Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 110
Перейти на страницу:

Багданкевіч Станіслаў (н. 1937), эканаміст, у 1991–1995 гг. старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі,

Багдановіч Вячаслаў (1878–1941), беларускі і праваслаўны дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, сенатар, у 1939 г. арыштаваны работнікамі НКУС,

Багдановіч Максім (1891–1917), паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры,

Багушэвіч Францішак (1840–1900), паэт, празаік, публіцыст, перакладчык,

Баліцкі Антон (1891–1937), народны камісар асветы БССР (1926–1930), пачынальнік беларускага нацыянальнага адраджэння, арыштаваны ў 1931 г. за дзейнасць у «контррэвалюцыйных арганізацыях», расстраляны,

Баран Сяргей (1894–1937), дэпутат Сейма РП (1922–1923), арганізатар антыпольскага партызанскага руху на Гродзеншчыне і Беласточчыне, прыгавораны польскім судом да 8 гадоў турэмнага зняволення, у 1930 г. эмігрыраваў у БССР, арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны,

Барковіч Леанард, упаўнаважаны Польскага камітэта нацыянальнага адраджэння па Беластоцкім ваяводстве (VIII–XII 1944 г.),

Бах Эрых фон дэм, камандзір СС і паліцыі ва ўсходняй Беларусі,

Баштакоў,

Берман Барыс (1901–1939), у 1937–1939 гг. народны камісар унутраных спраў БССР, адказны за смерць больш 100 тыс. грамадзян рэспублікі,

Берыя Лаўрэнцій (1899–1953), у 1934–1953 гг. шэф НКУС, адказны за палітычныя судовыя працэсы і генацыд,

Броўка Пятрусь (1905–1980), паэт,

Будзька Эдуард (1882–1958), паэт, публіцыст, выдавец, беларускі эмігранцкі дзеяч,

Буйло Канстанцыя (1893–1986), паэтэса,

Булак-Балаховіч Станіслаў (1883–1940), камандуючы Беларускім корпусам, удзельнік польска-савецкай вайны 1920 г., загінуў у вераснёўскай кампаніі 1939 г.,

Булахаў Дзімітрый, Буракявічус Ніколас, літоўскі камуністычны дзеяч,

Бурбіс Аляксандр (1885–1922), адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, у 1921–1922 гг. намеснік народнага камісара замежных спраў БССР, прыхільнік палітычнай і культурнай аўтаноміі рэспублікі,

Бур’як Віктар, віцэміністр аховы здароўя Беларусі ў 80-х гадах,

Быкаў Васіль (н. 1924), пісьменнік, аўтар аповесцей і апавяданняў аб вайне, сталінізме, у Беларусі многія лічаць яго сумленнем беларускага народа,

Бядуля Змітрок, сапр. Плаўнік Самуіл (1886–1941), пісьменнік,

Бярозкін Рыгор (1918–1981), літаратурны крытык, гісторык літаратуры,

Валошын Павел (1881–1937), адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянскаработніцкай грамады, у 1928 г. прыгавораны да 12 гадоў турэмнага зняволення, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску, у 1933 г. арыштаваны па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны,

Валынец Флягонт (1878–1937), дзеяч беларускіх левых арганізацый у ІІ Рэчы Паспалітай, чалец управы Таварыства беларускай школы, у 1928–1930 гг. дэпутат Сейма, арыштаваны польскімі ўладамі ў 1930 г. і прыгавораны да 16 гадоў турэмнага зняволення, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску, у 1937 г. абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны,

Варонка Язэп (1891–1952), журналіст, публіцыст, з 1917 г. дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, ініцыятар склікання І Усебеларускага з’езда, старшыня Народнага сакратарыята Беларусі, прыхільнік супрацоўніцтва з Літвой, да Польшчы і Расіі ставіўся як да раўнапраўных ворагаў Беларусі, у 1923 г. выехаў у Злучаныя Штаты,

Васілеўскі Леан (1883–1936), гісторык, публіцыст, польскі палітык, чалец кіраўніцтва сацыялістычнай партыі ППС — Фракцыя рэвалюцыйная, у 1918–1919 гг. міністр замежных спраў, з 1931 г. намеснік старшыні ППС і кіраўнік Інстытута даследавання нацыянальных меншасцей,

Ветцэль Эргард, аўтар плана нацыянальнай палітыкі ІІІ Рэйха ва Усходняй Еўропе,

Вільгельм ІІ (1859–1941) імператар Нямеччыны ў 1888–1918 гг.,

Гадлеўскі Вінцэнт (1898–1942), каталіцкі духоўны, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, прыхільнік беларусізацыі Касцёла ў Беларусі, адзін з лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі,

Гайдар Ягор, расійскі палітык, прэм’ерміністр Расіі ў 1991–1992 гг.,

Галуўка Тадэуш (1889–1931), польскі палітык, прыхільнік санацыйнага лагера,

Ганчар Віктар (н. 1954), юрыст, палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1990–1995 гг., старшыня Цэнтрвыбаркама,

Ганько Міхал, старшыня Хаўруса беларускай моладзі ў 1943–1944 гг.,

Гарбачоў Міхаіл (н. 1931), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (1985–1991), прэзідэнт СССР (1991),

Гарун Алесь, гл.: Прушынскі Аляксандр

Гаўрылік Язэп (1893–1937), педагог, арганізатар беларускага левага руху ў ІІ Рэчы Паспалітай, арыштаваны ў 1930 г. і перададзены савецкаму боку ў рамках абмену палітвязнямі, арыштаваны ў Мінску ў 1933 г. і абвінавачаны ў «антысавецкай дзейнасці», расстраляны,

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)