Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]
Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]». Краткое содержание книги:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 192
Перейти на страницу:

…У сне ён адчуў, што нешта змянiлася, што кабрыялет стаiць, i прачнуўся ад няяснай трывогi.

Вакол зноў былi рунь i жаўранкi. А па гэтай рунi, здалёку, нехта ехаў на дарашаватым канi.

– Чаго сталi? – спытаў Алесь.

– Ды ён вось гукнуў…

– А гэта што за важны такi, што дарогi яму няма?

– А гэта жандарскi паручнiк Апалон Мусатаў… I чаго гэта з Сухадола яго прынесла, ды яшчэ аднаго?

Коннiк павольна наблiжаўся да рунi. Баяўся, вiдаць, кратовак i хамячыных нор. Часам амаль з-пад самых капытоў вырывалiся спуджаныя жаўранкi, конь стрыг вушамi, але, пакараючыся ўладнай руцэ, як па струнцы, iшоў да дарогi.

Урэшце коннiк пад’ехаў да самага кабрыялета. Алесь убачыў перш за ўсё вузкiя, зеленаватыя, як у рысi, вочы пад пясочнымi брывамi, храшчаваты нос i маладыя, але ўжо шчэцiстыя вусы i бакенбарды. Твар быў бы амаль грубы, хаця i прыгожы, каб не вiшнёвыя вусны i зусiм юны, празрыста-ружовы румянец тугiх шчок.

Гэты чалавек кепска загараў: твар быў таго самага колеру, што i трыкутнiк грудзей пад расшпiленым каўняром блакiтнага мундзiра.

Але цiкавей за ўсё былi рукi: учэпiстыя, вельмi характэрныя i прыхавана-нервовыя, са сплюшчанымi на канцах, як долата, пальцамi. Адна рука сцiскала павады, другая гладзiла карак каня.

Упоперак сядла ляжаў доўгi англiйскi штуцэр; два пiсталеты былi слаба засунутыя ў сядзельныя сумы.

– Дзень добры, Выбiцкi, – сказаў паручнiк.

– Дзень добры, пане Мусатаў.

Рысiныя вочы Мусатава абмацалi каня, кабрыялет, постаць Алеся.

– У вальтэр’янцы гуляеце? – спытаў паручнiк. – Глядзiце, звыкне вось такi ездзiць, а потым паспрабуе i вас выпхнуць.

– Гэта загоршчынскага пана сын, – быццам просячы прабачэння, сказаў Выбiцкi. – У Азярышчы быў дзядзькаваны.

У вачах Мусатава з’явiлася iскра цiкаўнасцi.

– Польскiя штучкi, – сказаў ён.

– Што вы, пане Мусатаў. Загорскiя з карэнных тутэйшых… Спрадвеку праваслаўныя.

– А самi ў каталiцкi лес глядзяць.

– Пабойцеся бога! У якi лес?! – Выбiцкi быў вiдавочна пакрыўджаны i за сябе, i за паноў.

– А чаму ж гэта стары Загорскi-Вежа загадаў малодшага брата вось гэтага хлопца ў касцёле ахрысцiць? Скандал быў на ўсю губерню.

Выбiцкi апусцiў вочы.

– Я чалавек маленькi. Не мне ведаць намеры старога пана. Але ж зразумейце i вы: чалавек ён старасвецкi, з капрызамi.

– Кацярынiнскага веку, – iранiчна дабавiў Мусатаў.

– Яго дзiвацтвы на грошах стаяць, – сказаў Выбiцкi. – Пад кожным яго капрызам – тысяча рублёў. Стане на ўвесь сухадольскi суд. Так што не нам а з вамi яго судзiць.

На хвiлiну замаўчалi. Звiнелi над рунню жаўрукi.

– Чаго гэта вы без дарогi? – спытаў пан Адам.

– Зараз нам дарогi непатрэбны… Нiчога не бачылi?

– Не, – устрывожыўся Выбiцкi. – А што такое? Мусатаў прамаўчаў. Толькi ўчэпiстая рука паправiла штуцэр.

– Чорны Война зноў у губернi, – сказаў ён пасля паўзы.

Пан Адам падаўся наперад.

– Уварваўся аднекуль, як шалёны воўк, – сказаў Мусатаў. – Спяшаецца рэзаць, пакуль пастухi не агойталiся. Два гады не было i раптам, як камень на галаву.

– А казалi, што вы яго тады… падвалiлi… два гады таму.

– Я каня ягонага падвалiў… На гэты раз буду разумнейшы. Яго звалю, а на яго канi ездзiць буду. I адкуль ён толькi коней такiх бярэ? Стрыжы, а не конi.

– Не ездзiлi б вы цяпер адзiн, пане паручнiк. Гэты не мажа.

– I я не мажу, – сказаў Мусатаў. – Ездзiў вось крынiцы ў ярах паглядзець. А раптам недзе ля вады дрэмле… Чорта з два.

– А дарэмна. З яра далёка вiдаць. А на аднаго i не трэба многа. Стрэл – i ўсё.

– Многа памагло егерам, што яны не адны былi?

– Ды што ўрэшце здарылася?

– Пазаўчора ранiцай абстраляў з пагорка няпоўны ўзвод егераў. У той жа дзень, вечарам, затрымаў фельд’егера ад генерал-ад’ютанта. Пошту спалiў. Учора сустрэў на дарозе спраўнiка з людзьмi i разрадзiў па iх стрэльбу. Удзень ледзь не нарвалася на яго земская палiцыя, але ражна дагналi. Толькi жарабцоў хвост бачылi. А ўначы Раўбiч паведамiў: Война праехаў праз вёску.

