж чатыры дачкі. Вечна ездзіў у горад прадаваць самагонку ды бабам прывозіў модныя кофты, касынкі, іголкі для швейных машын, ніткі для вязання, лаўровы ліст ды ванільны корань на цеста, покуль участковы Касцевіч, якога ў вёсцы звалі Панімаеш, не паклікаў Лаўрэна панятым, не канфіскаваў аж два самагонныя апараты, не ўляпіў штраф і не абарваў Крапаку гандаль.

Не адставала ад свайго Зміцера і яго жонка. Вясной і летам яе агарод зарастаў лебядой ды малачаем, затое кожнаму ў вёсцы яна давала парады, а ў бабскай кампаніі толькі і чуваць быў яе грамавы голас.

У калгасе Крапакі працавалі мала. Іхнія дзяўчаты, як толькі вы-раслі, адна за адной выйшлі замуж і пераехалі ў Гродна да сваіх мужыкоў.

Зараз чалавек зусім не збіраўся крыўдзіцца на земляка за панятога — сыпануў на Лаўрэна інфармацыю:

Чуў? У зэшлым тыдні Кавальцоў Макар памёр!

Ты што-о?!.— сумеўся Лаўрэн.

Так, так, браце, дала ўжэ і нашаму Макару жаба цыцкі, царство яму нябеснае! Канец! А такім здаравяком удаўса — у-ух, і здаро-овы, куды мне, здэхлі, да яго. Памятаеш?

Чаму ж не...

Што-о ты?! Ніколі не хварэў і не кашляў нават, ні на што не скардзіўса! Нічого яму ніколі не балело — нават і зубы!.. Ух, які здаро-овы бы-ыў, ёо-о, маё-о! Левай рукой трымаў навясу дошку, а правай — трохцалёвы цвік заганяў у яе! Нават ты б гэтак не змог, хоць таксамо — я добро ведаю — не ўломак! Мажнейшы нават за цябе быў — куды-ы! А як шпарыў на балалайцы, калі вы са сваёй аркестрай, хаваючыса ад пана Куксы, па вёсках швэндалі за «польскім часам» ды за Беларусь агіціравалі! Праўда, апошні час горбіўса. Аднойчы я спытаў: «Макар, чаму ты стаў хіліцца?» А ён адбрахаўса: «Толькі пусты колас тырчма стаіць, Зміцер, а жыто, чым больш дабра ў сабе мае, тым цяжэйшае і тым ніжэй да зямлі хіліцца». I во!..

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)