Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 230
Перейти на страницу:

Воддаль, за дарогай, у крайніх дварах пасёлка віскліва забрахаў сабачка. Агееў ведаў яго, часам той прыбягаў да яго адзінокага стойбішча, спыняўся здалёк, назіраў за ім ля палаткі, яўна чакаючы пачастунку. Агееў сабак не любіў з дзяцінства, і, хоць адносіўся да іх без асаблівай злосці, тыя заўжды адчувалі яго нядобразычлівасць і дужа не набіваліся на знаёмства. Сабачка пабрахаў нядоўга, магчыма, на ката ці на птушку ў садку і сціх, а Агееў пачаў чакаць іншых гукаў, якія ўзнікалі сям-там на світанні. Звычайна раней за іншыя ў чуйнай ранішняй цішыні раздаваліся прыглушаныя далечынёй хрыплыя вокрыкі — гэта гаспадыня высокага, пафарбаванага ў канарэечны колер дома выпраўлялася даіць і, мабыць, помсціла карове за нейкія свае крыўды ў жыцці, нярэдка злосна лаялася, непрыкметна парушаючы тым лагодны спакой летняга ранку. Некалькі разоў Агееў бачыў яе ў двары за плотам, гэта была не старая яшчэ, таўставатая, з упэўненымі манерамі хатняй кіраўніцы, з басістым голасам цётка, апранутая раніцой у заношаную ватоўку. Сёння, аднак, голасу яе не было чуваць: пэўна, заспала гаспадыня гэтага расфарбаванага дома. Трошкі навастрыўшы слых, ён адплюшчыў вочы — нізкі верх маленькай яго палаткі ўжо яўна выступаў з прыцемкаў сваімі дробязямі: матузамі шнуроўкі на выхадзе, размытымі, невядома якога паходжання плямамі на парусіне; у самым каньку матава свяцілася невялікая, з грывеннік, дзірачка, нядаўна прапаленая вугальком з кастра. Гэта ўжо надыходзіла раніца.

Пэўна, трэба было ўставаць, брацца за справу. Але да таго, як пачаць выбірацца са спальніка, Агееў паспрабаваў вызначыць чысло і не адразу, з намаганнем сцяміў, што сёння першае або нават другое жніўня. Дні тыдня ён памятаў добра, звыкла адчуваючы сутачную хаду часу, а чыслы… У гэтай справе звычайна памагалі газеты, але апошнія некалькі дзён, заняты работай у кар’еры, па газеты ён не хадзіў, транзістара не меў і вось зблытаў чыслы. «Маразм, маразм», — пабедаваў ён у думках. Не так каб яўны маразм, але памяць ужо не тая, што была ў маладыя гады, памяць часам здраджвала яму ў самыя нечаканыя моманты, і нярэдка трэба было намаганне, каб прыпомніць тое, што здавалася, немагчыма забыць. Асабліва імёны, назвы і чыслы. Нядаўна ён заўважыў, што не памятае імя камандзіра ўзвода, з якім яны выходзілі з акружэння ў сорак першым і так пасябравалі, што, здавалася, толькі смерць магла іх разлучыць. Смерць і разлучыла, але не тады, трохі пазней, і пры абставінах, якіх не дай бог нікому. І вось імя гэтага лейтэнанта выветрылася з памяці, засталося толькі прозвішча. І то добра.

Тым часам развіднела, у палатцы стала святлей. Ён убачыў у нагах скамечаную балонневую куртку; вопратку пад бакавой сцяной — яго запылены сіні фізкультурны гарнітур, майку; вялікі індыйскі тэрмас на белым раменьчыку, які ён звычайна ставіў ля сябе нанач; запыленыя кеды ля выхада. Уся яго астатняя маёмасць была на вуліцы, каля вогнішча і палаткі. Калісьці, пачаўшы свае тут раскопкі, ён усё збіраў нанач у гэтую цесную палатку, у якой і самому было недзе павярнуцца. Аднак неўзабаве пераканаўся, што пакінутае на двары нікому тут не патрэбна, ніхто не чапае нічога, і перастаў прыбіраць. Да яго тут мала хто прыходзіў, хіба што выпадковы прахожы з поля ды яшчэ Шурка з Артурам — два хлапчукі-аднагодкі, на выгляд спакойныя і маўклівыя, нібы насцярожаныя чымсьці. Яны рэдка аб чым пыталіся ў яго, звычайна сядалі на зямлю каля агароджы ля могілак і моўчкі назіралі здалёку за яго няхітрымі ранішнімі ці вечаровымі клопатамі ля вогнішча. Вогнішча, вядома, іх вабіла, але во тыдзень таму Агееў купіў у пасялковым хазмагу сухога гаручага, вельмі, дарэчы, зручнага ў яго невялікіх гаспадарскіх патрэбах: сасмажыць яечню, разагрэць гуляш або згатаваць чай. Рэшту гарачай вады ён звычайна выліваў у тэрмас і наступны раз абыходзіўся зусім без агню. Калі-нікалі, у выхадныя або святочныя дні да кар’ера прыходзіў Сямён, высокі худы мужчына з адзінаю рукой-клюшнёй, якой ён няспынна даваў занятак: то скручваў цыгарку, то калупаў палкай у пяску, то проста размахваў ёю ў паветры, калі штосьці расказваў. Звычайна ён быў добра пад мухай, па крайняй меры, так часта здавалася, і амаль ні пра што не пытаўся, гаварыў і гаварыў пра сваё, што яго непакоіла ці што ўспаміналася. Непакоілі ж яго непарадкі ў свеце, а ўспаміналася вайна, на якой ён, мяркуючы па ўсім, хапіў ліха. Спярша Агееў слухаў яго з недаверам, штосьці ў ім пратэставала супраць блытанай Сямёнавай гаворкі, але памалу ён зразумеў, што ўсё так і ёсць, як кажа Сямён. Прынамсі, так было. Сямён не хлусіў нават трошкі, здаецца, ён не меў патрэбнага для таго ўяўлення, цалкам аддаючыся ўспамінам. Памяць жа ў яго была — дай бог кожнаму.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)