Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 152
Перейти на страницу:

- Добра сказана.

- Я ведаю, гэта вельмі неасцярожна для тых, хто ўзяўся змагацца.

- Не, гэта добра і для іх. Адзін такі адказ варты дзесятка куль. І гэта азначае, што супраць агульнага ворага - усе. І няма ніякай розніды паміж беларусам і ўкраінцам, калі над спіною вісіць бізун.

Мы моўчкі глядзелі на танцуючых аж датуль, пакуль рот Свеціловіча не перасмыкнула.

- Танцуюць. Чорт іх ведае што такое. Паноптыкум нейкі... дапатопныя яшчары. У профіль не твары, а звярыныя морды. Мазгоў - з напарстак, а сківіцы, як у дыназаўра, на семсот зубоў. І сукні са шлёпамі. І гэтыя страшныя твары вырадкаў... Усё ж такі няшчасны мы народ, пан Беларэцкі.

- Чаму?

- У нас ніколі не было сапраўдных уладароў думак.

- Можа, гэта і лепш, - сказаў я.

- І ўсё ж непрытульны мы народ... І гэты ганебны гандаль радзімай на працягу сямі стагоддзяў. Спачатку Літве1, пасля, ледзь народ паспеў асіміляваць яе, палякам, усім, каму не лянота, каму хочацца, забыўшы гонар, забыўшы сумленне.

На нас пачалі аглядацца танцуючыя.

- Бачыце, аглядаюцца. Калі чалавек крычыць - ім не падабаецца. Яны тут усе - адно кодла. Топчудь маленькіх, выракаюцца сумлення, прадаюць багатым дзядям дзяўчат. Вось бачыце гэтага Саву-Стахоўскага: я б каня не паставіў з ім у адной стайні, баючыся за конскую мараль. А гэта Хобалева, павятовая Месаліна. І гэты, Асановіч, звёў у магілу прыгонную дзяўчыну. Зараз у яго няма на гэта права, але ён усё адно распуснічае. Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. А сваіх герояў аддае на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачыма. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшде з шыі народа ўсіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus^, пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу. Усю кроў аддаў бы.

Відаць, пачуцці мае абвастрыліся: я ўсё адчуваў на спіне чыйсьці позірк. Калі Свеціловіч скончыў - я павярнуўся і... стаў ашаломлены. Надзея Яноўская стаяла і слухала нас. Але гэта была не яна, гэта была мара, лясны дух, казачная здань. Яна была ў сярэдневяковай жаночай вопратцы: сукня, на якую пайшло пяцьдзесят локцяў залацістага вартанскага атласа, паверх яе другая, белая з блакітнымі, адліваючымі срэбрам, разводамі і тматлікімі рязрузамі на рукавах і падоле. Стан, сціснуты ў снуроўку, быў перавіты тонкім залацістым снурам, які падаў амаль да зямлі двума кутасамі. А на плячах быў тонкі рубок з белага табіну. Валасы былі ўзяты ў сетку і ўпрыгожаны шлягавым вянком, старажытным жаночым уборям, які трохі нагадваў караблік, зроблены са срэбных ніцей. З абодвух рагоў гэтага карабліка звісаў да зямлі тонкі белы вэлюм.

Гэта была каралеўна-лебедзь, уладарка бурштынавага палаца, словам, чорт ведае тто, толькі не даўняе брыдкае качанё. Я сям пабачыў, як вочы Дубатоўка вырачыліся і ніжняя сківіца адвісла: ён, відаць, і сам не чакаў такога. Віскнула скрыпка. Стала цішыня.

А яна ішла проста да мяне.

Гэта даволі нязручны ўбор, і звычайна ён псуе нязвыклую да яго жанчыну - скоўвяе яе рухі, робіць цяжкай і мехаватай, але гэтая несла яго, як каралева, быццам усё жыццё толькі яго і насіла: горда адкінуўшы галаву, яна плыла паважна, жаноцкі. I лукава, і ганарліва ўсміхаліся з-пад вэлюму яе вялікія вочы, абуджаныя пачуццём уласнай прыгяжосці.

Дубатоўк аж рохкнуў ад здзіўлення і пайтоў да яе, усё паскараючы крок. З незразумелым выразям болю ў вачях узяў яе твар у далоні і пяцалаваў у лоб,буркнуўты нешта накшталт "такую прыгажосць!..".

А пасля вусны яго зноў расплыліся ўсмешкаю:

- Каралева! Прыгажуня мая! Дачакаліся, святыя балеснічкі! Яноўская, Яноўская да мезенца!!! Дазволь, донечка, ножку.

I гэты вялізны мехаваты чалавек, крэкчучы, распасцёрся на падлозе і дакрануўся вуснамі да наска яе маленькіх туфлікаў. Пасля ўзняўся і зарагатаў:

- Ну, доня, трэба табе з такім капіталям сядзець ціхутка, як мыш, а то яшчэ ўкрадуць.

I раптам падміргнуў:

- А што, каб нам старыною трахнуць, як ты яшчэ дзяўчынкай са мною скакала? Падаруй старому бабру адзін танец, а там хоць і паміраць.

Белая каралева працягнула яму руку.

- Гэй, лябедзікі! - крыкнуў інвалідам Дубатоўк. - Давайце спачатку нашага "Ветрыку" кругі з два, а потым, з майго месца,

- ведаеце, якое? - пераходзьце на мазура!

І сакрэтна звярнуўся да мяне:

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)