– I ўсё адзiн? – спытаў Выбiцкi.

– Усе адзiн. З апошняга мяцяжу адзiн. Ну, бывай, Выбiцкi.

I хвастануў карбачом каня. Пан Адам глядзеў яму ў спiну.

– Паехалi, панiч, – сказаў ён пасля паўзы.

Кабрыялет пачаў спускацца ў лагчыну. Паручнiк мiльгнуў кропкай на далёкiм пагорку i знiк… Пан Адам сядзеў натапыраны i неяк дзiўна ўсмiхаўся.

– Раўбiч яму паведамiў, – буркнуў ён. – Чорнага Войну, бачыце, так лёгка злапаць… Не ты, брат, першы. Ла-вi-лi.

– А хто такі той Чорны Война?

Вусны Выбiцкага няўлоўна пацяплелi.

– Люблю смелых, – сказаў ён. – Можа, таму, што сам не такi. А Война смелы… I страшны. Ездзiць сабе на вараным i страляе.

– Чаго яму ездзiць?

– Дваццаць год ездзiць. Усiх астатнiх пабiлi, пастралялi, па цытадэлях згнаiлi. А гэты ездзiць… Апошнi день. Анi спаймаць яго, анi купiць… Як дух… Каб не спалi…

Алесь зразумеў, што Выбiцкi больш нiчога не скажа, i не распытваў далей.

Зноў мiльганула з левага боку срэбная стужка Дняпра, трохi больш вузкага ў гэтым месцы. Справа пайшлi лясы. Маладыя каля дарогi, яны ўзбягалi на ўзвышша, рабiлiся ўсё больш i больш старасвецкiмi, пакуль не пераходзiлi – на верхавiне грады – у перастойную адвечную пушчу.

Дарога пайшла з грывы ўнiз, блiжэй да Дняпра, i тут вачам адкрылася прытульная i даволi вялiкая лагчына. Узгоркi абкружалi яе i прыцiскалi да ракi. Лагчыну, вiдаць, утварыла невялiчкая рэчка, якая злiвалася з Дняпром тут, амаль пад нагамi коней.

– Папараць, – сказаў Выбiцкi. – Жэка цёмна.

Кабрыялет спускаўся да рачулкi па спадзiстым адхоне. Лазняк па берагах разарваўся, паказаўшы драўляны масток. За iм сталi перад вачыма вясковыя хаты, значна больш дагледжаныя, чым у Азярышчы: амаль усе з садкамi, амаль усе крытыя новай саломай, а сям-там нават i гонтамi.

– Загоршчына, – сказаў пан Адам. – Ваш маёрат, панiчу.

А над Загоршчынай, вышэй па адхоне, слаўся пладовы вялiзны сад, абрываючыся ўверсе, як па лiнейцы, цёмнай i раскошнай сцяной iрэгулярнага парку.

У парку бялела нешта, перакрэсленае па фасадзе серабрыстымi мётламi iтальянскiх таполяў.

Чым блiжэй пад’язджаў кабрыялет, тым ясней вымалёўваўся двухпавярховы будынак з доўгiм мезанiнам i двума балконамі, над якiмi цяпер былi нацягнуты сляпуча белыя, бялейшыя, чым муры, маркiзы. Вакол дома iшла галерэя на лёгкiх каменных арачках.

– Ложно понятый провансальскiй замковый стiль, – сказаў, чамусьцi па-руску, пан Адам, сказаў з такой завучанай iнтанацыяй, што адразу можна было зразумець: гаворыць не свае словы.

Здалёк можна было яшчэ заўважыць у парку, лявей i глыбей дома, нейкi круглы павiльён, а яшчэ лявей i значна далей – зграбную i вельмi высокую, вузкую цэркаўку на ўзгорку, такую белую i празрыстую, быццам уся яна была пабудавана з сонечнага святла.

Алесь, напэўна, паспеў бы лепей разглядзець усё гэта, але тут здалёк пачуўся тупат капытоў. Потым з вузкага жарала цёмнай алеi вырваўся, як ядро з гарматы, коннiк на белым канi i наўскапыта памчаўся да iх.

Асадзiў каня ля самага кабрыялета так рэзка, што конь як быццам урос усiмi капытамi ў зямлю. Алесь убачыў касы, нервовы зрак каня, яго раздзьмутыя ноздры. Здзiўлены, амаль спалоханы гэтым нечаканым з’яўленнем, не разумеючы яшчэ, што да чаго, ён баяўся ўзняць вочы i таму бачыў толькi белую скуру сядла i белы гарнiтур для верхавой язды. Потым нясмела, спадылба, кiнуў позiрк вышэй i ўгледзеў вельмi загарэлы, амаль шакаладны твар; усмешку, што адкрывала роўныя белыя як снег зубы; белакурыя, хвалiстыя вусы i грыву валасоў i, галоўнае, смяшлiвыя васiльковыя вочы з нейкiм нетутэйшым, доўгiм, мiндалевiдным разрэзам тонкiх павек.

У наступны момант моцныя рукi бесцырымонна схапiлi яго, падкiнулi ўгору i зноў спаймалi, i легкаважны, гучны голас весела пракрычаў нешта незразумелае i адначасова нiбы трохi ї зразумелае, але прызабытае.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 192
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)