Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110
Перейти на страницу:

Гей Канстанцін (1896–1939), савецкі партыйны дзеяч, у 1930–1932 гг. І сакратар ЦК КП(б)Б, ініцыятар рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі,

Гілевіч Ніл (н. 1931), паэт, перакладчык, літаратуразнавец, у 1980–1989 гг. старшыня Хаўруса пісьменнікаў Беларусі, з 1990 г. старшыня Таварыства беларускай мовы, вяшчальнік адраджэння беларускай мовы і культуры,

Гімлер Генрых (1900–1945), адзін з галоўнейшых правадыроў ІІІ Рэйха і ваенных злачынцаў, міністр унутраных спраў, шэф СС, гестапа і паліцыі,

Гіндэнбург Паўль фон (1847–1934), нямецкі фельдмаршал і палітык, у 1916–1918 шэф генеральнага штаба, у 1925–1934 гг. прэзідэнт Рэйха,

Гітлер Адольф (1989–1945),

Готберг Курт фон, камандзір СС і паліцыі на тэрыторыі акупаванай Беларусі, з верасня 1943 г. генеральны камісар Камісарыята Беларусь, адказны за пацыфікацыі соцень населеных пунктаў,

Грабскі Уладзіслаў (1874–1938), польскі палітык і эканаміст, прыхільнік нацыянальнага лагера, прэм’ерміністр урада ў 1923–1925 гг.,

Грахоўскі Сяргей (н. 1913), пісьменнік, у 1936 і 1949 гг. па палітычных прычынах суджаны за антысавецкую пазіцыю,

Грыб Мячыслаў (н. 1938), генерал міліцыі, старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1994–1995 гг.,

Грыб Тамаш (1895–1938), палітычны дзеяч, сакратар Усебеларускага з’езда, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ва ўрадзе БНР, з 1922 г. у эміграцыі ў Чэхаславакіі,

Губарэвіч Кастусь (1907–1987), драматург,

Гурскі Ілья (1899–1969), пісьменнік,

Гутман,

Дабравольскі Аляксандр, дзеяч беларускай дэмакратычнай апазіцыі, у 1991–1995 гг. старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі,

Дабруцкі Густаў, польскі палітык санацыйнага лагера, міністр асветы ў 1927–1928 гг., 101

Дварчанін Ігнат (1895–1937), паэт, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, у 1928–1930 гг. дэпутат Сейма РП, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі пераехаў у Мінск, арыштаваны ў 1933 г. і расстраляны,

ДземідэцкіДземідовіч Адам, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, намеснік бургамістра г. Мінска ў 1941–1943 гг.,

Дземянцей Мікалай (н. 1930), партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1979–1989 гг. сакратар ЦК КПБ, у 1990–1991 гг. старшыня Вярхоўнага Савета БССР,

Дзямідаў Мікола (1888–1967), педагог, ваенны, удзельнік баёў у абароне БНР, у 1919–1920 гг. камандзір батальёна, з 1945 г. эміграцыйны дзеяч,

Дзяржынскі Фелікс (1877–1926), польскі камуніст, суарганізатар бальшавіцкага перавароту ў Расіі ў 1917 г., старшыня ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам,

ДоўбарМусніцкі Юзаф (1867–1937), генерал, у 1917–1918 гг. камандзір 1-га Польскага корпуса ў Расіі,

Дубейкаўскі Лявон (1869–1940), паэт, архітэктар, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1917–1922 гг.,

ДунінМарцінкевіч Вінцэнт (1808–1884), паэт, драматург,

Дыла Язэп (1880–1973), паэт, драматург, грамадскі і палітычны дзеяч, у 1921–1930 гг. выконваў шматлікія кіраўнічыя абавязкі ў культурных і навуковых установах Беларусі,

Езавітаў Канстанцін (1893–1946), палітычны дзеяч, адзін са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, памёр у мінскай турме падчас допытаў,

Ельцын Барыс (н. 1930), прэзідэнт Расіі,

Емяльянаў Аляксандр, старшыня Нацыянальнадэмакратычнай партыі Беларусі,

Ермалавічус Юозас, камуністычны літоўскі дзеяч,

Ермачэнка Іван (1894–1970), лекар, дыпламат, эміграцыйны дзеяч, прадстаўнік урада БНР у Турцыі, старшыня Беларускай народнай самапомачы ў перыяд нямецкай акупацыі, памёр у Злучаных Штатах,

Жалігоўскі Люцыян (1865–1947), генерал, падчас І сусветнай вайны арганізатар польскага войска ў Расіі, у 1920 г. па загадзе Ю. Пілсудскага заняў Вільню, у 1925–1926 гг. міністр вайсковых спраў,

Ждановіч Мікола, у 1941–1944 гг. дзеяч Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве,

Жылуновіч Зміцер (1887–1937), палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік (літаратурны псеўданім — Цішка Гартны), актывіст Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 г., у 1919 г. прэм’ерміністр Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікі, з 1920 г. рэдактар «Савецкай Беларусі», прафесар Акадэміі навук, чалец ЦК КП(б)Б, арыштаваны ў 1936 г. па абвінавачанню ў дзейнасці ў «контррэвалюцыйных арганізацыях», замучаны ў турме НКУС,

Жырыноўскі Уладзімір, старшыня нацыяналістычнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі,

Жэбрак Антон (1901–1965), біёлаггенетык, дзеяч КПБ, у 1945 г. чалец дэлегацыі БССР на заснавальніцкую канферэнцыю ААН, у 1947 г. прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, звольнены з пасады за аспрэчванне навуковых дасягненняў Трафіма Лысенкі,

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)