Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 228
Перейти на страницу:

Трахім прыпыніўся каля Знаўцовага хутара, схаваўся ў цень касалапага, што мядзведзь-шатун, дуба, зняў фуражку, аддаўся прахалодзе і спакою, што сыходзілі ад гэтага застыглага тут чатырохлапага волата, крутануў галавою направа-налева, спрактыкаваным вокам адзначыў хаты хутаран, што стаялі пад такімі ж дубамі, і ўсміхнуўся. Усюды, у кожнай хаце, жывуць адны толькі Знаўцы. На ўсю вёску адно прозвішча: Знавец. А хто з іх хто, хоць лопні, хоць трэсні — усё роўна не разбярэш. Самі Знаўцы распазнаюць сябе не па прозвішчах, а па мянушках: Мальчык, Куколь, Місцюк. I на ўсю вёску з усіх Знаўцоў толькі двое сапраўдных — Знавец Іван ды Знавец Міхаіл. Нязвыкла, дзіўна ўсё гэта было Трахіму, вось у яго вёсцы палавіна Трубецкіх, палавіна Сулкоўскіх і трохі Козьміных. Усё па-людску... I тут Трубецкі адчуў: адзін чорт, што палкай, то і кіем. Падобная яго вялікая смаленская вёска на гэтую маленькую палескую. I хаця жыве ён тут нядаўна, але не часова. Не так ужо і багата засталося служыць яму тут, на граніцы, а ўсё роўна трэба пускаць карані, чакае яго зямля родная, смаленская, але няхай не забываецца на яго і гэтая зямля, палеская. Ён затуманеным вокам прабегся па былым панскім садзе, з якога ўжо знікла і апошняя яблыня, як праклятая, таму што яблык з яе ніхто ў вёсцы ў рот браць не наважваўся, спыніўся на хаце Знаўца Івана, нібы спрабаваў вачыма, ці трывала стаіць яна тут, ці нельга яе вось так, вачыма, падняць і перасунуць.

Хутар Знаўцоў стаяў на самым беразе Пятлянкі, дзе рэчышча яе дваілася, як сёння жыццё. Каля самай хаты Пятлянка апраўдвала сваё імя, як распісвалася, рабіла вялікую пятлю, выгіналася кручком, а гады з два назад захацела, пэўна, пазбавіцца ад гэтага кручка, працерабіла сабе ў хмызах прамую дарогу. I цяпер вада бегла і на новым рэчышчы, і кручком, рэчка ўсё ж не наважылася замыць сваю старую кружную дарогу, як не наважвалася пусціць усе свае воды па новым рэчышчы, нібыта не давярала таму, што сама ж і сатварыла. Вялікую ваду несла па кручку, ці, як цяпер завуць яго, па Стрэлцы, а летам бегла напрасткі, і больш зручнага месца, чым хутар братоў Знаўцоў, для заставы нельга было і прыгадаць. Хата стаіць на бугры, з якога ўсё добра і далёка праглядваецца, і ў той жа час з боку Пятлянкі і Стрэлкі — астравок, зарослы пры самой вадзе лазою, а пасярэдзіне — дубамі, што схавалі ад нядобрага вока і таго берага хату Знаўцоў, а гэта значыць і заставу, якая тут будзе. Бераг жа наш, савецкі, справа і злева відаць амаль што на кіламетр. I якая там заваруха, што-небудзь не так, усе на месцы.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)