Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 217
Перейти на страницу:

Набалело што, то і гавары свайму мужыку. Кажы зважліво, талково, а не скачы адразу ў вочы, бы цытра якая. I пра тое, што вокны трэ заклеіць, і пра іншае скажы спакойно, па-людску, альбо нават — ласкаво. Як са сваімі турыстамі, так і з мужыком гавары — ён жа таксамо чалавек ды шчэ і бацько тваіх дзяцей! Іншы раз і сцярпі, карона з галавы ад гэтаго не спадзе, не бойса, а мяккі чарвяк і цвёрдае дзераво точыць!»

Але от бяда, намякні толькі абоім пра гэта, так і акрысяцца ды пападуць дружна на бацьку:

«Не твая справа, ты нічого не разумееш! Ты — стары, лепш сядзі ды маўчы, бо твой час прайшоў!»

«Прамаўчаць, дзеці, прамаўчу — прымусіце. Але ж ладу ў вас так ніколі і не атрымаецца. Бо ва ўсім трэбо мець меру. Што з такого жыцця — каты з сабакамі толькі гэтак бытуюць!»

Ігар, скажы свайму дзеду, хай таксама сядае снедаць — ён ужо ўстаў! — крыкнула нявестка спецыяльна, каб Лаўрэн чуў.— Твой гэты любімы дзед і сам мог бы здагадацца, што ў мяне часу няма і не адзін ён на маёй галаве — рабочы дзень наперадзе!

I на гэты раз грубасць нявестцы дараваў. Бо ўмеў думаць нават супроць сябе. Правільным у Зялёнай Даліне людзі старыя лічылі спрадвеку зусім не тое, што было лягчэй, і нават не хвілёвую выгоду ды часовую прыемнасць, бо добра ведалі — усё гэта праходзіць без следу, а застаецца галоўнае.- Што з дурніцы возьмеш? Мала таго — сама вутленькай пароды, дак шчэ начыталася нейкіх кніжачак, часопісаў ды не есць масла, не бярэ ў рот салёнага, бульбы і хлеба. Ад тае кавы і булачак засталіся на ёй адныя дуды ды птушыныя костачкі, а ў поясе — пальцамі абнімеш. Мо ад таго і бзыкае гэтак ды пячэцца, бы жэжка.

2

Здрастуй, бацьку! -- бытта нічога не здарылася, павітаў яго бадзёра Уладзік.

Дзіндобры, дзеці!

Кажы і ты дзіндобры, Ігар!

Малы падпарадкаваўся.

Во, сюды сядай, тату, ля свайго ўнука! Тут і сняданне яна паставіла ўжэ. На і свой відэлец. Бяры нож, кубачак. А во — сальніца. Дабаў, сколькі ты любіш, солі і еш, бо я ўжэ прызвычаены да недасалёнаго — як яна!

Лаўрэн прысеў.

Пахучая бульба са шкваркамі паравала з белай фарфоравай талеркі. Выгляд гэтага посуду заўсёды спараджаў у Лаўрэна адчуванне вінаватай няёмкасці — бытта ў будзень апрануў дарагі і святочны касцюм. Яшчэ выразна ўспомніў: да вайны, будуючы хату, пасылаў хлопчыкаў на сметнік да пана Вішпінга падбіраць з такіх талерак асколкі і дзівіўся — унь з чаго жаруць паны кожны дзень! Ніна замазвала беленькія чаропкі ў падмурак, каб было прыгожа.

Наднімі бульбы сабе, Уладзік,— мне замного!

Сын запярэчыў голасам шчырага дабрадзея:

Еш усю-у, папраўля-айса!

Праз момант:

Ну, бацьку, як твае справы, кажы! Хоць жывём пад адным дахам, а так рэдко бачымса!..

Ат, якія могуць быць у мяне...

Не вельмі сумаваў?

Усяляк было...

Дарэ-эмно!.. А я во рэйс скончыў раней. I план выкакаў, хоць да канца месяца — унь яшчэ сколькі. Шосы ў нас пасталі цяпер файныя — не горшыя, чым у літоўцаў, якім усе мы раней так зайздросцілі,— і я закругліўса, калі надарыласа магчымасць. Чаму яе не скарыстаць? Вырваўса з аўтабазы і да заўтрашняго дня буду дома — аж на вечар зноў ехаць наступны раз.

Трэбо табе, сын, і ў сям'і часцей бываць.

Зацятая ў сваёй злосці Кіра не сказала нічога.

Сам ведаю, думаеш, не?! I дзісь можно было файно падкалы-міць — бензіну наэканоміў да халеры і трохі, але ж сам сабе загадаў — хопіць, б-бляха, бо гэтым заробкам канца і краю нігды не будзе, праўда? Грошай усіх так і гэтак не заграбеш, а дамоў заглянуць мусово!

Хоць жонка і нагаварыла яму крыўднага, сын быў у добрым настроі ад выкананага плана — Уладзік да работы, дзякуй богу, заядлы і цягавіты. Калі за што возьмецца, у руках яго ўсё аж гарыць. Цяпер з радасці збіраўся разважаць доўга. Але Лаўрэну вельмі не цярпелася. I ён сыну аб'явіў: ,

От што, Уладзік... Тут такая справа... Думаю, ці не з'егдзіць мне дзісь на вёску...

Запанавала маўчанне.

Здрасце, я ваша цёця! — першай пыхнула нявестка, бразнуў-шы нажом па пліце.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)