Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Дзяду-уля, чаго так рана ўстае-еш?! — прасіпела надта здзіўлена.
— Трэбо, унучка.
Хвіліну думала.
Дзе-ед, а было так, каб ты прачнуўся позна?
Хто яго ведае, не думаў над гэтым.
А ты падумай!
Мо і здараласа...
А ў колькі?
Мо калі і ў сем, як шчэ твая баба жыла...
Ой, о-ой, у се-ем, умо-ора! А мы ў нядзелю ўстаём у дзе-е-сяць! I — пазне-ей! А я магу — і ў двана-аццаць! А табе — у сем позно, умо-ора!
То хай пойдзе табе гэто на здароўе, унучка. Бо чаму і не паляжаць табе, калі можно. Праўда?
Але малая ўжо, сагнуўшыся, як складаны ножык, сапла носікам у глыбокім сне.
Пад грузным мужчынскім целам праскрыпеў паркет — па кватэры хадзіў ужо і сьш.
Жонка на Уладзіка напала:
Прыехаў?
Ну, сама бачыш...
А чаго-о? Каб зноў да вечара праляжаць пад халернымі сваімі «Жыгулямі»? Дзеля гэтага мог і не прыязджаць!
Унь як спатыкаеш свайго мужа?
А як мне цябе спатыкаць — з аркестрам?! Шчэ гэты стары пад нагамі тут блытаецца на кожным кроку!..
Но, но-о, уважай на заднія скрэнты!..[46]
Што «но-о»? I на якія скрэнты мне яшчэ ўважаць, мала мне скрэнтаў сваіх? Мо няпраўду кажу? Раней у цябе была неразлучная кампанія для выпіўкі і гульні ў даміно, а цяпер новую завёў — гэтай заразе аддаешся і нават не ведаеш, што робіцца дома! Чакаеш, чакаеш яго з рэйса, ён нарэшце з'явіцца і не глядзіць, як ты тут разрываешся ды жылы з сябе цягнеш,— нічога лепшага не прыдумае, як адразу мэнтнуць у пракляты гараж! Каб ён сінім агнём згарэў разам з тваёй машынай! Каб тую тваю буду перуны ўшчэнт разнеслі і не пакінулі следуі
I чаго ты ад мяне, бабо, хочаш? — агрызнуўся муж.— Лодыра ганяю ці — укалываю? Ну, скажы!
Нейкі час толькі чуваць было, як бразгае посуд.
Б-бляха, тыраю, як пракляты, дзень і ноч, дзень і ноч, бы той цягавіты вол які! Грошы табе прыношу? Прыношу! Табе іх мала? Скажы, скажы, мо ў тваіх сябровак мужыкі болей прыносяць сваім жанкам?
Бытта ў мяне сяброўкі ёсць! Бытта я маю час з кім сябраваць! З-за такога мужыка мне няма калі нават словам перакінуцца са сваёй роднай мацерай, а не з людзьмі!
Ты не выкручвайся, а кажы — тваім напарніцам па рабоце мужыкі больш грошай прыносяць?
Праз хвіліну:
А-а, няма чым крыць?! Так табе, бабо, чаго яшчэ трэба — марцыпанаў.
Марцыпанаў ты дастаць можаш, я ведаю!
Ну-у?
Лепш на зіму мне вокны заклей! Сын фіранку сарваў з акна — цвік прыбі мне!
Не-е, бабскую работу выконваць і не думаю! Тут ты ўжо, кабето, пайшла к д'яблу!
От і пагавары з табой!..
Не дай бог, як нядружна жылі яго сын з нявесткай. Ледзьве што якое, так і счэпяцца, так і скачуць адно аднаму да морды. Лаўрэн не раз думаў пра гэта, успамінаючы сябе маладым. Не, такога ў іх з Нінай, здаецца, не было. Ну, бурчэлі крыху адзін на аднаго, голас павышалі, але ж каб — аж так?!. Хіба ж можа быць у сям'і толк, калі не паважаць адзін аднаго і не ўступаць адзін аднаму? Тут і нябожчыца Нінка згадзілася б, напэўна.
«Вядомо, табе, сынок, няма ні дня, ні ночы прадыху — для сям'і стараешса. I ў гразюку, і ў мароз, і ў гарачыню, а то і галалёд, завейку — круціш ды круціш выслізганую рукамі на сухую косць абаранку. Калясіш па белым свеце ды калясіш, бы той бераставіцкі балагол па даўзёрных Алекшыцкіх грэблях мэнчыўсо калісь. А я, думаеш, не тыраў дзень і ноч, зіму і лето, покуль не выбіўса на свой хлеб ды не стаў незалежным? А я не папаездзіў? А твае дзяды і прадзеды? Насёрбаўшыса з міскі нішчымнага крупніку ці цёплай калбытухі з жытняй мукі, тыралі і яны, ого як! Ашчэ нас калісь ніхто і за людзей нават не лічыў, і мы на сабе з-за дзяцей ды ўнукаў усе валаклі ды валаклі не жарновы, а той самы млыновы камень. Бо такая ўжэ доля — бацькі, мужа, гаспадара. Чаго табе, мужчыне, фон-барона ці пана Вішпінга корчыць — «я сказаў, я хачу, не маё дзе-ело, я не бу-уду і быць па-мойму». Выкладу табе чыстую праўду, Уладзік,— лоб у цябе даўно ўжэ стаў шырокі, а мазгоў у ім усё яшчэ малавато!»
З цёмнага пакоя праз адчыненыя дзверы яны абое добра былі відочныя.
Лаўрэн паўзіраўся на нявестчын дзіцячы профіль с востранькім носікам, маленькімі вуснамі, далікатна закругленым падбародкам, бы ў Святланкі, далікатнай шыяй ды пакрыўджаным выразам твару і вачэй. Хоць толькі што ад яе чуў на ўласныя вушы, што ён «блытаецца тут пад нагамі», але зла на яе не трымаў — мала што пад настрой магла ляпнуць.
Нявестка здалася яму такой бездапаможнай, што Лаўрэну па-бацькоўску зрабілася яе шкада.
«Канечно, і ты, маладзіцо, бімбікі не б'еш — гаспадыняй дом стаіць, а не чым іншым. Толькі ж няма чаго і табе плакацца. А калі б ты працавала на ферме ды, акрамя калгасных, на тваіх плячах былі яшчэ і ўласныя свінні, каровы, агарод? Каб цябе чакала губіц дванаццаць на кроснах ткання ды шпулек з пяцьдзесят прання на калаўротку? Каб і дзяцей каля кросен і гэтаго самаго калаўротка рад-жала і не мела ўсіх гэтых выгод — дзетсадзіка, гарачай вады з газам і святлом? Каб за тваім падолам вечна бегалі малыя адзін аднаго меншыя, як, бывало, у тваёй свякрухі альбо мацерынай маці? Каб у цябе не было часу нават захварэць з-за ўсяго гэтаго, а не толькі сябровак заводзіць?
46
Думай, што гаворыш (характэрная для Гродзеншчыны прымаўка).