Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 228
Перейти на страницу:

Сноўдала, як звычайна, накатам бег па пушчы, што была знаёмая яму да апошняга дрэва, да апошняй лагчыны, бег сваімі сцежкамі, па якіх не раз вадзіў статак, па сцежках, што заводзілі ў такую глухамань, пра якую ведаў толькі ён ды яго сяброўкі, калі ён пасля асенніх боек ішоў туды разам з імі. Але цяпер ён чамусьці не мог пазнаць гэтых сцежак. Нешта перамянілася не то ў ім, не то ў пушчы, ён не мог зразумець. Перамянілася, скранулася, як перакулілася ўсё адразу пасля стрэлу. Ён падумаў, што гэта з-за раны, але болю не адчуваў, патыхала, біла ў нос смаленай поўсцю. А дрэвы, неба, сонца, снег выглядалі неяк зусім інакш, чым раней. Ён нават спыніўся, збіўся з нагі, прыглядаючыся да свету, які так імгненна перайначыўся, крайком вуха прыслухаўся, як ломіцца па яго следзе скрозь пушчу Барталамеус, раздзьмуўшы ноздры, дыхнуў гэтым светам, уцягнуў, увабраў яго ў сябе — пах яго застаўся нязменным. А вось колер быў інакшы. Свет як пафарбаваўся раптам, ён не быў ужо больш аднакаляровым, барвовым зрабіўся, нібы аплавіўся крывёю снег, і сонца пачырванела, як і ў яго падмяшалі крыві, і неба пасвятлела ад блакіту, забялілася аблокамі, і дрэвы, асабліва макаўкі іх, раней аднатонныя, раптам зрабіліся, як неба і сонца, блакітнымі і ружовымі. Сноўдала шалёна затрос галавой — столькі святла, столькі фарбаў не маглі ўвабраць яго вочы: як, чаму ён не бачыў гэтага раней, стаў відушчым толькі тады, калі прыйшоў час паміраць, да чаго ж хораша, што ён нарадзіўся на гэтай зямлі і ў гэтай пушчы, якая ж яна добрая і прыгожая. А ён хадзіў, глядзеў сабе пад ногі, капыціў снег, здабываючы сабе корм, смертна біўся з іншымі, да сябе падобнымі, і нічога не бачыў і не разумеў да самай апошняй хвіліны. I зноў жа няма каму расказаць пра ўсё гэта. А Барталамеус, пакуль ён з ружжом, не здольны што-небудзь зразумець. Во каб ён быў пад тым ружжом, мо і паразумнеў бы. Адчуваючы свежую чужую кроў, ён, Сноўдала, таксама не вельмі што бачыў і разумеў, засціла вочы гэтая кроў яго перамогі, яго сілы і моцы. Цяпер, калі ён зведаў усё гэта, яму не цяжка будзе перахітрыць Барталамеуса, пакінуць яго з носам. Але ён, Сноўдала, не будзе хітраваць з ім. Ён толькі апошні раз абяжыць пушчу.

I Сноўдала пабег, не адрываючыся далёка ад Барталамеуса, але і не падпускаючы яго блізка, каб ён мог стрэліць. Калі ж адчуваў, што Барталамеус ужо стаміўся, сцішваўся, адпачываў і сам, распаляў і злаваў Барталамеуса, даводзячы яго да шаленства. I тады бег далей, пакуль сам не завальваўся. Дазволіўшы сабе апошні адпачынак, Сноўдала адчуў, што вочы адмаўляюць яму, усё вакол як у тумане, зразумеў, што прыспеў час заканчваць іх гульні з Барталамеусам. Барталамеус ужо азвярэў ад гэтых гульняў; калі ён выходзіў з хаты як паляўнічы, мо і палічыў сустрэчу з ім, са Сноўдалам, за паляўнічае шчасце і як за шчасцем у азарце кінуўся за ім, цяпер жа ён гоніцца за ім раз'юшаны, з крывавымі чорцікамі ў вачах. I нічога на свеце не існуе для яго больш, акрамя той жаданай хвіліны, калі куля з прагавітым прычмокам увап'ецца ў яго, Сноўдалава, цела, праніжа сэрца і пенным струменем лінецца гарачая кроў. Сноўдала зрабіў некалькі кругоў вакол Барталамеуса і бачыў яго вочы — свае вочы, калі ён наносіў свайму пераможанаму саперніку апошні ўдар. Зацвяліў ён ужо Барталамеуса і сам сябе зацвяліў, змучыў. I зацвеленасць, змучанасць гэтая напалохала Сноўдалу. Ён прыгадаў, што бачыў ужо ўсё гэта, даўно ўжо ўсё гэта было, стагоддзі назад. Вось так, як сёння Барталамеус за ім, ганяўся ўжо на яго зубрынай, звярынай памяці чалавек за чалавекам. Мноства людзей за адным чалавекам. I той, што ўцякаў, быў, як і ён, Сноўдала, апошнім у родзе. Апошнім яцвягам, і звалі яго таксама Сноўдалам. I пагоня была таксама доўгай, праз лясы, рэкі і балоты. Спачатку здавалася, што яцвяг, яго даўні цёзка, гуляе з тымі, што гоняцца за ім, у хованкі, так лёгка бег ён, даваў нырца ў непраходныя, здавалася б, зараснікі, ведаў пушчу, у якой нарадзіўся, якая належала яму, да апошняй купіны. Толькі вось адзенне яцвяга было ў крыві, у крыві было і адзенне загоншчыкаў, і крывавыя чорцікі скакалі ў іх вачах. I нічога на свеце яны не бачылі, не бачылі і самога свету. Адно гэтага апошняга яцвяга, што застаўся яшчэ жывы, схаваны балотамі. Яцвяга, якога трэба было дагнаць і забіць. Да гэтага яны ўжо забілі яго сына і жонку. Цяпер прыспеў яго час. Ён, пэўна, ведаў, што яму не ўцячы, але ўсё ж на штосьці спадзяваўся, таму што хацеў жыць. Развітваючыся са сваёй зямлёй, са сваім небам і пушчай, ён на бягу кратаў, гладзіў рукамі векавечныя дубы, абдымаў іх, звярынымі сцежкамі вёў за сабою пагоню туды, дзе былі пепраходныя балоты, куды асцерагаўся забрысці і сам звер, куды ведалі дарогу адны толькі зубры, таму што яны прыходзілі туды паміраць, каб ні адно вока не бачыла іх смерці, каб і ваўкі не расцягвалі іх костак.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)