Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 217
Перейти на страницу:

Ладно, тату. Тады — валяй, калі ўжэ так вырашыў цвёрдо. Так табе захацеласа, то я ўжэ — пас. Едзь сабе, толькі не баўса там доўго.

Я ж не на гулянку, Уладзік...

— Кіра, дай бацьку грошай на дарогу!

У мяне свае е, што ты?!

Дзе-еду, саба-ацку!..

I хай сабе будуць! Трымай сабе іх, бо роднаму бацьку я шчэ магу і сам білет купіць, як, па-твойму? Магу ўпаўне і ў мяккі! Цэлую дзесятку нясі, жонка!

Хіба ж я шкадую?

— Ма-ам, ты дзеду сказы, каб саба-ацку прывёз — ён мне абяца-аў!

Кладучы на стол грошы, маці на малога накрычала:

Не дзвэнгай тут мне над вухам пра адно і тое самае — ты і так увесь у драпінах! Глянь, на каго ты падобны ў мяне — зірні на свае шчокі! Плюшавых сабак у цябе поўная кватэра! Унь на серванце, ля тэлевізара, на крэслах, на канапе — з імі сабе і гуляй, хто табе перашкаджае?

А плюшавыя — з ануцы!

Ну і што?

З ануцнымі — сама іграй, я зверскага сабацку хацу! За шчаку Валеркаў кот мяне лапай укусіў!

Не скрэндай, бо атрымаеш! Ты мне ўсе нервы выматаў сваімі фокусамі!

Сама мне нервы разматала!

Не пацярплю гэтага смуроду ў доме, нават і не думай! Усялякую заразу сюды валачы дазволю?

Сын зароў, але больш на яго ніхто не звяртаў увагі.

Много мне столькі! — бараніўся Лаўрэн.— Білет каштуе, ты ж сам ведаеш, грашы. Ды і папалудную — за пяцьдзесят капеек, а больш мне нашто?

— Не выдумляй! Уладзік піхнуў яму чырванаватую паперку ў кішэню.

Шчэ таргавацца будзе — ну і ўпарты ж ты!.. Паставіш там у калгаснай сталоўцы якому земляку сто грамаў! Хай ведаюць нашых Маркевічаў! Напэўно, знойдуцца, каторыя захочуць пажывіцца на дармавінку,— сказаў сын ужо засмучоны.— I хутчэй вяртайса.

Вярнуса — як атрымаецца.

Уладзік яго не слухаў. Паглыблены ў сябе, нават забыўся і пра сняданне.

Чэсна гаворачы, тату,— нечакана прызнаўся,— то і мяне самого туды, халера на яго, цягне. I мне часамі надто хочацца махнуць у Зялёную Даліну, думаеш, не? Толькі — маўчу. А цягне, б-бляха, бы 'магнітам якім, хоць ехаць туды чамусьці і страшно — як на экзамены на катэгорнасць. I от фокус, дзе б я ні быў, што б ні рабіў, а — усё адно. Думаў — толькі са мной так. Аднойчы Павел наш за чаркай прызнаўса — цягне і яго, разумееш? I, калі хочаш, прызнаюса табе нават — я і з гарадского маршрута перайшоў на міжгароднія, каб сяды-тады бліжэй каля свайго поля праехаць!

Во, бачыш, Уладзік. А яшчэ прыстаеш да старого бацькі — чаго і куды, нашто і пашто. Цябе цягне, але ж ты маеш цёнгле работу, вечно ў раз'ездах ды клопатах, як і наш Павел, як Колік. А я — зусім ніц не маю да работы, і мне не з'егдзіць? Не пабыць там, калі гэто зрабіць так просто? Грэх, сын.

Тады, тату, валяй. Шчасліво!

3

Траіх Маркевічаў цягнула ў Зялёную Даліну таму, што сілуэты роднай мясціны ў кожным з нас заўсёды звязаны з самымі першымі радасцямі пазнання свету, з неасэнсаванай яшчэ ўдзячнасцю за дараванае жыццё. Гаварыла ў іх магутная сіла генетычнай памяці, на якой выхоўваліся ўсе продкі.

Гэтая крэпасць не толькі здольная прыцягваць з далёкіх краін птушак менавіта туды, дзе яны вылупіліся з яек. Яна нам — надзей-ная маральная апора, як слушна сказаў аднойчы Васіль Пяскоў.

А яшчэ родная мясціна, падключаючы нас зноў да невычэрпнага акумулятара дзяцінства — самай доўгай часткі чалавечага жыцця,— абнаўляе нашыя ўстоі, падагравае сэрцы, напаўняючы іх упэўненасцю, адчуваннем шчасця і ўсведамленнем тваёй патрэбнасці, напаўняе новым ладункам аптымізму.

Дзе яшчэ можаш так хораша пакрасавацца: маўляў, вы ж добра ведаеце, кім я быў, і хутчэй бяжыце, каб паўзірацца, кім я стаў цяпер, чаго дасягнуў! Калі ж наваліцца бяда, дзе табе гэтак паспачуваюць і выслухаюць, як не ў асяроддзі, якое забяспечыла жыццё яшчэ тваім бацькам, дзядам і прадзедам.

Куды б ты потым пі пасяліўся, гэта будзе для цябе не гняздо, а толькі прыстанішча.

Шчаслівыя, самі нават не ведаюць, як шчаслівыя людзі, у якіх заўсёды пад рукой «наймільшы твой куток, дзе закапаны твой пупок»,— я ім часта зайздрошчу[47], паўтараючы ў душы пушкінскія словы:

Два чувства дивно близки нам, В них обретает сердце пищу: Любовь к родному пепелищу, Любовь к отеческим гробам! Животрепещуща святыня! Земля была б без них мертва...

ЧАСТКА ПЯТАЯ

ПОДЗВІГ КІСЛЯКОЎ I ДУБ ПАРТЫЗАН

1

Перад світаннем Лаўрэн забраўся ў аўтобус і неўзабаве імчаў ужо за горадам. Білет яму дастаўся без месца, таму чалавек вымушаны быў тырчаць у праходзе і на кожным прыпыкку адхіляцца — прапускаць пасажыраў, якія выходзілі ці заходзілі ў салон. Але невыгоды не заўважаў. Наадварот — сэрца яго радасна білася, а сам як бы страціў фізічнае адчуванне сваёй істоты. Лаўрэн, аберуч трымаючыся за нікеляваную перакладзіну, бы турыст, з цікавасцю глядзеў праз вялізныя шыбы венгерскага аўтобуса на божы свет, хоць вокны, і былі густа распісаныя падоўжнымі капкамі з талага снегу.

вернуться

47

Вёска аўтара, дзе ён нарадзіўся, з 1944 года знаходзіцца ў ПНР

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)