Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 230
Перейти на страницу:

— Дзень добры, — як мага прыязней сказаў Агееў, пазіраючы ў яе малады адчужана-насцярожаны тварык, і змоўк, не ведаючы, што сказаць далей. Вельмі не простая была ў яго размова, але жанчына не ўціхамірвала сабаку і не запрашала зайсці — чакала, што скажа захожы.

— Не скажаце, тут насупраць жыла Бараноўская…

Стоячы ў расчыненых дзвярах, жанчына цепнула загарэлымі плечукамі і нізкім, быццам заспаным, голасам гукнула ў хату:

— Віктар, выйдзі! Тут нейкую Бараноўскую пытаюцца.

— Хто пытаецца? — глуха данеслася з хаты.

— Ну выйдзі! Хто, хто…

З дзвярэй высунуўся малады чалавек у белай майцы з разагрэтым паяльнікам у руках, ад якога яшчэ струменіў у паветры смярдзючы дымок. Жанчына хуценька схавалася ў хаце, адкуль ужо чуўся нецярплівы дзіцячы плач.

— Хацеў запытацца, суседка ваша Бараноўская, што напроціў жыла, — перасмяглым ад хвалявання голасам пачаў Агееў. — Яна… Які яе лёс?

— Бараноўская? Якая Бараноўская? Тут раней Валюкі жылі, выехалі на цаліну.

— Валюкі… А вы… Прабачце, а вам колькі гадоў?

— Мне? Ну, дваццаць васем. А што?

— Ды так, нічога, — усё ўраз зразумеўшы, сказаў Агееў. — Выбачайце, я тут, ведаеце… наблытаў.

— Да? Ну, бывае…

Ён прыкрыў за сабой веснічкі і пабрыў па вуліцы, выразна сцяміўшы, што дваццацівасьмігадовы Віктар нарадзіўся ў канцы пяцідзесятых гадоў і, пэўна ж, яшчэ да яго нараджэння ў дамку Бараноўскай перамянілася не адна сям’я кватарантаў. Во калі б напаткаць якога старажыла, даваеннага жыхара гэтай вуліцы, мабыць, ужо ад яго можна б даведацца болей. Агееў азірнуўся — белая майка Віктара яшчэ віднелася ў двары, і ён зноў вярнуўся да веснічак. — Прашу прабачэння, а тут, на вашай Зялёнай, ёсць які-небудзь стары? Што да вайны тут жыў?

— А хто яго ведае, — насупіўся Віктар і, раптам штосьці прыпомніўшы, трасянуў светлай валасатай галавой. — Супрунчук, можа…

— Ды што Супрунчук! — перапыніла яго жанчына, што з немаўлём на руках паявілася ў дзвярах. — Са свята не прасыхае твой Супрунчук. Лепш во Паддубскага спытайце, той павінен ведаць.

— А дзе гэта? — акрыяў надзеяй Агееў.

— Ды вунь трэці дом ад вугла. «Жыгуль» там сіні стаіць, — ахвотна растлумачыў Віктар.

Хуткім крокам Агееў прайшоў уздоўж па вуліцы і сапраўды ў трэцім дамку ад рога пад шаляванай сцяной убачыў сіні «жыгуль» з насцеж расчыненымі дзверцамі і паднятым капотам. Каля яго калупаўся не стары яшчэ мужчына ў сінім спартыўным трыко.

— Дзень добры…

— Добры дзень, — падняў з-пад капота нахмураны твар мужчына і ўставіўся ў яго.

— Мне Паддубскага, — сказаў Агееў, ледзьве ўтаймоўваючы нецярпенне.

— Ну, я Паддубскі, — разагнуўся мужчына з гаечным ключом у руках.

— Не, ведаеце… Мне каб старэйшага.

— Старэйшага? Бацьку, ці што? Дык бацька на рыбалцы. Выхадны ўсё ж, забарону толькі знялі. Я во тожа сабраўся, ды гэта халера закапрызнічала.

— А бацьку колькі гадоў? — запытаўся Агееў, зноў насцярожваючыся. Успамінанне пра рыбалку неяк кепска вязалася з ягоным уяўленнем аб узросце бацькі.

— Гадоў? Гм… Пяцьдзесят пяць быццам.

— Да-а…

— А што, мала? Дык у нас тут ёсць і старэй. Дзед! — клікнуў Паддубскі, павярнуўшыся, але ў двары нікога больш не было. — Дзе ж ён, толькі тут быў…

Мужчына прайшоў за вугал дома, дзе пачыналіся радкі маладых яблынек са свежапабеленымі камлямі, між якіх ляжалі праполатыя, палітыя зранку грады.

— Дзед, табе колькі гадоў?

Адказу адтуль не было чуваць, і Агееў таксама прайшоў за вугал. З тыльнага боку дома пад бухматым кустом бэзу сядзеў нямоглы стары ў стаптаных валёнках на тонкіх нагах. Засяроджана ўставіўшыся перад сабой, ён, падобна было, цалкам аддаўся свайму роздуму і ніяк не азваўся на скіраваныя да яго словы.

— Добры дзень.

Дзед зноў не адказаў, толькі зірнуў на Агеева пільным праніклівым позіркам светлых вачэй, якія ледзьве паблісквалі сярод густога сівога шчаціння. На момант у ім прамільгнуў і прапаў пробліск здзіўлення або цікавасці да захожага чалавека.

— Во хачу запытацца, — бадзёра пачаў Агееў. — Вы даўно тут жывяцё?

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)